Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Чырвоная брама - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чырвоная брама

Электронная книга - «Чырвоная брама». Краткое содержание книги:

Чырвоная брама
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 39
Перейти на страницу:

А дзе сьцяна, якая прыняла б аблічча айца сьвятога? Быць не магло, каб не знайшлася ва ўсёй дзяржаве. Нават у Рыме, вечным горадзе вечных мас­тацкіх шэдэўраў, ня ўсе сьцены — творы мастацтва. У нас ня так? Ну, вядома. Калі б для пралетарыя з гаечным ключом, то сьцяна знайшлася б, а тут — сейбіт сьвятога духу.

Бегла вада па рэках, цёк час і разумнелі людзі. Дзе самі па сабе, а дзе ад Бога. Зьявіліся прасьветліны ў дзяржаўных галовах — сьцяну знайшлі і мастака ўспомнілі: працуй, натхняй народ на думкі высокія, пачуцьці глыбокія, учынкі праведныя. А сьцяна — Дом настаўніка ў Менску. Трон высокі — хто на яго варты?

Кірыла Тураўскі быў безумоўна варты. Ён ня толькі даваў сваё аблічча, але падказваў пад росьпіс тэму: народныя асьветнікі. Каго паклікаў у свой гурт? Першадрукара ўсходніх славянаў Францішка Скарыну, вальнадумнага багаслова-рэфарматара Сымона Буднага, асьветніка ды гуманіста сярэднявечча Васіля Цяпінскага, найпершага сапраўднага паэта з Белай Русі Сімяона Полацкага, рэвалюцыянера-дэмакрата Кастуся Каліноўскага. А як спатрэбіўся працяг шэрагу прарокаў нацыі, настаўнікі ў навейшым часе, дык і яшчэ сабраўся гурт да гурта: Алаіза Пашкевіч, Максім Багдановіч, Яўхім Карскі, Якуб Колас, Янка Купала. Кожны — асоба, кожнаму дай арыгінальную выяву твару, постаці, душы. І каб усе разам былі ансамблем.

Запрэглі геніі, захамуталі. Сам з радасьцю запрэгся.

— Творцам рухаецца зямля і сыплецца каменьне...

Творца — усявышні?..

Але ж і ты, зямны ды грэшны, назваўся творцам — будзь у Бога вартым і мастаком, і сынам. У цэнтры росьпісу паставіў тонда: сонца і прамяні сьвятла ядналі жывапісную прастору, агняна-сьветлым фонам высвечвалі постаці настаўніцы і дзяўчынкі — сімвал жыцьця, асьветы. На адным краі пано — энергічны Скарына з наймудрым заклікам: «Ня толькі дзеля сябе нараджаемся на сьвет, але найбольш дзеля служэньня агульнай справе», а на другім — Купала з кнігай душы: варты паэта адказ на подзьвіг першадрукара.

Яшчэ мастак чараваў над эскізамі асьветнікаў, калі пад росьпіс прапанавалі Палац культуры заводу штучнага валакна ў Сьветлагорску. Тут — асьветнікі, там — прадзільшчыцы, ткачыхі: такія непадобныя стыхіі, тэмы, вобразы. І ўсё ж у Сьветлагорск паехаў: калі яшчэ надарыцца, каб пад твае пэндзлі — адразу два палацы? Ды і сваё Палесьсе — Чыкалавічы блізка. Хіба адмовіш землякам?

Прыехаў, а сьцены — не пад росьпіс. Перакладаць? Як — ня ведаюць будаўнікі. Сам — і мастак, і дойлід, і прараб. Бурылі ды перакладалі і сьцены, і падлогу.

Будаўнікам гэтакі мастак — костка ў горле. Намёк далі:

— Не забывайце, што тут будоўля, цагліна можа скінуцца на галаву.

Пачуўшы пра цагліну, усьміхнуўся. Успомніў пра яе, як сьцены вывелі пад росьпіс. А што пісаць?

Пайшоў па заводзе. Шукаў і тэму, і вобразы, і каларыт. Зачапіўся за пра­зрыстыя, сінтэтычныя шарыкі, з якіх, нібы з кудзелі, высмыкваліся ніці. Шарык — сонца, ніці — сонечнае праменьне, якое лавілі ды прыручалі рукі ткачыхі. Тут — тэма? Зямная, але вяла ў космас. Зямля ды космас ядналіся чалавекам працы. Як жывое лона, кантэкст жыцьця зямнога, космас хваляваў заўсёды, а тут — такія арганічныя стасункі з зямлёю. Плошча для роспісу, прастора, прасіла, магчыма, большай, як даваў завод, насычанасьці паэ­тычнымі вобразамі, але хіба завод — мяжа дазволенага мастаку? У Сьветлагорску ён кватараваў у драўляным дамочку старога, якому было пад сотню гадоў і той сам быў ракой жыцьця, безданьню ўспамінаў: яшчэ будаваў тут першую ў краіне Васілевіцкую ДРЭС, ставіў апоры першых электралініяў, нацягваў правады пад першы электрычны ток. Успаміны старога давалі гістарычны зрэз тэмы, з глыбіняў усплывалі вобразы. Эпас прасіў сучаснай лірыкі? Хата старога стаяла ў садзе, а там — мора яблык і ў кожным — сонца. На хаце — бусьлянка і буслы, за хатаю — Бярэзіна і хлапчукі на конях...

Але яшчэ быў Менск: сюды праводзіў і адсюль, з Бярэзіны, чакаў прыезду.

Эскізы для «Асьветнікаў» былі гатовыя, калі на ідэалагічнай нарадзе выступіў першы сакратар ЦК кампартыі Машэраў і сказаў: шмат хто з мастакоў ды пісьменьнікаў узяўся славіць манахаў у сутанах ды расах як прарокаў Айчыны...

У майстэрню Вашчанкі са сьвітаю зьявіўся міністр асьветы, які курыраваў работы ў Доме настаўніка. Агледзеў эскізы пад роспіс і, нічога пра іх не сказаўшы, разьвітаўся. Кірылу Тураўскага Вашчанка не паказаў — манахаў у эскізах хапала без яго.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)