Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Чырвоная брама - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чырвоная брама

Электронная книга - «Чырвоная брама». Краткое содержание книги:

Чырвоная брама
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 39
Перейти на страницу:

Насталі дні чаканьня.

Нарэшце міністр паклікаў да сябе:

— Эскізы вашыя мне спадабаліся, але я іх не падпішу.

Мастак не зразумеў:

— Вы прыпыняеце работу?

Адказ быў нечаканы:

— Я вам сказаў, што эскізы мне вельмі спадабаліся. Працуйце далей. Але...

— Працаваць па незацьверджаных вамі эскізах?..

Гэтак і атрымлівалася: адказнасьць за работу мастак павінен быў цалкам браць на сябе.

Надышлі восеньскія халады. Рыштаваньні пад росьпіс на сьцяне зманці­равалі, але Палац не падключалі да сістэмы ацяпленьня. У памяшканьні было сыра, халодна. Тэхніка росьпісу патрабавала пастаяннага падагрэву фарбаў, воску, каніфолі. А яшчэ давялося выгарадзіць рабочае месца шчытамі, завесіць плёнкаю, каб выпадковыя людзі, якія хадзілі праз памяшканьне, ня бачылі, як піша сваіх манахаў — злыя вочы ды размовы, якіх хапала, ня толькі псавалі настрой, але маглі спыніць работу. Электрычныя пліты, увесь час уключаныя, дымілі ад воску, фарбаў, у выгарадцы зьбіраўся смурод, які зьнясільваў мацней, як сама праца.

На рыштаваньнях выстаяў усю зіму. Пачаўшы росьпіс увосень, закончыў работу вясною, як ужо з вуліцаў сагнала сьнег і ваду. Быў ушчэнт зьнясілены. З Палацу вывозілі на «хуткай дапамозе» — адразу ў бальніцу.

А чым закончылася спрэчка вакол манахаў?

Кірыла Тураўскі ў насьценны росьпіс ня трапіў. Яго партрэт на ўвесь рост мастак зрабіў асобна і перадаў у Дзяржаўную бібліятэку. Пра манаскія расы ў «Асьветніках» размовы аціхлі: што паробіш, калі айцы сьвятыя якраз і былі асьветнікамі народу? Загаварылі пра сьвятло ды колер, наколькі выразна ідэя, тэма, вобразы, нацыянальны каларыт выявіліся ў спалучэньні вогненна-чырвонага тону ў постацях асьветнікаў са спакойным белым, у якім, як водгульле чырвонага, прабіваліся глыбокія, нібыта аблачыны ў небе, вохрыстыя наплывы. Ужо ў энергічных малюнках кожнай постаці, у арыгінальных дынамічных ракурсах і кампазіцыях мастак заклаў ня толькі гістарычна-аргументаванае, але і сваё эмацыянальнае бачаньне як кожнай асобы, так і ўсяго асьветніцкага шляху на Беларусі.

Працуючы над росьпісамі ў Палацах, Вашчанка ў той самы час выконваў яшчэ і вітражы для Дома кіно, ранейшага і сёньняшняга Чырвонага касьцёлу ў Менску. Тут ён фарміруе не асобныя, з каляровага шкла, кампазіцыі ў вокнах ды разетках, а складаную сістэму вітражных блокаў на тэму «Кіно і людзі», наскрозь прашытую ды сшытую сонечным праменьнем. Каб вітражным шклом выбудаваць шматпланавую мастацка-вобразную задуму, спатрэбілася, як у Сьветлагорску, даваць і ўкараняць свае арыгінальныя архітэктурныя ды будаўнічыя рашэньні. Зноў чуў: ня сунься не ў сваё. А дзе мяжа паміж сваім і не сваім? Дэкаратыўнае мастацтва і архітэктурна-будаўнічае аблічча ансамбля не існавалі паасобна — залежалі адно ад аднаго.

Калі работы закончыліся, у касьцёл прыехалі Машэраў і старшыня Савета Міністраў Кісялёў. Падняліся на другі паверх і там, як потым скажуць сьведкі, разгубіліся. Дзень выдаўся пагодлівы, сонечнае сьвятло праз вокны з вітражамі напаўнялі залу плямамі ўсіх колераў вясёлкі, а пад стольлю ў сьвятле, адбітым ад чырвонай мэблі і залацістага паркету, вітражным шклом у чырвона-залацістай гаме казачна гарэлі плафоны.

Машэраў схапіўся за галаву — усклікнуў:

— Якая прыгажосьць!.. А мы ж хацелі зруйнаваць касьцёл?!

Побач з ім стаяў Вашчанка. Машэраў глядзеў яму ў твар, усьміхаўся, а ў вачах былі і шчырая радасьць, і несхаваная віна, і ціхая ўдзячнасьць.

Бывае, што і ўладу мастак ратуе ад злачынства.

Росьпіс па сьценах палацаў і такі малы, у параўнаньні са сьцяною, фармат падрамніка на мальберце — кантраст ня толькі памераў ды формаў, але і бачаньня сьвету, прынцыпаў мысьленьня мастака. І як не разгубіцца майстру манументальна-дэкаратыўнага росьпісу, які, пакінуўшы на рыштаваньнях вялізныя пэндзлі і вёдры з фарбамі, становіцца ў майстэрні да мальберту з палітрай станковага жывапісца?

Пра гэта Вашчанка выказаўся нечакана, але ўзважана:

— Праца ў розных тэхніках — маё багацьце. Станковы жывапіс выхоўвае цяплыню пачуцьцяў, не дае зьбяднець насьценнаму. Манументальны жывапіс прывучае да маштабнасьці мысьленьня, выпрацоўвае кампазіцыйную дакладнасьць. А да ўсяго яшчэ — адны рэчы бачыш у малых, камерных формах, другія ў карціне, трэція на сьцяне, у ансамблі.

І ўжо тут цікава, што стаяла ў яго на мальберце, якія пісаліся карціны ў той час, калі ён расьпісваў Дом настаўніка, Палац культуры? Ці ўплывалі і як уплывалі на станковыя работы настроі ды пошукі насьценных росьпісаў?

Ёсьць у яго карціна «Сакавік». Год народзінаў — 1973.

Вясна.

Яшчэ ні зелянінкі, ні ставочка вады. Вясна сьвятла — найпершая ў прыродзе. Вёска пад сьнегам, а сьнег — шарпак вясновы, да бляску зацалаваны сонцам. Па гэтым бляску — шэсьце вясельнае. Вароты ў двор адчыненыя. Бацькі чакаюць маладую ды маладога з хлебам-сольлю на ручніку. Тут і сарока-белабока — разносіць навіну па вёсцы. Усё — сама ўрачыстасьць. Але не яна найбольш прываблівае вока. Здаецца, што гэта мастаку нават ня трэба і толькі таму вёска з яе сьвятам напісаныя фармальна-абстрактнай жывапіс­най мовай, падобнай на тую, якой расьпісваў сьцены. Ён прымушае нас заўважыць іншае сьвята вясны, сьвята самой прыроды: блакітна-залацісты тон сакавіцкага сьнегу, такое ж неба, яшчэ нясьмелую цяплынь паветра, абновы ў колерах і тоне. Вясна яшчэ не разгулялася, але ўжо сочыцца ў лазурным небе, праз пацяплелы шарпачок, праз усё, што ёсьць у вёсцы, — хаты, платы, дрэвы, ужо грэе і людзей, вясковае жыцьцё. Тут сакавік — ня толькі слова, назва месяца ды карціны, а сам сок, падобны на бярозавік, кляновік, які і адчыняе вароты вясельлю маладых, жыцьцю.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)