Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 209
Перейти на страницу:

— Асцярожна, кіпень. Ну вось, казала ж, не хапайся... Апёкся, як малы. Зараз табе, Ной, налью. А пакуль, Улад, распавядзі, калі ласка, сваю гісторыю. Мастацтва і містыка лепей, чым палітыка.

Улад ізноў дакрануўся да гарачага кубка кончыкамі пальцаў, памаўчаў...

— Ну што ж, магу распавесці.

Гісторыя пра статую з сутарэнняў дома Ваньковічаў

Кожны менчук ведае, хто такія Ваньковічы. Інсургенты, масоны, авантурысты — як толькі пра іх не трапалі языкамі нядобразычліўцы. Патрыёты, ваяры, паэты і мастакі — казалі прыхільнікі. Гадоў пяць таму, падчас беспрытульнага блукання ў тэатральна-эсэраўскіх марах, і мне, у ліку іншых бедакоў-беларусаў, давялося разжыцца капейчынай «Установы ўзаемнай дапамогі роду дваран Ваньковічаў».

Вядома, найперш успамінаецца вялікі Валенцій, мастак з гэтага роду, які маляваў Пушкіна і Міцкевіча і памёр на руках апошняга ў Парыжы... Беларускамоўныя вершы Міцкевіча знішчылі сваякі. Карціны Валенція Ваньковіча развезлі па свеце... І беларусы зноў ні пры чым, як дуб да жолуда. Дык вось, болей паўстагоддзя прамінула ад часоў чарговага паўстання супраць імперыі, у якім, вядома, бралі ўдзел і Ваньковічы. Асабліва вылучаўся сын Валенція Ваньковіча Ян Эдвард. Працаваў ён ляснічым, меў маёнтак у Сляпянцы. Але ворагі ведалі яго як інсургента па мянушцы Ляліва, і хто, як не ляснічы, мог зрабіць свой атрад нябачным у пушчы? І коннік быў ён такі, што нагадваў кентаўра... Менавіта гэта адной лістападаўскай ноччу — хоць вока выкалі — выратавала яго ад пагоні. Але не ад цяжкой раны... Ляснічы зваліўся з каня на адной з ускраінных вулак Менску — што ж, на кожнага ёсць ягоная куля, і верагоднасць сустрэчы з ёй не болей пралічаная, чымся сустрэча з сапраўдным каханнем. Конь, ашалелы ад доўгага намёту, не спыніўся, страціўшы седака... Ян Эдвард дарэмна спрабаваў нешта разгледзець у непрагляднай, як саван, цемры, прашытай халоднымі ніткамі дажджу. Мёртвы сон горада. Ні ліхтара, ні нават агеньчыка лампады... Вось, здаецца, каменны ганак нейкага дома. Але дзвярэй няма — сцяна... Ці знойдзе паранены інсургент прытулак, ці адсюль пачнецца яго шлях да пятлі? Ян адчуваў, што сцякае крывёю. Хоць трохі б святла... У гэтым горадзе былі дамы, стукацца ў якія Ваньковіч не хацеў нават паміраючы. Крэсіва інсургент заўсёды мае пры сабе... Слабы агеньчык асвяціў каменную сцяну ў цёмных рагах, вакно з зачыненымі аканіцамі... Здаецца, вугал Францысканскай? Агонь змрочна люстраваўся ў цёмнай лужынцы, што ўтварылася ля параненага пляча... Яну здалося, што сама ноч хіснулася перад вачыма, як адлюстраванне на паверхні бяздоннага віра... Як ён саслаб... Не заўважыў адразу... Вось жа — дзверы. Апошнім намаганнем інсургент стукнуў у іх... Перад тым, як страціць прытомнасць, падалося: дзверы расчыніліся, з іх пацягнула дзіўным пахам — як быццам адчыніўся стары-стары куфар...

Паранены ачуняў у ложку — вялізным, як Грунвальдскае поле, і цвёрдым, як зямля таго поля. Разныя калоны з чорнага дрэва, якія мусілі падтрымліваць зніклы балдахін, страшэнна нагадвалі калоны ўсыпальніцы. І пакой быў вялікі, пусты і цьмяны. Са шчылін аканіцаў прабівалася туманістае святло. І нібыта з гэтага святла да ложка наблізілася постаць. Ян убачыў бледны гожы твар, вялікія вочы, сумныя-сумныя, аж сэрца зашчымела ад болю, што ў іх люстраваўся... Потым Ваньковіч так і не змог успомніць, у што была апранутая дзяўчына — але дакладна, што ў чорнае, і нават гук яе голасу знік з памяці — хаця яны размаўлялі... Шматкроць ён спрабаваў яе намаляваць — заўсёды меў з сабой нататнік з алоўкам. Карона цёмных кос над высокім белым ілбом... Горка падціснутыя вусны, нос з вытачанай гарбінкай, зламаныя бровы. Вочы светла-шэрыя... Адзін куточак роту трохі прыўзняты, і ад гэтага выраз твару незразумелы: спачуванне? Насмешка? Ваньковіч не даведаўся ні імя паненкі, ні хто яна. Хаця ўчынку незнаёмкі не дзівіўся — многія шляхцянкі зладжвалі лазарэты для паўстанцаў у сваіх маёнтках, насілі жалобу па загінулых, хаця гэта адмыслова забаранялася, і па асабістым загадзе менскага губернатара за з’яўленне на людзях у чорнай сукенцы належала заплаціць штраф у 50 рублёў срэбрам.

Ішлі дні, а Ян усё нікога не бачыў, акрым сваёй таямнічай гаспадыні. Патроху ён пачаў уставаць, хадзіць па пакоях — усе цёмныя, пустэльныя. Спрабаваў адчыніць хаця б адно акно — але ці ён так саслаб, ці шыбы былі зусім нерухомыя ад старасці... Што ж, нельга дакараць за перасцярогу тых, хто рызыкуе жыццём дзеля высакароднай справы. Магчыма, дом лічыўся закінутым, і не варта было, каб выпадковы мінак заўважыў, што ў ім нехта жыве. Праўда, дом, відаць, знаходзіўся зусім наводшыбе — з-за вокнаў і вечна вільготных муроў не далятала ніводнага гуку, як у магіле. Але жандары правяралі нават закінутыя дамы...

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)