Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ
Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ

Электронная книга - «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ». Краткое содержание книги:

Кожнага разу, калi настае восень, калi доўгi кастрычнiцкi дождж гонiць нас, нiбы пблае лiсьце, зь лесу, з ракi й з суседзкiх двароў, калi шэры дзень так незаўважна перамяняецца ў вечар, што раз-пораз пазiраеш на гадзiньнiк, блытаючы шэсьць i восем, каб адразу ж забыцца на час i зiрнуць зноў, -- кожнага разу мы з шумам ляцiм па гулкай лесьвiцы да свайго паверху i, расчырванелыя, штурхаемся ў калiдоры, скiдаючы абутак, нешта выкрыкваем, сьмяемся й разьбягаемся па доме, па ўсiх пакоях, каб неўзабаве сабрацца да вечаровага стала, ля якога ўжо сядзiць наш сiвавусы дзядуля, каб пасьля вячэры йсьцi ў вялiкi гасьцёвы пакой, дзе мы з нагамi залазiм на старасьвецкую канапу, каб зараз жа стаiцца й слухаць, слухаць пад пошум дажджу за вакном доўгi-доўгi роспавед пра iншы сьвет ды iншых людзей, дзе сьвет i людзi такiя дзiўныя й такiя падобныя да нас самiх, бо гэта наш дзядуля распавядае нам свае дзiвосныя гiсторыi, а мы, заварожаныя, не варушымся, хоць нам зусiм ня хочацца спаць, бо трэба абавязкова дазнацца, чым скончыцца гэтае апавяданьне, якое ўжо заўтра мы будзем пераказваць адзiн адному на розныя лады, але так будзе заўтра, а сёньня мы заўважаем, што дзядулевы гiсторыi апошнiм часам робяцца ўсё больш кароткiя i ўсё часьцей паўтараюцца, яны ўжо зусiм не такiя захапляльныя, як колiсь, i ад гэтага нам лезуць у галаву ўсялякiя недарэчныя думкi пра тое, што наш дзядуля зусiм састарэў i не распавядзе нам ужо больш нiчога -- ён пазiрае на нас сваiмi сумнымi вачыма, у якiх стаяць сьлёзы, нiбы вiнавацiцца перад намi.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26
Перейти на страницу:

Мiт'я ня выратаваў дзяўчыну. Ён пачаў тануць сам. Дакладней, ён спалохаўся, што патоне сам, кiнуў дзяўчыну i памкнуўся да берагу адзiн. Чаму не крычаў? Ён кажа, што не было людзей. (А тыя дзьве дзяўчыны, няўжо не засталiся паглядзець, што з усяго гэтага выйдзе?) Ён кажа, што калi падплываў да тапелькi, за некалькi мэтраў пачуў агiдны пах алькаголю. Ён кажа, што сьцюдзёная вада пачала скоўваць ягонае цела. Ён кажа, што ў цемры не было бачна берагу... У яго зашмат апраўданьняў, каб у iх можна было паверыць.

Мiт'я пакiнуў (сваю ахвяру?) тапельку i рвануўся да берагу. Ён не зрабiў i двух рухаў, як упёрся каленямi ў зямлю. Аказалася, што яны з тапелькаю валтузiлiся пад самым берагам. Але вяртацца да яе ён ня стаў. Ды я й не пытаўся, чаму. Напэўна, скажа, што скалеў. Подзьвiг ня ўдаўся.

Герой кiдаўся па-расейску, у вадзе запратэставала польская кроў, i ён адчуў сябе беларусам. Адназначны ўчынак рассыпаўся на тысячу "але". Набытая такiм чынам беларуская сьведамасьць дазваляе яму цяпер жыць спакойна i не пачувацца забойцам.

У той вечар перад здарэньнем Мiт'я iшоў праз мост у вайсковы шпiталь, дзе ляжаў ягоны прыяцель, i нёс прыяцелю апэльсын. Пасьля вымушанага купаньня ён зьмянiў маршрут i пабег да сваякоў грэцца пад гарачым душам, пiць гарэлку i распавядаць пра здарэньне.

Я забыўся спытацца ў Мiт'i пра тое, куды падзяваўся апэльсын? Напэўна, ён плыў у чорнай мерзлай вадзе начной Волагды сьледам за мёртвай дзяўчынай, ад якой патыхала алькаголем...

ВОЎК

Поўня заплывае ў маё вакно i, нiбы магутны вайсковы пражэктар, выкрывае мяне ў маiм ложку. Я паварочваюся ад яе, але сон усё адно не прыходзiць. Цэлы дзень i цэлае жыцьцё пракручваецца ў галаве, нiбы паскоранае кiно. Тысячы стужак, якiя бягуць крыж-накрыж, ствараючы невыносныя вобразы, якiя муляюць i не даюць заснуць. Я спрабую глядзець поўнi ў твар, i мне здаецца, што гэта - iлюмiнатар...

Я не магу спаць. Я заплюшчваю вочы і спрабую ня чуць гукi вулiцы й гукi дому, аж пакуль не засьпяваю сябе за дзiўным заняткам - мае зубы адбiваюць рытм нейкае нячутнае музыкi. Навошта?.. Я лянуюся думаць. Самi сабою на невядомую музыку складаюцца словы скарагаворкi: мая краiна на краi сусьвету, мой горад на краi краiны, мой мiкрараён на краi гораду, мой дом на краi мiкрараёну... I таму я заўсёды чую, калi ноччу прыходзiць воўк.

Ён прыходзiць з лугоў i парослых хмызьняком балацiнаў i вые. Ён клiча мяне. А я кожнай ранiцы знаходжу на сьнезе ягоныя сьляды. Ягоны клiч паўтараецца з ночы ў ноч. Я ня сплю. Я ляжу з расплюшчанымi вачыма. I кожнага разу паўтараю сабе: заўтра, я яшчэ не гатовы. Засталося зусiм трохi, каб я мог сказаць, што тут ужо зроблена ўсё. Пачакай...

Нарэшце, я засынаю. Пасьля настае дзень - нiбы толькi для таго, каб даць мне зразумець, што нiчога ўжо не трымае мяне тут. Толькi нейкiя фармальнасьцi, накшталт - засынаць-прачынацца... Але к чорту фармальнасьцi!

У гэты вечар мне не смакуе гарбата, мне невыносны тэлевiзар i сьвятло лямпы непрыемна раздражняе вока. Я разумею, што тут ужо зроблена ўсё. Я лягаю ў ложак i чую, як сьцiхаюць гукi вулiцы й гукi дому, як засынаюць усе. Мае зубы ляскаюць рытм невядомае музыкi. Я ляжу з расплюшчанымi вачыма і ведаю, што ў гэтую ноч ужо не засну.

НЕАДКАЗАНЫЯ ПЫТАНЬНI

Для шматлiкiх прадмоваў, артыкулаў i кнiг, прысьвечаных Альбэру Камю, стала агульным месцам пачынаць з эпiзоду сьмерцi пiсьменьнiка.

Легкавая машына спартыўнага тыпу неслася па шашы. Парыж быў ужо блiзка. За рулём сядзеў Мiшэль Галiмар, вядомы парыскi выдавец. Калядныя вакацыi закончылiся. У той дзень - 4 студзеня 1960 г. - дарога была пустая, iшоў дождж. Раптам аўтамабiль вылецеў на ўзбочыну i з грукатам урэзаўся ў платан. Кiроўца быў цяжка паранены. Пасажыр, якi сядзеў побач зь iм, - забiты. Калi на месца катастрофы прыбылi жандары, то каля разьбiтай машыны знайшлi запырсканы гразёю партфэль. У iм быў пашпарт памерлага: Альбэр Камю, пiсьменьнiк... i рукапiс незавершанага раману "Першы чалавек".

Камю было 47. I тым ня менш ён ужо перажыў сябе. "Мы занадта доўга жывем", - пiсаў ён у сваiх "Сшытках". Ужо нейкi час ён спынiўся ў сваёй разгадцы быцьця й адчуваў адно незадаволенасьць. Як бы недадумаў. Штосьцi яму замiнала. Я думаю - што?

Ёсьць праблема межаў пазнаньня, але для мастака яна набывае выгляд асабiстае перашкоды. Як вятрак, зь якiм змагаецца Дон Кiхот. Мастак кiруецца ня столькi лёгiкай, колькi запытамi да ўласнае сутнасьцi.

Легалiзацыя гомасэксуалiзму, наркаманii ды iншага гаўнаедзтва - быццам бы прыкметы дэградацыi чалавечага роду, выраджэньня. Але хто можа сказаць, што ня гэта патрабуецца? Патрабуецца - кiм?..

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)