Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 217 218 219 220 221 222 223 224 225 ... 263
Перейти на страницу:

I так: Баранавічы заваявалі сэрцы нашых жанчын і ўсіх маіх сяброў! Дзякуй Вам, нашы дарагія Баранавічы! Жаль, што не прадбачыцца ўжо юбілеяў, але прыязджайце ў маю ціхую хату і без юбілеяў. Прыязджайце ў радасці і ў горы, як да сваіх. Столькі добрага Вы для мяне зрабілі, што Вы ўсе – як свае ў маёй хаце.

Кніжка ўжо ў выдавецтве. Вельмі хачу яшчэ яе ўбачыць. Зноў выглянула сонейка. Вы, недзе, п’яце піва! Нельга, мой дружа! Трэба, каб сэрца Вашае было – як звон! Усіх, ад нас усіх вітайце! Не забывайцеся!

Са шчырасцю да Вас – Ларыса Геніюш.

Язэпу Найдзюку

Зэльва, 12 жніўня 1980 г.

Шчыра паважаны і дарагі Язэп!

Колькі дзён, як у дарозе да Вас і “Полымя” і “Маладосць”. Даруйце, што крыху затрымалася з лістом. Забегалася, стамілася. З нашых быў толькі Міхасёк, які хутка мусіў ад’ехаць. Спяшаўся. Здаецца мне, што было ў нас вельмі хораша. Перадусім – многа  кветак. Букеты пачалі прыносіць яшчэ задоўга да юбілею. Прыехала многа харошых сяброў. Адзін пакой быў застаўлены сталамі. Па белых абрусах – тканыя нашыя паяскі. Была чарка, было і да чаркі. Міхась казаў – каралеўская гасціна, але яна была толькі – беларускай.

Жаль – не было дарагога майго с. п. Гаспадара. Сябры перад застоллем адведалі і Яго. Хораша прамаўлялі. А як грымнулі – “Пад гоман вясёлы”, дык спыніўся мне дых, бо гэтую песню праз усё жыццё пяяў с.п. Яначка. Хто не змог прыехаць, дык прыслалі падаркі і мілае віншаванне, размаляванае і напісанае ў стылі і спосабам скарынаўскіх друкаванняў. Кожны падарак – прадуманы, харошы, родны сувенір ці нешта зробленае сваімі рукамі. З цеплынёю, з любоўю.

Калі далі слова Міхасю, дык сумеліся, як талкова, як хораша выступаў ён на роднай мове. Хлапец не п’е. Усім ён вельмі спадабаўся. Паэтку Ніну Мацяш ўнеслі на руках у хату. У яе хворыя ножкі. Маладзенькая яшчэ, вельмі прыгожая. Цудоўна пяе, дэкламуе. Сястра яе прывезла на сваёй “Волзе”. Была і мілая Дануся Бічэль.

Паэзія – гэта не задзіранне і не на нервах веку ігранне, а самазнішчэнне, самазгаранне. Ларыса Антонаўна, Вы – як ранне…

Чытала яна за сталом зваротку за звароткаю. Хораша, узварушліва ўсе прамаўлялі. Нехта  вылез з аўтобуса, каб нарваць у полі букет васількоў… Высокія, чырвоныя гладыёлусы. Два букеты белых ліліяў ля іх, а далей – ружы, васількі, рамонкі і ўсяго, усяго.

Толькі што быў ліст ад Міхася. Богу дзякаваць, заехаў шчасліва. Крыху тут закахаўся… І ў гэтай справе адносіцца з даверрам да бабусі… Залатое дзіця. Каля 15 жніўня мае прыехаць сюды Юра.

Змушаная кончыць ліста. Усім сэрцам дзякуй Вам за добрыя словы. Вітайце сваю мілую жоначку.

Ваша Ларыса Геніюш.

Госці ішлі яшчэ праз цэлы тыдзень… Дзякуй ім, нашым добрым, простым людзям за тое, што ёсць у іх сэрцы.

Зосьцы Верас

Зэльва, 24 жніўня 1980 г.

Даражэнькая Людвіка Антонаўна!

Яўгінні Аляксандраўне я ліста напісала. Як бачыце, не ўсе мае лісты даходзяць да адрасатаў, як і Белакозу. Я напішу ёй яшчэ раз. Перадавайце ёй ласкава мае прывітанні.

Вашай просьбы выпаўніць не магу. Здымка Я. Станкевіча не маю ні асобна, ні ў групе. Усе здымкі іх сям’і загінулі ў Празе. Я ведаю, дзеля чаго Вам гэта патрэбна.

Учора ноччу прыехаў сын. Нявестка з Алесікам прыехалі 19 жніўня. Цяпер яны ў Гомелі, дзе жыве нявесткіна маці і сястра. У мяне час ад часу госці. Усё яшчэ віншуюць з 70-годдзем. Шчырыя, харошыя сябры. Напрыклад, гляжу – стаяць нейкія “джэнтэльмэны” на вуліцы (мы жывем ад надворка) і ўсё паглядаюць у бок маёй хаты. Пасля пачынаецца рогат. Гэта таму, што нехта пазнаў мяне, ведаючы з фатаграфіі. А спыніліся яны ля нас таму, што шукалі кветак для Ларысы Геніюш. Убачыўшы мае флоксы і юргіні, хацелі крыху папрасіць. Міла мне было прымаць іх і гасціць у маёй хаце. Учора было падобна. Я была рада, што прымаў іх сын са мною разам. Вось так амаль кожны дзень.

Канчаю ліст 26 жніўня. Сяння не падае дождж. Збіраемся з сынам на могілкі. Валя з Алесікам яшчэ не прыехалі. Дастала крыху мяса, дзве качкі, так што маю чым прымаць гасцей. Спякла шарлотку з яблыкамі. Сын усё хлебча піва альбо чорную каву. Калі захоча есці, дык сам шукае. Зупы ніякае не есць. Кажа, што яна надаела яму ўдома. Найлепей любіць гурочкі са смятанаю. Гарэлкі не п’е.

1 ... 217 218 219 220 221 222 223 224 225 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)