Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 207
Перейти на страницу:

Афіцэраў усё ж імкнуліся размеркаваць па якіх-небудзь будынках, салдат жа клалі звычайна ў апусцелых за вайну калгасных аборах, кароўніках ці свінарніках. Трохі вычышчалі гной, слалі салому, якую накрывалі зверху ўніверсальнай салдацкай апраткай — плашч-палаткамі. Укрываліся кожны сваім шынялём ці ватоўкай, спалі нераспранутыя. Зімой на праходзе ставілі жалезную грубку-бочку, якую палілі круглыя суткі. Вакол месцілася 2–3 сотні параненых.

Як пачала паджываць нага, стаў я выходзіць у горад. Недалёка быў рынак, дзе прадавалі семкі, махорку, малако, гарачую бульбачку, яшчэ нешта. Але тут аказалася, што ў мяне няма разліковай кніжкі, таму мне нельга плаціць зарплату. Увогуле зразумела, бо тую кніжку я ніколі не атрымліваў, на перадавой навошта мне былі грошы? Затое ў мяне, апроч шынелка, была аўчынная камізэлька, якую я і загнаў, купіў бутлю бураковай самагонкі. Пасля на той жа рынак аднёс цёплыя ватныя штаны — блізілася вясна, таяў снег. Рана мая то гаілася, то давала рэцыдыў, разы два на тыдзень рабілі перавязкі. Са сваёй дывізіяй не меў ніякай сувязі, нікога адтуль не паступала, і не дзіва: то быў шпіталь іншай арміі. Але за тым, што рабілася на фронце, увогуле сачылі, кожны дзень прывозілі параненых, тыя расказвалі. Асаблівы наплыў быў, як пачаўся наступ на поўдзень, як фарсіравалі Буг. Неўзабаве шпіталь перамясцілі трохі на поўнач, пад Знаменку. Зноў — у калгасную абору, афіцэраў — у будынак сельскае школкі. Там пачалі выдаваць лёгкі духмяны табак, і я прывучыўся курыць. Мне ішоў дваццаты год, а я яшчэ не пачынаў курыць — ганьба для савецкага афіцэра, як пасміхаліся старыя курцы.

Нарэшце пад чарговае перамяшчэнне шпіталя выпісалі. З яшчэ адным выздаравелым-параненым, танкістам, малодшым лейтэнантам Тавакіным атрымалі прадпісанне ў аддзел кадраў 5-й танкавай арміі. Ішлі пехатой за фронтам, які пачаў наступ. Ад сяла да сяла, кожны раз начуючы, дзе заставала ноч, там жа і кормячыся. Тагачасныя ўкраінскія сёлы, двойчы абрабаваныя — калектывізацыяй і вайной — былі не багацейшыя за беларускія. Праўда, можа, не так пабураныя — там не было «партызанкі». Звычайна, як мы паяўляліся на парозе, цётка пачынала бедаваць: ай, чым жа я вас нагадую, у мяне ж фасоля ды бараболя. Нам добра была і фасоля з бараболяй. Калі-нікалі, праўда, перападала і шклянка самагонкі — смярдзючай і мутнай буракоўкі. Але і таму мы былі радыя. Усюды па дарогах і сёлах пыталіся мы з Тавакіным пра свае часці, і аднойчы мой танкіст нешта надыбаў, напаў на след свайго танкавага корпуса. Але мне туды было неяк, я ж не танкіст, і я прадаўжаў пошукі адзін. Вясна ўжо была ў разгары, снег на Украіне той год растаяў яшчэ ў лютым. Дарогі былі жахлівыя, суцэльная гразь. Клейкі ўкраінскі чарназём адрываў падэшвы, і мае кірзачы ашчэрылі зубы. Скрозь войскі, войскі… Адны калоны ішлі на поўнач, іншыя на захад ці на поўдзень — не зразумець. Аднойчы сеў на ўзбочыну перадыхнуць, гляджу, як брыдзе пяхота, за ёй пайшлі перадкі з гарматамі. І раптам бачу на адным знаёмы вусаты твар — то ж старшы лейтэнант, узводны, з якім я расстаўся ў ноч свайго ранення. Я да яго — куды і адкуль, як тут апынуўся? Як апынуўся? — кажа: а я нікуды і не выбываў, толькі перайшоў у батарэю. Але ж дзе наша дывізія? — пытаюся я. А во яна, кажа, перакідваюць на іншы участак. Я падзівіўся: перада мной прайшоў мой полк і — ніводнага знаёмага твару? А старшы лейтэнант кажа: і не ўбачыш знаёмых, нікога няма. А наогул навошта табе вяртацца ў гэтую дывізію, якая надта ж невязучая, заўжды яе б’юць. Пашукай чаго іншага. (Наіўны чалавек — ён меркаваў, што дзесьці ёсць дывізіі «вязучыя».) Але тады я яму паверыў і зрабіў так, як ён раіў.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)