Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 218 219 220 221 222 223 224 225 226 ... 263
Перейти на страницу:

Бегаю, як у 20 гадоў, хоць ногі мне пабольваюць. Спакойна, нарэшце, сплю, бо не баюся. Пасля адной будзе сумна і страшнавата. Спяшаюся. Цалую Вас сардэчна. Усім-усім прывітанні.

P.S. Калі б Вы звярнуліся да Галіны Тумаш, дык яна, напэўна, той здымак для Вас (Вас яна асабліва шануе) дастала б.

Яшчэ раз цалую – Ваша Ларыса Геніюш.

Язэпу Найдзюку

Зэльва, 12 верасня 1980 г.

Шчыра паважаны і дарагі Язэп!

Даруйце ласкава, што спазнілася з адказам. Дзякуй Вам за добрае слова аб маіх вершах. Яны ўжо не тыя, што раней. Старасць – болей стрыманая, павольная. Выдаючы “Невадам з Нёмана”, мяне ніхто не пытаўся, дзе я нарадзілася. Усім нечаму здавалася, што ў Гудзевічах. Я нарадзілася ў Жлобаўцах. Гэта 12 км ад Гудзевіч, два – ад Воўпы і, мусіць, 8 – ад Рэплі. Гэта быў фальварак майго таты.

Некалі тата мой загневаўся на дзеда Паўла. Пакінуў на полі каня і баронку, а сам уцёк на японскую вайну. На шчасце, вайна ўжо канчалася, і тата прывёз з сабою толькі высокую, кудлатую шапку і медаль: “Да вознаградит вас Господь в своё время”. Пасля, калі мы падрасталі, а тата часам падпіваў, мама казала яму: “Да вразумит вас Господь в своё время”.

Дзед сустрэў сына па-біблійнаму. Першае: адмыў яго ў лазні. Склікаў гасцей, зарэзалі парася і баранчыка, а пасля, дзеля спакою, ажаніў яго. Мама мая родам з Завадзіч. Гэта сяло ля Чарлёнай. З роду Манютаў. Дзед арандаваў чужыя маёнткі. Свайго не меў, бо вучыў дзяцей. Вось тады мой дзед Павел (гудзевіцкі) купіў у графа Красінскага на банкаўскі доўг невялікія Жлобаўцы. Мама яшчэ крыху дакупіла зямлі за свой пасаг. Там, 27 ліпеня 1910 г. (па старому стылю) я і нарадзілася па смерці каханай, першай дзяўчынкі – Ліды. Была, казалі, вельмі капрызная, худая. Аднойчы вецер ледзь не панёс мяне ў неба.

Вучылася я ў Ваўкавыску. Жаль, дарагі Язэп, што Вы тады гэтага не ведалі. Цягнік хадзіў ноччу, аўтобусаў тады не было, коні мелі заўсёды шмат працы, дык не раз, калі вельмі хацелася дамоў, я бегла цярэспале з Ваўкавыска ў Жлобаўцы. Гэта было якіх 30 км. Тата дзівіўся лёгкасці маей і адвазе. Аднойчы падыходжу сваім балотам да Жлобаўцаў, а каровы рыкаюць на балоце, сабраўшыся ў купу, аж страх. Не відно пастуха. Калі прыбегла, дык тата аж збялеў. “Ці не сустрэлі цябе ваўкі?” Не, кажу. “Толькі што бычка разарвалі за могілкамі”. Дык вось чаму рыкалі каровы...

Я была вельмі непрыгожая і нікому не падабалася. Гэта пазней ужо пачалі панічы страляцца ды выкрадаць мяне ад бацькоў, аж пакуль досмерці не замацаваў мяне харошы і дарагі мой с.п. Яначка.

Пасля гімназіі я была ўдома. Вучыць далей мяне не было грошай, бо надта быў цяжкі  бацькоўскі доўг на Жлобаўцах, бязмерна высокія падаткі. На працу не бралі дзяцей “багатых” бацькоў, і гэта было маё шчасце. За гэтыя гады, ужо з асветаю, я яшчэ цясней зжылася з беларускай народнай стыхіяй, якая ад народжання бурліла ўжо ў маім неспакойным сэрцы. Такую мяне і ўбачыў с.п. Муж.

Пару слоў, Язэпка, я ўжо Вам напісала, але трэба паўнейшы адказ на пытанні.

Мой юбілей закончыўся трагічна. Прыехаў мой “высокакультурны” сын, прыехала і яго жонка з Алесем. Абое надта наракалі, што не маюць грошай (я ў іх нічога не пытала). Пасля сын пачаў нудзіцца, наракаць на тое, што трэба ехаць яму, “светавому інтэлігенту”, у нейкае захалусце, бо “выпадае” хоць раз у год паглядзець на старую маці. Даслоўна гэта. Я, безумоўна, звольніла яго з падобных “абавязкаў” на будучыню. А пасля ён паказаў такую “культуру”, так закончыў светлае маё, сяброўскае сардэчнае святкаванне, што ратуюць цяпер маё сэрца нітрагліцэрынам і інш. Падняўся і ціск крыві. Крышку мне ўжо лепей. Бачыце, сумленне – рэч зусім не модная. У руку яго не возьмеш, яно не аплочваецца. Але, калі яно хоць крыху захавалася ў майго нашчадка, дык думаю, што сам ужо ніколі не пасмее пераступіць парог гэтай няшчаснай, асірацелай, спаганенай імі, а дарагой усім добрым людзям хаты. Яна – бедная, старая, сялянская, але добрыя людзі яе не мінаюць.

Што да Вашай дачкі, дык мне аб гэтым сказала нявестка. Дачка Ваша разумная, сама ведае, што робіць. Я раджу Вам прыняць і благаславіць тое, што народзіцца і не пытацца нават пра таго “бацьку”, якога яна ні знаць, ні назваць Вам не хоча. Часы мяняюцца. Гэта яе справа. Вам давядзецца толькі дапамагаць. Так здарылася і ў маёй знаёмай. Маці яе з гора памерла. А яна гадуе цяпер свайго Вадзіма. Працуе асістэнткаю ў знамянітага прафесара, шчаслівая.

Язэпка, мілы, прамоклі мы тут наскроз. Бульба ў нас – як гарэхі. У гародзе толькі – крыху часныку, буракі ды морква. Яшчэ ўсё падымаюць палеглае жыта. Пагоду не заплануеш. Да яе трэба нейк дастасоўвацца. У адных – ліўні, а ў другіх – засуха. І людзі сталі нейкія ненармальная. Адзін стары бацька пару тыдняў таму засёк сына ноччу. Забіў нявестку, трое ўнукаў і сам пад раніцу павесіўся. Адзічэў, адурэў чалавек начыста. Доўга мы не маглі прыйсці да сябе пасля гэтай падзеі. Нейкі цень лёг на душы людзей. Валачыўся ён недзе па цэлым свеце, а на старасць вярнуўся дамоў. У нашым народзе падобнага яшчэ не было.

1 ... 218 219 220 221 222 223 224 225 226 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)