Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Электронная книга - «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь». Краткое содержание книги:

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 33
Перейти на страницу:

Мы с Германией разделили Польшу… Если есть лица виноватые, то мы тоже виноваты.

И. Сталин

У гэтай частцы працы, бадай самай складанай і заблытнай, хацелася б даць па магчымасці аб'ектыўную характарыстыку палітычных падзей 1939 г. і іх паслявераснёўскага лёсу, а таксама адлюстраваць рэальны стан гісторыі аб'яднання Беларусі. Да таго ж даць прававую ацэнку верасню 1939 г. з улікам беларускай пазіцыі, не здраджваючы пры гэтым факталогіі.

Традыцыйны агляд гістарыяграфічных здабыткаў, якіх вельмі шмат — у сэнсе колькасным, але, на жаль, не абавязкова якасным, паспрабуем рэпрэзентаваць у выглядзе наступных рэфлексій[29].

Савецкая гістарычная навука — ад сталінскай да гарбачоўскай эпохі — адназначна ацэньвала паход Чырвонай Арміі як вызваленчы (пералік прыкладаў ператварыўся б у аб'ёмны, сёння нікому не патрэбны гістарыяграфічны даведнік). Сучасная беларуская гістарыяграфія, за выключэннямі, якія не ўплываюць на агульны дыскурс, не адмовілася ад савецкай дэфініцыі[30] адносна гістарычнай справядлівасці аб'яднання. Тыповымі для старэйшага пакалення беларускіх гісторыкаў з'яўляюцца словы з сучаснага энцыклапедычнага выдання: «Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР — акт гістарычнай справядлівасці, ліквідацыі гвалтоўнага і грабежніцкага падзелу Беларусі паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.»; «Важнейшым вынікам» савецка-германскага дагавора ад 23 жніўня 1939 г. для Беларусі ёсць «гістарычна справядлівая ў жыцці беларускага народа падзея — уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР». Не пазбеглі гэтага штампу і аўтары (у прыватнасці С. Хоміч, М. Касцюк, А. Літвін) адносна ліберальнай, дэмакратычнай і дэпалітызаванай сінтэзы па гісторыі Беларусі. Тут таксама можна згадваць бясконцы шэраг прыкладаў.

Найперш неабходна зазначыць, што гэты тэзіс запачаткаваны палітычным дыскурсам Другой сусветнай вайны і належыць ён менавіта савецкім ідэолагам. Нават Саюз Польскіх Патрыётаў, створаны з ініцыятывы непасрэдна І. Сталіна, заявіў пра законнасць «жаданняў беларусаў і ўкраінцаў да нацыянальнага ўз'яднання». Натуральна, кіраўніцтва аб'яднанай Савецкае Беларусі таксама штораз паўтарала словы пра «гістарычныя правы», «справядлівасць як у гістарычных, так і этнаграфічных адносінах», «законнае і справядлівае жаданне беларускага народа» еtс[31]. Як бачым, такая таўталагізацыя дала плён: савецкая гістарычная навука з лёгкасцю падхапіла палітычнае абгрунтаванне, зрабіла яго настолькі моцным стэрэатыпам, ад якога і сёння не можа пазбавіцца гістарыяграфічны афіцыёз Рэспублікі Беларусь (бадай, ён ужо ператварыўся ў псіхічны комплекс). Многія навукоўцы-гісторыкі ці то забываюць, ці то не разумеюць (а мо і не хочуць разумець), што гістарычная навука не павінна залежаць ад палітычнай кан'юнктуры, што гістарычная навука і паклікана дзеля таго, каб прааналізаваць працэсы бесстаронна ды непрадузята. І ў той жа час нонканфармісцкія даследаванні такімі гісторыкамі чамусьці расцэньваюцца як палітызаваны погляд на падзеі верасня 1939 г. (у чым беспасярэдне вінавацілі аўтара гэтых радкоў прадстаўнікі старэйшага пакалення, у прыватнасці У. Ладысеў). Толькі хто ж той погляд палітызаваў? Банальны адказ: аналіз дэтэрмінізму падзей і фактаў, што мелі месца ў гісторыі — вось галоўны чыннік такой пазіцыі (у адрозненне ад заангажаванасці маскоўскай галаслоўнасцю савецкіх і пост- ці неасавецкіх квазігістарычных меркаванняў). Іншая справа, што палітызаванасць у такіх даследаваннях сапраўды прысутнічае, але з прычын спецыфікі самога гістарычнага перыяду, калі ў Савецкім Саюзе больш, чым у любой іншай дзяржаве, кожны момант жыцця не толькі грамадства, але і індывідуума, падпарадкоўваўся ідэалагічным устаноўкам Крамля. Таму навуковы аналіз такіх працэсаў немагчыма цалкам дэпалітызаваць — выключыць з іх палітыку. Але галоўнае для навукі — не дамешваць да даследавання праблематыку дня сённяшняга, што ператварыла б яе ў публіцыстыку, а гісторыкаў — у канфармістаў альбо дысідэнтаў — у залежнасці ад іх грамадскіх поглядаў (апошнімі, праўда, становяцца часцей за ўсё незалежныя ад палітычных актуалій і спекуляцый даследчыкі, бо любым палітыкам гісторыя калі і неабходна, дык у тым ці іншым, але заўсёды адназначным, а не полівалентным варыянце).

У сувязі са слоганам «гістарычная справядлівасць» хацелася б таксама заакцэнтаваць адзін парадаксальны момант. Аднак тут наперад варта зрабіць пэўнае філасафічнае адступленне.

вернуться

29

Рэфлексія — (ад лат. reflexio - зварот назад) – разумовы працэс, накіраваны на самапазнанне — Polochanin72

вернуться

30

Дэфініцыя (лац. definitio — мяжа) — лагічная працэдура надання строга фіксаванага сэнсу тэрмінам — Polochanin72

вернуться

31

Et cetera (etc.) (лац.) — «і іншыя», «і таму падобнае», «і гэтак далей» — Polochanin72

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)