Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая драматургия » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзявяты том склалі кінасцэнарыі 1962–1994 гг.: «Третья ракета», «Альпийская баллада», «Западня» (кінасцэнарый Л. Мартынюка, пры ўдзеле В. Быкава), «Двое в ночи», «Волчья стая», «Долгие версты войны», «Ушедшие в вечность (Обелиск)» (кінасцэнарый В. Быкава, Р. Віктарава), «Его батальон» (кінасцэнарый В. Быкава, пры ўдзеле А. Карпава), «На Чорных лядах» (кінасцэнарый В. Панамарова, пры ўдзеле В. Быкава).
1 ... 221 222 223 224 225 226 227 228 229 230
Перейти на страницу:

— Змоўкніце! Што вы робіце! — упрошвае Пажылы.

Але ягоныя словы наганяюць на Блатняка яшчэ большую злосць:

— А, і ты? І ты, тожа, за іх? І то, контра, за Бога, проціў рэвалюцыі!

І тады, з-пад акенца насупраць, неяк марудна, бы перасільваючы ў сабе знямогу, падняўся Казак. Ён босымі нагамі пераходзіць цераз выцягнутыя на падлозе боты Шапялявага… Марудна, але рашуча, ён накіроўваецца да Блатняка…

Той, учуўшы нядобрае, завішчэў ля парога:

— Не падхадзі! Не падхадзі!

Казак вялізнаю рукой ухапіў яго за грудкі, згроб, пераламіў у паясніцы і паваліў пад сябе долу…

Шапялявы спалохана адхіснуўся ўбок… Пажылы абмёр у нерашучасці…

Камандзір разумее, што зараз здарыцца нешта кепскае…

— Стойце! — загадаў ён строга. — Стойце, не трэба!

— Прыкончу скаціну!..

— Не трэба! Адпусціце! — загадвае Камандзір. Раптам залязгаў замок і дзверы рэзка расчыніліся…

— У чым справа! Што такое?..

У дзвярах стаяць двое чэкістаў, не пераступаючы парог.

— Устаць! Усім устаць!..

Першы хуценька ўскочыў Шапялявы… За ім з натугай падымаецца Пажылы… Устае камандзір…

Казак у доле з яўнай неахвотай выпускае з рук Блатняка і таксама, цяжка дыхаючы, узгрэбся на ногі…

Блатняк застаецца ляжаць, бы сканаў… Але раптам ён залямантаваў, перабіраючы нагамі ў стаптаных, з глінай на сподзе, гамашах:

— Таварышы чэка, ён бандыт! — паказвае на Казака. — А гэты — ахвіцэр! — паказвае на камандзіра. — Яны ўцячы згаварыліся і ўдушыць мяне, каб я іх не выдаў! Забярыце іх!.. Бандыта і во — ахвіцэра!..

— Так!.. Выхадзі! Усе выхадзі! — загадвае адзін з чэкістаў. Спачатку ўсе збянтэжыліся, але, раптам, загаварылі адразу разам:

— Як гэта — выхадзі?.. Мы ні пры чым!.. Гэта яны — контра! У расход іх трэба! — лямантуюць Блатняк, Шапялявы і Пажылы…

Чэкіст:

— Я сказаў: выхадзіць усім! Усе пойдзеце ў расход! Камандзір зірнуў на Казака…

Той усё зразумеў, ледзь прыкметна кіўнуў галавой…

— Давай! — крыкнуў Камандзір і кідаецца на чэкістаў… За ім рашуча дзвінуў Казак…

З размытага малюнка зноў узнікаюць твары Камандзіра і Казака… Перастае смяяцца Камандзір, за ім Казак.

— І ўсё з-за паўвядра пярлоўкі! — кажа Камандзір.

— Ага, — адказвае Казак. — Нажэрліся — і як ракі, назад…

— Пашанцавала нам тады… А зараз…

Забела тым часам раўняе дол у яме, потым пачынае мераць крокамі:

— Раз… два… тры… чатыры… пяць… шэсць… сем… восем… Восем!.. Як раз… Усё! — крычыць ён угору. — Фініта ля камедыя! — кідае рыдлёўку з ямы.

Камандзір падыходзіць да ямы:

— Ладна, годзе, — і кліча астатніх: — Усе сюды!

Усе неяк нясмела, бы баючыся, узлазяць на жвір, бліжэй да ямы…

Камандзір ціха пытаецца:

— Хто першы?

— Першы ўжо ёсць, — сказаў Мяцельскі. — Во, Аўстрыяка…

— Давай яго сюды! — загадаў Камандзір.

Разварочваючы ботамі рыхлую кучу, Мяцельскі рашуча падвалаквае распластанае цела Аўстрыяка да ямы, уніз галавой падае яго Забелу. Той пераймае цела, сцягвае з краю ямы і выпроствае яго ў доле. Хоча злажыць рукі Аўстрыяка на грудзях, але тыя ніяк не складваюцца… Тырчаць скурчанымі пальцамі ўгору…

— Пакінь, не трэба, — кажа Камандзір і дапамагае Забелу выбрацца з ямы.

Мяцельскі стаіць высока на кучы жвіру:

— Дык як будзем? Па адным ці ўсе разам?

— Па адным, — ціха мовіў Камандзір. — З нагана…

— У яме?

— У яме… Каб меней грукату…

Камандзір абводзіць усіх чужым напружаным позіркам… Яны ўсё зразумелі і сціхлі, нават, не дыхалі…

— Што ж, спадары… Нам не ўдалося, можа, удасца іншым. Яны нас успомняць. Усё ж, мы не за сябе, не за сваё, якога ў нас не было. Мы за Беларусь… нашу няшчасную старонку. Прымі, Божа, твае ахвяры…

Яны ўсе стаяць і маўчаць… Яны чакаюць…

Камандзір, зглытнуўшы даўкі камяк у набалелым горле, раптам сказаў са знарочыстай строгасцю:

— Хто першы?

Выдалася кароценькая пакутная паўза… Мяцельскі кідае са злосным адчаем:

— Ат, маць тваю… Давай я… — І, абрушваючы жвір, рашуча скочыў у яму. — Дайце рэвальвер!

Камандзір расшпіліў на баку кабур, выняў наган і падае Мяцельскаму.

Той ухапіў яго знізу і рухава выцягваецца побач з Аўстрыякам…

— Жыве Беларусь!

— Жыве… — нечакана слабым голасам азваўся Камандзір, але яго перапыніў глухі рэвальверны стрэл у яме.

Дзве сарокі з бліжняй бярозы спалохана пераляцелі далей… На зямлі зноў настала пакутная паўза… Усе стаяць моўчкі…

— Ну, хто далей?.. Ты, Зубко? — няпэўна павярнуўся Камандзір у бок Дзеда.

1 ... 221 222 223 224 225 226 227 228 229 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)