Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жменя сонечных промняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жменя сонечных промняў

Электронная книга - «Жменя сонечных промняў». Краткое содержание книги:

Дарогі, сустрэчы, уражанні... І вечны спадарошнік літаратара, памочнік яго памяці — блакнот. Год за годам, блакнот за блакнотам... Адно з запісанага ўвайшло ў аповесці, апавяданні, нарысы. Другое — чакае чаргі. A іншае — просіцца бьщь самастойным мастацкім творам. І вось пісьменнік прапануе ўвазе чытача сваё захапленне жыццём, чалавекам, прыродай, сваю любоу, нянавісць i смутак, усмешкі i роздум. Лірычныя нататкі Янкі Брыля падаюцца ў тым, амаль некранутым, выглядзе, як яны праляжалі ў непасрэдных запісах, — што год, што пяць, а што i дваццаць пяць гадоў.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 40
Перейти на страницу:

Зранку хмары, яшчэ ўсё цёмныя, ішлі з мора на горы. Там, над вяршынямі, неба святлейшае, нават не-не ды пакажацца сонца. На захадзе — рэзка акрэсленая лінія марскога далягляду. На цёмнай вадзе — белыя баранчыкі, на цёмным небе — белыя чайкі.

Свежа, духмяна, прыгожа.

Апаўдні хадзілi ў горы.

У калючым ажынніку — чорныя, спелыя ягады. Назбіраеш жменю, глынеш — нібы глыток вясёлага віна. У засені магутных букаў, на вышыні шэсцьсот метраў, ляжаць сівыя, папярэшчаныя зялёным мохам камяні...

Добра закурыць над абрывам цясніны. І гутарыць «о временах грядущих...»

Добра гайдацца, учапіўшыся за пругкае голле бука.

Добра знайсці сцюдзёную крыніцу і прыкленчыць каля яе гаваркой вады.

Добра ўспомніць, што ўчора ты стаяў на носе імклівага кацера i — паміж ціхім морам ды спакойным небам — адчуваў сябе вольным, як чайка!..

За вялікімі шыбамі параходнага салона — сонца, амурскія хвалі i сопкі, якія і нам, навічкам, ужо здаюцца аднастайна экзатычнымі. Зблізку яны шэрыя сваёй камяністасцю і жыва — проста, здаецца, адчуваеш яе — парослыя зелянінай, вечнай i некранутай. Здалёк — чым далей, тым больш засмужаныя.

Зрэдку трапляюцца вёскі, каля якіх наш «Калінін» паволі, грунтоўна становіцца на якар i спускае шлюпку.

Ноччу гэта было цікава. Святло пражэктара паўзло па шэрым беразе, па шэрых, крытых драніцай хатах, па шумным натоўпе дарослых i дзяцей, што беглі да прычалу. Якая навіна!.. Ад парахода да парахода — вось i жывая сувязь са светам. У крузе пражэктарнага святла — усхваляваная чародка людзей; над імі — былінны, васняцоўскi месяц; Да ix ад борта парахода паузе поўная шлюпка. Звычайна, нудна, усюды адну i тую ж польку рыпае прывітальна мясцовы гармонік. З лодкі высядаюць мамы, таты, сёстры, браты i дзеці, што вярнуліся з далёкага Камсамольска, з гарадскімі пакупкамі...

А навокал — тайга. На многія сотні кіламетраў. Ужо не толькі ведаю гэта з чужых слоў, але ж i адчуваю...

Сумна тут жыць?

А што я думаў часамі ў родных мясцінах, праязджаючы каля самотнага хутарка? Вярнуцца з горада, ад вялікай культуры — у такую хатку?.. Нават у родную вёску, з яе непралазнай восеньскай гразёй, з адчайна сумнымі вечарамі?.. Гэта парой здавалася немагчымым, як немагчыма пеўню вярнуцца ў яйка. Аднак жа мне не толькi ў гады маладосці было там не сумна: i цяпер мне часта хочацца ўцячы туды, i ўцякаю,— каб палячыцца зямлёй, цішынёй...

Успамінаю пакінуты Камсамольск. Нуднаваты Бабруйск на вялізнай раўніне, паміж далёкімі сопкамі, на беразе ракі, шырынёй — не верыцца! — сем кіламетраў. Было сумнавата часамі, у пыльнай i суровай аднастайнасці, было б яшчэ сумней, каб не сустрэчы з людзьмі.

Добра было з чытачамі-студэнтамі ў адной з гарадскіх бібліятэк. Яшчэ цікавей — з рабочымі «Амурсталі». Каля ix вогненна-велічных мартэнаў, у Ленінскім кутку, за гасцінным сталом. У маладзёжных інтэрнатах неяк вельмі ж па-свойску лёгка было i расказваць пра Беларусь, пра нашу культуру, i чытаць сваё, калісьці, у адзіноце, народжанае натхнёным болем i шчасцем...

На амурскіх выспах расце высокі зблізку тальнік i радасна рассцілаюцца пляжныя пяскі.

Пазаўчора мы здорава адпачывалі на адной з такіх выспаў, гасцюючы ў мілай беларуска-ўкраінскай сям'і. З юшкай, чаркай, купаннем і беганінай. З вогнішчам і песнямі — увечары, калі мы чакалі кацера, што спазняўся.

З тальніка капала — нібы вось-вось пачнецца дождж. Амур заціх магутнай цішынёй. А на тым беразе ўспыхнула, нам у падтрымку, другое вогнішча. Відаць, рыбацкае: заўтра нядзеля. Сіпла, прапітым басам рыкаў з таго боку, з далёкaгa статка бугай. Пясок, з якога сышла вада, разрысаваны быў хвалямі на дзіва аднолькавым, рытмічным узорам...

У вячэрняй халаднаватай свежасці, на кацеры, які забраў нас нарэшце з вострава, па-хатняму люба было выпіць далёкаўсходняга сырадою. Пастаяўшы ў чарзе да бітона за белагаловым беларуска-ўкраінскім хлопчыкам, што ўжо закончыў першы клас i добра іграе на скрыпцы. Mi ж іншым — i татаву родную «Перапёлачку»...

Што да прыгажосці прыроды, дык і тут, на параходзе, мне даволi часта ўспамінаецца Чэхаў. Асабліва на захадзе сонца i зорнай ноччу. «Апісаць гэтую прыгажосць я ніяк не магу, я прызнаю сябе жабраком...» I другое: «Усё было б вельмі прыгожа, каб не блізкасць катаргі...»

Цяпер — для мяне — каб не расказы мясцовых людзей пра нядаўнюю катаргу «культаўскіх» дзён...

Нарач.

Сонца на захадзе. Зірнула з-пад хмары, як спадылба, i хвалі, неспакойныя ад халоднага ветру, неяк адразу сцюдзёна, нявесела заблішчалі пад чорнай столлю нізкага неба.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)