Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі
Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Электронная книга - «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі». Краткое содержание книги:

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Перейти на страницу:

Пачынаючы ад восені 1943 году, калі партызаны ўжо вельмі памножыліся, яны ўвесь час падкладвалі міны ня толькі на дарогі, што вялі ў горад, але й на пешаходныя сьцежкі, а таксама на палі прыгарадных сялянаў, таму трэба было быць надзвычай асьцярожнымі падчас сельскагаспадарчых працаў. Нямецкія мінныя патрулі штодня правяралі галоўныя магістралі.

Падкладвалі партызаны міны і на тэрыторыі «Рэспублікі Зуева», як на дарогах, гэтак і на палёх. У раёнах сялянскай самааховы ролю мінных патрулёў паўсюль выконвалі хлопцы-падлеткі ўва ўзросьце ад 10 да 14 гадоў, і выконвалі яе выдатна. Кожную раніцу, як гарох, высыпалі яны на дарогі ды шукалі па ўсёй ваколіцы. Вочы ў іх былі проста выключныя. Асабліва пасьпяховымі ў пошуку замаскаваных мінаў былі заўзятыя вясковыя грыбнікі. Праверка адбывалася ня толькі зранку, але й цягам дня і выклікала ў моладзі надзвычайную цікаўнасьць. Хлопцы-мінашукальнікі былі паўсюль, і гэта падкінула ідэю мясцоваму «камандаваньню» даручыць ім адначасова і агульнае адсочваньне стану на мясцовасьці. Ім выдалі на кожную групу зь некалькіх чалавек аўтамат — і дзіцячаму гонару не было межаў. Яны былі надзвычай здольнымі і карыснымі выведнікамі. Ідзеш, напрыклад, ці едзеш па лесе ў кірунку вёскі Гендзікі — імгненна, нібы з-пад зямлі, вырастае сьпераду ці, яшчэ часьцей, ззаду гэтакі чупрыністы Том Соер. «Добры дзень, дзядзечка! А я ведаю: ты ідзеш да дзядзі Зуева». І зноў зьнік, нібы скрозь зямлю праваліўся, быццам яго ніколі і не было.

Ці іншая зьява. Сядзяць, як вераб’і, на дарозе хлопцы пад адзін струп — хто едзе па дарозе, заварочваюць: «Вы, дзядзечка, сюды ня едзьце, тут дзьве міны пакладзеныя». Альбо яшчэ адзін характэрны малюнак з натуры — цалкам ваенны эпізод. Хлопчыкі-пастушкі пасьвяць на ўскрайку лесу чародку авечак. Горача й сумна; непераадольнае пачуцьцё мірнай ляноты авалодала дзецьмі і хатняй жывёлай. Уздоўж лесу да дзяцей паволі набліжаюцца двое дарослых, сядаюць, прапаноўваюць закурыць; пачынаюцца пытаньні: якая вёска, колькі душаў, ці часта наведваюцца немцы, ці ёсьць ахова і гэтак далей. Пакуль адны хлопцы размаўляюць зь незнаёмцамі, іншыя ўжо пасталі на некаторай адлегласьці ззаду ад іх каля куста, з двума аўтаматамі. Незнаёмцы разьвітваюцца, дзеці настойваюць, каб яны абавязкова наведалі ў вёсцы старасту. Незнаёмцы пратэстуюць, лямантуюць, лаюцца, але ўжо праз колькі хвілінаў назіраецца дзіўная працэсія: наперадзе — двое здаравезных мужчынаў з паднятымі ўгору рукамі ды перакрыўленымі ад злосьці тварамі, а ззаду, крокаў за дзесяць ад іх — натоўп басаногіх лахматых «Ванькаў» ды «Грышкаў» з аўтаматамі. «Вы, дзядзечка, толькі не апускайце рук, — пішчыць нехта тоненькім галаском з натоўпу, — а не — дык застрэлім, далібог застрэлім!» Такім менавіта чынам быў прадухілены адзін зь вялікіх нападаў на нашыя вёскі вясною 1944 году.

Крывавая ўзаемная расправа не замінала, аднак, некаторым правільным дыпляматычным дачыненьням паміж варагуючымі бакамі. Партызаны пісалі Зуеву ды дасылалі прапагандысцкую літаратуру. Ён адказваў на іхныя лісты і з свайго боку дасылаў усё, што мелася ў распараджэньні групы: газэту «Новое слово», вытрымкі з кнігі былога нямецкага камуніста Альбрэхта «Адданы сацыялізму», нашыя ўласныя ўлёткі ды розныя выданьні Нацыянальна-працоўнага саюзу (салідарыстаў).

Ня маючы посьпеху ў палітычнай палеміцы, партызаны заўсёды палохалі расправай, якую зьдзейсьніць НКВД у дачыненьні няскораных, калі немцы будуць канчаткова пераможаныя. Гэты апошні аргумэнт надзвычай моцна ўзьдзейнічаў на некаторыя няўпэўненыя галовы. Зуеў упарта адказваў, што чакаць НКВД ён ня будзе, а адыдзе «ўсім народам» разам зь немцамі да ангельцаў ды амэрыканцаў. Рэч у тым, што тады ў Расеі было надзвычай распаўсюджанае меркаваньне, што ўсьлед за падзеньнем Нямеччыны зараз жа пачнецца новая вайна, якую Амэрыка ды Англія сумесна зь пераможанай Нямеччынай распачнуць супраць Саветаў. Таму адказы Зуева, у сваю чаргу, рабілі на многіх суразмоўцаў вялікі ўплыў. Тыдні праз два ці тры пасьля адной з такіх размоваў да Зуева адразу перайшла група, якая складалася з трынаццаці партызанаў, — іх прывёў шараговы партызан, селянін зь Віцебскага раёну, які прысутнічаў на дыспуце ў якасьці «сьвіты» камісара. Гэтых трынаццаць партызанаў, а таксама некалькі іншых, што прыйшлі пазьней, Зуеў затым зьвёў у асобны ўдарны аддзел, які вельмі добра зарэкамэндаваў сябе і ў баёх, і пры канчатковым адступленьні.

11

Вясна, лета, восень 1943 году

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)