Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая драматургия » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзявяты том склалі кінасцэнарыі 1962–1994 гг.: «Третья ракета», «Альпийская баллада», «Западня» (кінасцэнарый Л. Мартынюка, пры ўдзеле В. Быкава), «Двое в ночи», «Волчья стая», «Долгие версты войны», «Ушедшие в вечность (Обелиск)» (кінасцэнарый В. Быкава, Р. Віктарава), «Его батальон» (кінасцэнарый В. Быкава, пры ўдзеле А. Карпава), «На Чорных лядах» (кінасцэнарый В. Панамарова, пры ўдзеле В. Быкава).
1 ... 221 222 223 224 225 226 227 228 229 230
Перейти на страницу:

— Во, абувайце!

— Ну, дзякуй, — кажа Камандзір. Боты вялікія, растаптаныя, і ён лёгка насунуў іх на свае босыя ногі.

— Цяпер такая справа, — разважна прамовіў у куце Пажылы. — Можа, каму і пашанцуе, дык гэта… Каб ведалі…

Вучыцель я, з Будзевіч. Сергіеня маё прозвішча, пяцьдзясят пяць гадоў маю. У мяне адзін сын на румынскім фронце. Быў…

А другі паў пад Смаргонню… А я вось тут…

— А цябе могуць шлёпнуць! Калі не драпанеш! — грубавата зазначыў Блатняк.

— Ну, даволі! А то запалохаў усіх! — глуха абарваў яго Пажылы.

— А што ж, плакаць мне, ці што? На плач яны не зважаюць. Хай па мне плачуць! У Воршы — Любка, у Суражы — Анастасся, а ў Піцеры — Лушка. Лушка асабліва сардэчная была, любіла ў любоў гуляць!

— Мабыць, адлюбілася! — кажа Шапялявы.

— А гэта мы яшчэ пабачым! — падбадзёрвае сябе Блатняк. — Я хлопец спрытны! І не глядзі, што мізэрны!

— А родам — адкуль? — спытаўся Шапялявы.

— Тутэйшы… З Магілёўскай губерні…

— І я з Магілёўскай! Горад такі — Горкі, можа чуў? На каморніка вучыўся. А дома ўжо нікога… Быў брат, ды прапаў на вайне недзе… Вось і ўся біяграфія!

— А казаў — катаржнік? — напомніў Блатняк.

— А як жа! Катаржнік! Пяць гадоў адтрубіў. Рэвалюцыя вызваліла!

— Хар-р-р-ошая рэвалюцыя! — з’едліва зазначыў Блатняк.

З кута загаварыў Пажылы:

— Рэвалюцыя, кажаце, вызваліла і рэвалюцыя ж, мабыць, пасадзіла? Як жа так атрымліваецца, спадар-таварыш сацыяліст?

— Вельмі проста. Справа ў тым, што рэвалюцыя павінна чымсь харчавацца. Дужа пражорлівая жывёліна! Чым больш жрэ, тым болей ёй хочацца! — прашамкаў Шапялявы.

— Во дзіва! — роздумна сказаў Блатняк. А казалі — свабода, свабода!..

— Тут во якая справа, — зазначыў Пажылы. — Гледзячы каму — свабода! Хіба — абстрактная свабода, свабода наогул. Народу ж яна зусім без патрэбы. Падобна на тое, народ не ведае, што з ёй рабіць, бо ён ніколі з ёй справы не меў. Усё ж народу трэба, каб над ім валадарылі. Найлепш — чужаземцы! Прыйдзіце і валадарце намі, бо зямля наша вялікая, а парадку ў ёй няма!..

— Ну, гэта вы дарма! — сказаў Шапялявы. — За свабоду народа сотні сацыялістаў на катарзе гнілі.

Пажылы:

— Але хіба за народ? Можа, за ідэю. А гэта не адно і тое ж!

Народ яшчэ не даспеў да гэткай ідэі, як свабода і дэмакратыя.

Яму яшчэ бізун самы раз будзе.

Шапялявы:

— Ну вы і рэакцыянер! Манархіст, мабыць?

Пажылы:

— Хай сабе і манархіст. Але вы азірніцеся, што робіць той самы народ. Вунь, у нас, у Будзевічах. Жыў такі пан, Красоўскі, небагаты, шляхетнага роду пан. Палац каменны тры стагоддзі стаяў ля ракі. Дык гэтыя, з Будзевіч, свае ж, сяляне, прыйшлі, пачалі цягнуць, рабаваць. Віна знайшлі, напіліся, запалілі стайню. Стары Красоўскі кажа: што ж вы робіце, як вам не сорамна.

А яны: дык ці ж гэта мы пачалі? Гэта ж такі закон у Піцеры выйшаў — свабода! Расея гіне, трэба хапаць, пакуль іншыя не расхапалі! Пакуль свабода! І разрабавалі, і папалілі — і палац, і службы! А старога Красоўскага святар ледзьве ўратаваў ад п’яных!.. А вы кажаце — свабода! Паглядзіце, хто нас сюды папрыводзіў, хто страляць будзе. Хіба то не людзі з народа?

А тыя, што ў ЧК сядзяць, хіба не за народ? Хоць бы на словах.

— Во, менавіта на словах! — загарачыўся Шапялявы. — А па сутнасці — гэта шкурнікі! Прыстасаванцы да святой ідэі ўсе гэтыя бальшавікі, чэкісты…

— Якая ідэя, такія і да яе прыстасаванцы! — упарта пярэчыў у куце Пажылы. — Калі ідэя дазваляе гэтак да яе прыстасоўвацца, значыць, дэфектная ідэя!

Шапялявы:

— Ну, пра ідэю так не кажыце! Ідэя роўнасці і брацтва — святая ідэя! З часоў Французскай рэвалюцыі!

— Святая, святая, — няпэўна кажа Пажылы. — Пад гэтую ідэю столькі ўжо крыві пралілося, а ў свеце таго брацтва ні на алтын не прыбавілася! І, мусіць, не прыбавіцца… Адно жаданне — адабраць і падзяліць, тая ж барацьба класаў і саслоўяў!

Шапялявы:

— Мэта нашай рэвалюцыі — з гэтым пакончыць! Раз і навек!

— Э, не, браценька! Як бы ні стала так, што рэвалюцыя — толькі пачатак! Працяг яшчэ будзе… — кажа Пажылы.

Шапялявы:

— Пачатак, можа, і не надта… Затое працяг павінны быць, што трэба!

— Які пачатак, такі і працяг… — адказвае яму Пажылы. Камандзір усё гэтак жа моўчкі слухае размову, але відаць, што думкі ў яго нейкія свае…

— А вы, афіцэр, скуль будзеце? — запытаўся Пажылы. — Ці са сталіц?

— Не, не са сталіц… З-пад Полацка…

— З фальваркоўцаў?

— З дваран, — падумаўшы, адказвае камандзір.

1 ... 221 222 223 224 225 226 227 228 229 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)