Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жменя сонечных промняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жменя сонечных промняў

Электронная книга - «Жменя сонечных промняў». Краткое содержание книги:

Дарогі, сустрэчы, уражанні... І вечны спадарошнік літаратара, памочнік яго памяці — блакнот. Год за годам, блакнот за блакнотам... Адно з запісанага ўвайшло ў аповесці, апавяданні, нарысы. Другое — чакае чаргі. A іншае — просіцца бьщь самастойным мастацкім творам. І вось пісьменнік прапануе ўвазе чытача сваё захапленне жыццём, чалавекам, прыродай, сваю любоу, нянавісць i смутак, усмешкі i роздум. Лірычныя нататкі Янкі Брыля падаюцца ў тым, амаль некранутым, выглядзе, як яны праляжалі ў непасрэдных запісах, — што год, што пяць, а што i дваццаць пяць гадоў.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 40
Перейти на страницу:

— Што ты спяшаешся? Яшчэ ж не вясна. Надзень зімовае паліто. Падумаеш — паненка, пяты клас!..

— Зімовае... Буду як памідор на дзвюх запалках!

Паліто шырокае, а ножкі тонкія.

Хлопчык са шклянкай недапітага ліманаду:

— П'еш — салодкі, а вып'еш — салодзенькі!..

Малая, што пяты месяц ходзіць у першы клас:

— Было ў мяне трохі двоек, але ўжо ўсе звяліся.

І так можна акрэсліць валютны курс:

— Тата, а з крэйцэра многа рэшты?

Стаміўшыся на вуліцы або ныючы дома, хлопчык, чатыры гады, вельмі любіць гартаць перакідны каляндар.

Пасля неяк маці, вярнуўшыся з працы, ласціцца з ім:

— Вось i вясна. I як жа я цябе ў вёску да цёці адпраўлю? А сама буду плакаць?..

— Я без цябе не паеду. I цяпер не паеду, і на другі каляндар не паеду!..

У хаце — першы сынок, першы ўнучак. Ён увайшоў у жыццё ўсёй сям'і паўнаўладна, як рэфарматар. Нават граматыку сваю ўвёў. Пра сябе ён, напрыклад, гаворыць звычайна так:

«Валодзя хочаш спаць». «Валодзя не хочаш есці». «Валодзя пойдзеш на двор».

І ўсё гэта важна ў яго, неабвержна. I ўсё гэта міла.

У паліклініцы.

— Здарова, Зойка, што ты тут робіш?

— Я — па пытанню зубоў.

Гэта — не жартам: дзяўчына на кіруючай рабоце.

Маладая кладаўшчыца дома адпачынку смяецца, гледзячы ў накладную:

— От дзе графа: «Наіменаванне грузу — супрацоўнікі»!..

Бухгалтару, старой i стомленай за век жанчыне, гэта зусім не смешна.

— Машына ідзе у горад i штосьці вязе. Значыцца,— тлумачыць яна з усёй сур'ёзнасцю,— гэтае штосьці павінна быць паказана ў адапаведнай графе.

Партрэт знатнай даяркі і артыкул на такой — i горшай — мове:

«Даярка Ганна Н. сваей самаадданай працай развянчала гнілую тэорыю пра тое, што кожная фуражная карова, калі яе адпаведна карміць...»

Што падумае сама тая Ганна Н., атрымаўшы газету,— ці зразумее, што яна ды калі развянчала — пра гэта як быццам ніхто i не дбае.

З газетнага нарыса:

«Тут яна праявіла ўвесь свой незрасходаваны розум простай сялянкі...»

Пачатак дамскага рамана:

«Бацька ляжаў на ложку і ціха змагаўся сам з сабой...»

На нарадзе маладых пісьменнікаў адзін з арганізатараў гэтага мерапрыемства, салідны, акулярысты таварыш, чытае сваё апавяданне, ужо надрукаванае ў «яго газеце»:

«Заходзіла сонца. На калгасным двары чуліся галасы, дзявочы смех i прызыўное ржанне жарабца...»

I доўга трэба тлумачыць яму, чаму гэта дрэнна.

З даклада «масцітага» крытыка пра вядомага празаіка:

«Гэта быў пісьменнік ільвінай працавітасці...»

А землякам, хто памятае вясёлага, простата, людскага аднавяскоўца, што выбіўся ажно ў «пісацелі», сядзі, слухай такое ды думай:

Што ж там ужо ў ільва за працавітасць?..

Пры панскай Польшчы. Моцна начытаны палітвязень, просты i не дурны вясковы хлопец, піша з турмы дахаты:

«Правільна разважаючы, з пункту гледжання палітычнага, гістарычнага, маральнага i беручы абстрактна, мае вяртанне да вас, дарагія тата i мама, з'яўляецца поўнай утопіяй...»

Стары бацька даў адвакату два злоты, каб растлумачыў, што тут да чаго. Бо вельмі напалохаўся. Ну, што абстрактна — дык гэта ж яму не першы раз па той беднай с... даюць, але ж якая там была ўтопія — завошта хацелі хлопца ўтапіць?..

На тэлеграфным слупе ў калгасе прыбіты чырвоны трохкутнік з заклікам:

Сейте больше кукурузы, Твердо помните о том: Благодатная корова Вам заплатит молоком!

Райпракурор:

«Грамадзянін К. заняў у сваім агародзе чужую карову I пасадзіў яе ў свой хлеў».

Тыя пачуцці, што былі маёй радасцю, маім зліццём з прыродай, маёй малітвай яе прыгажосці...

Над зямлёй — красавіцкае неба: ахапкі белых воблакаў, халаднаватая просінь і жаўранкі.

Зямля то светла-шэрая, дзе не хадзіў яшчэ сёлета плуг, то сакавіта цёмная,— i там, дзе ўлонне яе толькі што раскрыта для новых зярнят, i там, дзе ўжо затоена грэецца безліч аўсяных парасткаў.

Сёння ўранку ўжо значна смялей, як учора, ажывае зеляніна руні. Лагодныя шэрыя ўзгоркі ўдалечынi пацягнуты смугой. Паміж вёскамі, па лугавой даліне, цячэ апетая ў сардэчнай песні рэчанька...

На шэрых коціках вербаў гаспадарліва завіхаюцца пчолы. На бярозах над стрэхамі хат ад радасці разводзяць крыллямі шпакі.

За ўзгоркам з ночы грукоча трактар. Араты.

Іду на гэты гул. Па чыстай, маладзенькай пасля снегу сцежцы.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)