Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
- Автор: Быков Василь Владимирович
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Саюз беларускіх пісьменнікаў
- ISBN: 9789857089598
- Жанр: Публицистика
Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
А. А.: І доўга ты быў камендантам?
В. Б.: З месяц ці болей. Жыў у хаце псаломшчыка, у якога засталося шмат старых рускіх кніжак, і я чытаў там «Так сказал Заратустра» і яшчэ нешта з антычных аўтараў, вядома, у перакладзе на рускую. Хоць і вайна, але цягнула да ведаў, да культуры, якія не дабраліся за мірным часам. Было пагоднае лета, стаялі цёплыя паўднёвыя ночы. І да мяне прыходзіла адна сястрычка з інжынернага, якую я частаваў грэцкімі арэхамі і малдаўскім віном. І мы падоўгу гутарылі пра літаратуру, мастацтва. Яна распавядала пра сваё даваеннае жыццё ў зялёнай Звенігарадцы, адкуль была родам.
Гэтай парой мне споўнілася дваццаць гадоў, яшчэ я не ведаў жанчыны і дужа ашчадна адносіўся да нечаканага пяшчотнага пачуцця. Тым болей першага і гэткага нечаканага. Але неяк прыйшоў незнаёмы лейтэнант, з выгляду старэйшы за мяне, і прадставіўся: уполномоченный контрразведки СМЕРШ. Слышали, что такое СМЕРШ? Так, я што-нішто чуў пра той яго СМЕРШ, але што яму трэба? А яму трэба ведаць пра нашыя адносіны з чырвонаармейцам Насценкай. Бо гэта справа бяспекі. А я, дурань, думаў, што гэта асабістая справа… Але ўсё ж нарэшце аказалася, што асабістая, бо, як пасля паведаміла мне чырвонаармеец Насценка, той смершавец меў на мэце яе перш за ўсё як дзяўчыну. Праз якіх-небудзь дзён дзесяць той інжынерны батальён з’ехаў на іншы ўчастак, і пачалося ў мяне пакутнае, ледзьве не штодзённае ліставанне. Здавалася, увесь сэнс жыцця залежаў ад таго, як хутка будзе ад яе ліст. Але, як правільна зазначана кімсьці, каханне — казачка з заўсёды сумным канцом.
Там жа крыху пазней і ў іншай вёсцы мяне хацелі судзіць. Ужо завялі справу, прыязджаў следчы з вайсковай пракуратуры. А здарылася тое, што мае салдаты ўлезлі ў царкву. З рэлігіяй жа, вядома, як у нас абыходзіліся: то з ёй змагаліся на знішчэнне, то часам адпускалі пятлю на царкоўнай шыі. У вайну якраз адпусцілі, а салдаты таго не ўлічылі, і я разам з імі. Салдаты зламалі замок і ўлезлі паглядзець на святых, а болей — за паперай. Там былі царкоўныя кнігі і ў іх чыстыя старонкі, якія павыдзіралі на пісьмы да бацькоў і жонак; ніякай жа паперы нам не давалі. Курцоў выручалі франтавыя газеты, якія надта цаніліся з тае прычыны, але ж на газетах пісьма не напішаш. Дык вось папы паскардзіліся палітрукам, а тыя — у пракуратуру, і мяне абвінавацілі, што не ўпільнаваў царкву. Але неяк абышлося. Пачаўся вялікі наступ, стала не да царквы, бурыліся гарады і сёлы.
Якраз перад наступам атрымаў першы ліст ад бацькоў — гэта пасля трох год абсалютнага бязвесця. Парадаваўся, што ўсе жывыя, хата не спаленая. Сястру Валю вывозілі ў Нямеччыну, але яна была вёрткаю, сястрыца, і ўцякла з-пад канвою. Яны таксама нічога не ведалі пра мяне і парадаваліся майму лісту, — што жывы. А так за тыдзень да майго ліста атрымалі «пахаронку», гэта праз тыя баі, пад Кіраваградам. Зрэшты, тая «пахаронка» яшчэ мела малапрыемны працяг праз шмат год пасля вайны.
А. А.: Вось у мяне кніга. Пермское книжное издательство: «Ветераны дивизии вспоминают», 1983 год. І там успаміны падпалкоўніка Піліпенкі, так? Ну дык вось з гэтай кніжкі: «17-летним он, т. е. Быков, добровольно уходит в армию. В 43-м году после окончания Саратовского артиллерийского училища Быков воевал на 2-м Украинском фронте. Был командиром взвода противотанковых орудий. В конце декабря в бою под Кировоградом тяжело ранен. После излечения в начале апреля 44-го года Быков прибыл в нашу дивизию, был назначен на должность командира взвода противотанковой батареи 924-го полка. Лейтенант Быков участвовал в боях по освобождению советской Молдавии, Румынии, Венгрии. 23 августа в ходе Ясско-Кишиневской операции противник оказал сильное сопротивление его полку, наступавшему в южном направлении вдоль берега реки Прут. Боевые порядки стрелкового батальона капитана Савченко, которому был придан взвод лейтенанта Быкова, атаковала вражеская пехота, поддержанная сильным огнем артиллерии, минометов. Около трех часов шел напряженный бой. Гитлеровцы несколько раз бросались в психическую атаку, но это им не помогло. Расчеты орудий Быкова, ведя огонь прямой наводкой, посылали снаряд за снарядом в цепи фашистов, заставляя их откатиться назад. Измотав противника, подразделения полка утром 24 августа перешли в наступление. На рассвете следующего дня гитлеровское командование бросило в бой несколько танков. На участке стрелкового батальона, который поддерживал артогнем лейтенант Быков, появились 3 вражеские машины. Быков подал команду „огонь!“. Два снаряда разорвались рядом с передним танком, но тот продолжал двигаться. Грянул третий выстрел, и немецкая машина остановилась. Другие вражеские танки стали обходить горящую машину, ведя на ходу огонь по нашим орудиям. Осколками вражеского снаряда было повреждено орудие, убит старший лейтенант Лукьянченко, ранен наводчик и заряжающий. В эту трудную минуту к орудию встал Быков. Через канал ствола он навел орудие, затем зарядил и выстрелил в приближающийся танк противника. Фашистская машина развернулась на одной гусенице и остановилась. Противотанковая батарея полка понесла значительные потери в личном составе и боевой технике, поэтому лейтенант Быков был назначен командиром взвода роты автоматчиков этого же полка. Не раз ему приходилось со своим взводом ходить в атаку и отбивать контратаки противника». І так далей… Давай, расказвай да канца, як ты памятаеш, на нейкіх мясцінах спыняйся больш, на нейкіх менш, але цягні да канца. Можа, пра тое, што гэты Піліпенка расказаў…