Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 209
Перейти на страницу:

Я прыўзняў вочы да поўні, якая пад акампанемент маіх мрояў паспела ўсплысці з глыбіні вечара... На амаль белым яе дыску выразна бачыўся сілуэт... Жаночая постаць у сукенцы з шырокімі рукавамі, з высокай прычоскай, з веерам у руцэ... Так, сапраўдныя прывіды з’яўляюцца не па замове. Колькі разоў я марыў хоць гэтак жа, ценем убачыць сваё страчанае шчасце — але дарэмна... Я, хрысціянін, зайздросціў Жыгімонту Аўгусту, які скарыстаў паслугі чарнакніжніка Твардоўскага, каб выклікаць прывід каханай... І ніколі б не збаяўся схапіць — няхай цень — у абдоймы... Толькі той, хто дайшоў да мяжы адчаю і нават зазірнуў туды, за мяжу, зразумее мяне. Але тут... Цёмны сілуэт на поўні... Я, вядома, паспрабаваў пераканаць сябе, што гэта проста абстрактныя плямы, з якіх маё ўяўленне складае постаць. Многія ж бачаць на месяцы зайца, або братоў Каіна і Авеля... Я трос галавой, заплюшчваў вочы, нават націснуў на яблык вока — усё рэальнае мусіла на нейкі час расплысціся, падваіцца, а прывід — не, бо ён жа ўспрымаецца не зрокам, а хворым уяўленнем! Дарэмна, усё падваілася, расплылося... І зямля зрушылася пад маімі нагамі раней, чым я ўсвядоміў, што сыходжу... Максімальна хутка, каб не назваць гэта самому сабе панічнымі ўцёкамі. Вось што значыць чужыя прывіды... У Таўрыдскім Гурзуфе мяне вадзілі да кіпарысу, у якім нібыта жыве дух Аляксандра Пушкіна. Кіпарыс расце пад вакном сядзібы Раеўскіх, дзе гасцяваў паэт і складаў вершы, гледзячы на маладое дрэўца. І нават занатаваў у дзённіку пра незвычайныя сяброўскія пачуцці, якія абуджае ў ім зялёны сусед, і пакінуў там жа містычнае прароцтва, што вернецца сюды, каб сузіраць чароўнае наваколле. У шатах кіпарыса прыезджым паказваюць два сілуэты: Пушкін, кучаравы, з бакенбардамі, абдымае паненку ў старасвецкай сукні... Дык вось, той кіпарыс выклікаў у мяне гэткія ж гідкія, цяжкія пачуцці, што і згаданыя месцы паганскіх мольбішчаў. Цяпер да спіса магу далучыць Лошыцу і магнолію кобус.

Пасля мне расказвалі, што сілуэт пані Ядвігі можна ўбачыць у Лошыцы на фоне поўні, толькі калі там цвіце гэтае прывіднае дрэўца. Яшчэ — што прывід белай жанчыны бачылі над ракой у тым месцы, дзе патанула пані Ядвіга, а хтосьці назіраў, як яна гуляе між дрэваў, сядзіць ля капліцы, у якой пастаўленая ейная свінцовая труна... Тэатр ценяў... А для мяне мараль усёй гэтай гісторыі такая. Каханне — гэта ад пракаветнага... Інстынктыўнага... Магчыма, дастаткова проста любові і павагі? Хіба не мела любові дачка мазырскага двараніна Кіневіча да свайго мужа? Каб не ейная распешчанасць — не загінулі б абодва. Сямнаццаць гадоў — не самая вялікая розніца... Дый... дваццаць тры, як, скажам, між мною і вамі, шаноўная Дарота,— таксама не шмат. Галоўнае, калі б дзяўчына была разважлівай і сур’ёзнай... А духоўная еднасць, можа, вартая палкага кахання. Тым болей у суровы няпэўны час... Як вы думаеце, Дарота?

Пан Беларэцкі ўтаропіўся ў дачку сябра скрозь акуляры, і непрамоўленае нібыта чулася ў працятым пахавальнымі свечкамі паветры.

Дзяўчына сумелася.

— Я... я не ведаю. Мне здаецца, што каханне вартае таго, каб чакаць яго... у адказ.

— А калі не дачакаешся? — Андрэй Беларэцкі жаласліва ўсміхнуўся.— Усё жыццё — назіраць, як ля яго цяпла грэюцца іншыя... А табе — толькі водсвет... Хіба не лепей — стварыць сям’ю... З чалавекам, якога ведаеш, якому верыш?

Ной чамусьці нервова рагатнуў, а Дарота перавяла позірк на Улада. Той адразу адвёў вочы...

— І ўсё-ткі — няхай лепей хоць водсвет.

Гэтыя словы Дарота амаль прашаптала.

Зося фыркнула:

— Таксама мне, рамантыка... Рэвалюцыя перамагла — вось дзе рамантыка! Хутка сям’я як адзінка грамадства ўвогуле знікне. А дзяцей гадаваць стануць камунай.

Пан Беларэцкі нават перажагнаўся:

— Няшчасныя дзеці...

— Ты, Зося, яшчэ ўспомні тэорыю камісаркі Аляксандры Калантай пра тое, што задавальванне юру мусіць быць не складаней, чым выпіць шклянку вады,— раздражнёна прамовіла Дарота.

— Дарэчы, я нядаўна корпаўся ў архівах, а там чаго толькі не напаткаеш. Дык таварыш Калантай, падобна, з роду спалячаных беларусаў Калантаёў,— задуменна прамовіў Беларэцкі.— Калісьці прозвішча гучэла як Карантай, ад слова «кароткі»... Мне часам здаецца, што беларусы вылепленыя з воску — гэтак лёгка прымаюць любыя формы пад сонцам часу — абы не быць самімі сабою... Эх, сапраўды, як казаў адзін мой старэйшы калега — каб хто загадаў беларусу быць беларусам, не было б лепшага беларуса... А так... Дакладна па словах Купалы:

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)