Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жменя сонечных промняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жменя сонечных промняў

Электронная книга - «Жменя сонечных промняў». Краткое содержание книги:

Дарогі, сустрэчы, уражанні... І вечны спадарошнік літаратара, памочнік яго памяці — блакнот. Год за годам, блакнот за блакнотам... Адно з запісанага ўвайшло ў аповесці, апавяданні, нарысы. Другое — чакае чаргі. A іншае — просіцца бьщь самастойным мастацкім творам. І вось пісьменнік прапануе ўвазе чытача сваё захапленне жыццём, чалавекам, прыродай, сваю любоу, нянавісць i смутак, усмешкі i роздум. Лірычныя нататкі Янкі Брыля падаюцца ў тым, амаль некранутым, выглядзе, як яны праляжалі ў непасрэдных запісах, — што год, што пяць, а што i дваццаць пяць гадоў.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 40
Перейти на страницу:

Пад раніцу быў дождж. Бубніў па блясе даху, шамацеў па зямлі...

I вось — арэшына пусціла, дзеля свята, белы цвет; лаза прыкметна, весела пазелянела; бярозкі i асінкі шчодра акроплены расой і чыстыя ды цёплыя — хоць ты скажы ім:

— З лёгкай парай!..

На фоне заўсёды шчодра зялёных ялін святлеюць асіны, яшчэ ўсё голыя, ды ўжо, як кажуць, вось-вось на выданні. Стаяць яны навакол бруднай, a ўсё ж люстранай вады азярца, над якім я пішу.

Спявае салавей:

«Людзі, людзі! Ідзём! Ідзём! Віцязь, віцязь! Па-лі-кліні-ка!..»

Адзін, другі. І добра, молада — так расшыфроўваць ix перасвісг.

Думаў: каму ж ён спявае? А я — каму пішу? Сабе?.. Такі павінен быць настрой, такая шчырасць. А чытача, вядома, трэба бачыць.

Халаднавата пахне прэллю. Снег — плямамі, чэрства хрумсціць пад нагамі. На арэшніку—коцікі; днём, калі пацяплее, і падвечар на ix ажыве пылок; кранеш галінку — успыхнуць, як бенгальскія агні, клубочкі-выбухі зеленавата-жоўтага колеру.

Птушыны гоман... Ужо другую ноч мяне праз адчыненую фортачку будзіць пугач — зусім, здаецца, блізка ад акна і неяк па-фальклорнаму вусцішна. Цяпер недзе за лесам, з хутара, чуваць па-хатняму празаічна-дзярлівае, a ўжо таксама вясновае, іншае кукарэку.

I радыё бубніць адтуль. Таксама ўжо даўно і вельмі звычайны... здаецца нават — голас прыроды.

Дубы, азімыя дубкі стаяць у леташнім лісці, арэхава-жоўтым i лішнім. Падсада малюсенькіх, пяшчотных, як у казцы, елачак i непакорны бруснічнік, нібы барвінак у дзявочым гародчыку.

З сямі да дзевяці хадзіў па просеках ды сцяжынах, шукаў фіялак, ірваў пралескі. Дахаты.

Ранішні перасвіст берасцянак і салаўёў, Разгублены, ці што, зязюлін сум. Высока над лесам — стрымана-радасны гул самалёта. Трактар — бліжэй, нібы нават вось-вось за дрэвамі. Здалёку, ад жылля — сабачы незаядлы брэх...

Як родным дымам, як пахам першых пракосаў, дыханула маленствам, паэзіяй...

I няўжо я пайду, не апісаўшы усё гэта як след, не пасеяўшы на радкі ўсе тыя пачуцці, што былі маёй радасцю, маім зліццём з прыродай, маёй малітвай яе прыгажосці?..

Стаю над паплаўком.

Навокал — над ракой, над кустамі і лугам — нястрымныя, утрапёныя жаўранкі і салаўі. Таямнічае, поўнае глыбокага сэнсу пагрукванне грому.

Цымбальныя скокі дажджу на вадзе. I тады — нарэшце! — вялікая, першая плотка...

А маланка ўсё хрысціцца. І сапраўды — як спалоханая маладзіца.

Мокры, халодны чэрвень.

Каля поўдня выглянула сонца, мацней запахла летняй гразёю i зялёнай вільгаццю. іду ў сваю вёску. За грэбляй — сухая «сценка», абапал якое яшчэ нярослае, але ўжо каласістае, сіва-зялёнае жыта. З яго ўгару, у нізкае хмарнае неба расце, як калоссе, бясконца, здаецца, шматлікая песня жаўранкаў.

Паехалі на рэчку. Гразь. Maтор гpyзавіка ідзе на суцэльным рыданні. Нёман, як i заўсёды, быстры, прыгожы, жывы, У лазняку на тым беразе б'юць салаўi...

Думаў, пакуль сядзелі над паплаўкамі:

«Так усё проста гэта, здаецца, і так глыбока, вечна, неразгадана. I добра!.. Хоць i журботна думаць пра смерць, неўміручасць. Колькі ix, гэтых салаўёў мінулася, a ўсё, здаецца, тыя самыя яны — пяюць, нясуць жыццё!.. Што ж, так i мы».

Знаёмая партызанская кузня. Колькі яна працавала тады на кавалёву сям'ю, а колькі на нас?.. Цяпер абкідана калгасным інвентаром. Гудзе горнам i звоніць кавадлам, як і заўсёды, неяк загадкава хвалюючы... I каваль, як заўсёды, замурзаны, з усмешкай:

— Няўжо ж гэта, хлопцы, ужо шэсць год прайшло пасля вайны?..

Вёска яшчэ не зусім акрыяла ад трох акупанцкіх пажараў. A ўжо відаць і рысы новага — будынкі брыгаднага двара, антэны радыёпрыёмнікаў...

Нёман. Гаючая, родная прыгажосць. Успамінаецца той час, калі яна, гэтая прыгажосць, адчувалася i паколатымі, патрэсканымі нагамі. Maленства з вечнай аскомай ад няспелых яблыкаў, з назіраннем жыцця ў дробязях, знізу, калі многае, чаго не заўважаеш сёння, заўважаў і многае адчуваў мацней, без наўмыснага падыходу, без прывычкі запісваць, хаця б толькі вачыма.

Дзікі дзень на рацэ. Ca спінінгамі — уніз па плыні, да краю пушчы. Печаная ў прыску, па-першабытнаму смачная шчупачына. То дожджык, то сонца, то вецер, што згортвае хвалі ў баранчыкі. Пясчаная сцежка ў мокрым лазняку. Крыўдна, недаравальна запусцелыя партызанскія могілкi... Халаднаваты, быстры брод.

Ад гэтага броду, ад пушчы хмары гналі нас у другую вёску. На ўсходзе весела ззяла вясёлка, як сімвал ціхага жыцця, што так па-свойму адчуваецца ў гэтых шматпакутных мясцінах...

Першыя мэндлі. Шпакі пачынаюць лётаць чародамі. На выгане — басаногія пастушкі i дамавіты пах торфу ад іхняга вогнішча. Заходзіць сонца. Бусел вяртаецца з купінай у дзюбе. Век жыві — век будуйся. З гнязда на загуменным вязе бусліха вітае яго гаспадарлівым клёкатам.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)