Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 209
Перейти на страницу:

Але праверыць не атрымлівалася. Пасля свайго прызнання Ян аслабеў. З цяжкасцю падымаўся, каб прайсціся па пакоі... Затое цяпер кожны вечар да яго ложка падыходзіла гаспадыня, каб пацалаваць у лоб. Пасля гэтага наставаў цяжкі сон... Цяжкі — бо ўсё больш вярэдзіла думка пра тое, што робіцца там, за зачыненымі ваканіцамі. Як ён мог так надоўга забыцца пра свой доўг перад айчынай, перад таварышамі? Ці паведаміла гаспадыня ім, што ён жывы? Чым далей, тым усё больш сумніў апаноўваў Яна, і да ягонага кахання прымешвалася атрута. Ён кахаў — і баяўся гэтай бледнай прыгажуні, усё больш баяўся дотыку яе вуснаў да свайго гарачага лба. У начных трызненнях прывідныя водарасці апляталі яго, ён захлынаўся ў вадзе. Не, так далей невыносна. Урэшце ён з роду тых, хто не здраджваў радзіме нават дзеля кахання. Толькі б адчыніць дзверы... Усё часцей прыходзіла жахлівая думка: гэта палон... Няўжо ён патрапіў проста ў рукі тых, з кім змагаўся? Але ж яна выратавала яму жыццё... Цяпер яна мусіць яго адпусціць! Усё роўна ён вернецца — як вяртаецца навязаны на ланцуг звер... На ўсе роспыты і просьбы адказ — няпэўная ўсмешка, пацалунак... А калі настойваў — яе твар па-дзіцячы зморшчваўся, з горла вырывалася жаласнае рыданне... А вочы зноў напаўняліся болем. Так што рабілася сорамна за недавер. А потым — зноў апаноўваў жах, што гэта — назаўсёды. Гэты паўцёмны пакой, блытаныя размовы, асцярожныя крокі... У Яна не было сілаў нават узвысіць голас. Рана ж загаілася, а ў яго ўсё яшчэ адчуванне, што траціць кроў... І яшчэ... Толькі цяпер Ян усвядоміў, што ў доме няма абразоў. Толькі выява крыжа — простая, з чорнага дрэва — над дзвярыма, назаўсёды, магчыма, зачыненымі для госця. Як яна казала? Гэтыя дзверы адчыняюць толькі кроў і агонь? Можа быць, у гэтых словах зусім іншы сэнс? Крыві, калі Ян патрапіў сюды, было дастаткова. І ён жа тады, калі ўпаў на брукаванку, запаліў агонь перад сцяной, у якой, магчыма, і праўда! — не мелася дзвярэй!

Калі дзяўчына прыйшла пацалаваць яго перад сном, Ян зрабіў выгляд, што моцна спіць, павярнуўшыся тварам да падушкі. Гаспадыня доўга стаяла над ім, Ян адчуваў яе пільны позірк. Дыханне ў таго, хто спіць, роўнае і глыбокае. Толькі б не зварухнуцца, не ўздыхнуць перарывіста... Яшчэ крыху — і не вытрывае. Але амаль бязгучныя крокі аддаліліся ад ложка. Ян пачакаў яшчэ трохі і ўзняўся. Чаму ўсё-ткі яна, калі была ворагам, не схавала яго шаблю?

Перад дзвярыма без засоваў, без адтуліны для ключа, Ян высек агонь... Паперка, выдзертая з нататніка, з чарговай намаляванай алоўкам выявай гаспадыні дому, скурчылася, пацямнела. Пялёсткі агню варушылі яе на падлозе, нібы прагныя кузуркі. Час... Ваньковіч агаліў левую руку да локця і паласнуў шабляй. Агонь і кроў! За спінай пачулася нешта падобнае да тонкага жаласнага плачу. Дзверы не адчыніліся, але нібыта сталі празрыстымі, як балотны туман. І Ян ірвануўся туды...

Ён зваліўся на брук перад ганкам апусцелага дома. Цьмяная раніца позняй восені падалася яго адвыклым ад святла вачам сляпучай, як само сонца. Недзе працокалі капыты... Відаць, рамізнікі пачалі працу. Заплакала дзіця... Яму азваўся сярдзіты заспаны жаночы голас. Ляснічы ўзняўся. Так, гэта быў яго свет, яго горад, яго гора... І яго доўг. Колькі ён прапусціў? Тыдзень жыцця? Месяц? Або праляцелі гады?

Ён нават не азірнуўся на таямнічы дом. Як не азіраюцца на гатовага стрэліць у спіну былога сябра.

Паўстанне захлыналася ў крыві. Імперыя не жадала саступаць і найменшую частку сваёй улады. Таму душыла ўсіх паслядоўна і бязлітасна. Паўстанцкі камандзір Ляліва зноў стаўся пагрозай ворагаў. Але ці трэба тлумачыць, што бледны твар незнаёмкі бачыўся яму і ў сне, і наяве, і ніводная жанчына не магла нават крыху прыпадобніцца ёй. Гэта было ганебна — але часам Яну рабілася так балюча, што ён шкадаваў, чаму назаўсёды не застаўся ў доме на Францысканскай. Ну, пра подзвігі жывапісаць не стану... Я не маю здольнасцяў баталіста. Атрад Яна біўся на Падляшшы і на Брэстчыне... Яго зноў паранілі, і некаторы час ён хаваўся ў сутарэннях менскага маёнтку Ваньковічаў — інсургенты вырашылі, што найменш шукаць будуць навідавоку. Балела рана на плячы, але наймацней балела рана нябачная. Кожны вечар, калі Ваньковіч клаўся ў ложак, яму здавалася, што над ім схіляецца танклявая постаць, і халодныя вусны кранаюць лоб. Чаму яна не пакіне яго ў спакоі? Там, у сутарэннях радавога дома, Ян і зрабіў прыгожую мармуровую статую. Каго яна выяўляла — зразумела... Статуя не прадназначалася для чужых вачэй. Ян пахаваў яе там жа, у сутарэннях. Прачытаў над ёй малітву... І нібыта адчуў сябе вызваленым. Потым з дапамогай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, з якой доўга сябраваў, з’ехаў за мяжу. Яшчэ паваяваў у Галіцыі, потым перабраўся ў Парыж. Расейскія ўлады забралі маёнтак у Сляпянцы, падчас вобыску знікла самае каштоўнае — партрэт Аляксандра Пушкіна пэндзля бацькі Яна, Валенція Ваньковіча. Партрэт, якім так захапляліся сучаснікі... Магчыма, дасюль прыўкрашае кабінет якога-небудзь жандарскага чыноўніка. Ян Ваньковіч дажыў амаль да нашага стагоддзя. Не ведаю, ці трывожыў яго прывід чароўнай панны з дома на Францысканскай, але мармуровая статуя дасюль — у скляпеннях дома Ваньковічаў. І я не хацеў бы быць тым, хто яе выкапае. Ну а дом на Францысканскай, спытаеце вы... Ёсць, чаму не. І ганак маецца перад глухой сцяной. Але дом зусім не закінуты — на першым паверсе ажно чатыры маленечкія крамкі: табака, зеляніна, канцылярскія прыналежнасці і вырабы з бляхі. На другім паверсе туляцца сем’і гаспадароў, як семкі ў пераспелым гарбузе. Бялізна развешаная на вяроўках, працягнутых ад вакна да акна, дзеці равуць, кабеты верашчаць. У сутарэннях — склады: бочкі, скрынкі, джамалунгмы вёдраў і бляшаных тазікаў... Гісторыя пра купца і яго трох дачок пацверджваецца гарадской хронікай. Але насельнікі дома відавочна ў прывідаў не вераць. Вядома, ніхто з іх не спрабаваў адчыніць неіснуючыя дзверы агнём і крывёй... Дый я таксама спрабаваць не буду.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)