Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 216 217 218 219 220 221 222 223 224 ... 263
Перейти на страницу:

Мне надта цяжка было з ім развітвацца. Тактоўны, далікатны і прыгожы ды разумны хлапец. Дзівіўся і багатаму сталу. І я здзівілася, як я магла сёе-тое дастаць у апошнюю хвіліну. Баялася, што нічога не дастану, дык многа напяклі – і я, і мае дарагія маладыя сяброўкі. Адна прынесла кошычак, поўны “баравікоў”. Было і смеху, і жартаў – ці не чарвівыя? А можа, засушыць іх на Каляду? А кошычак быў спечаны, “баравікі” – таксама.

Пілі, закусвалі, прамаўлялі, аж сэрца ўздымалася з радасці. Дануся, Аляксей Міхайлавіч з жонкаю і сябрам начавалі. Было гэта так прыемна, так родна. Хораша сябе паказалі Баранавічы. Маладцы! Усе знаёмыя яшчэ пад уражаннем гэтага дня.

4 жніўня. Прыйшлі зноў віншавальнікі, і дапісваю ліст сяння. На жаль, тое насеннечка не ўзышло. У посуд, у які я насыпала зямлі і пасеяла звоначкі, знекуль налезлі мурашкі. Зрабілі там хады, наклалі белых яечак. Я нічога не магла зрабіць.

5 жніўня. Вам пішу першай і, як бачыце, ніяк не магу закончыць ліст. У нас – дажджліва і зелена. Дня няма без дажджу. Даслоўна. Усё яшчэ прыходзяць, віншуюць людзі, або хоць так заскочаць на пару слоў. Зварыла крыху маліны. Наабірала чорнай смародзіны. Разатру яе з цукрам. Увесь час занята да апошняй хвілінкі.

І так, уступіла я ў восьмы дзесятак гадоў. Хочацца, каб хоць крыху і ён быў плённы. Жаль, здароўе няважнае. Пагоршвае яго гэтая немагчымая пагода. Вызаву нявестцы яшчэ не прыслалі. Непакоюся, таму што яна хоча прыехаць з Алесікам, а яму 1 верасня трэба ў школу. Паступіў у тэхнікум нейкі садова-агародні. Гэта яму падабаецца. Рада, што паехаў Міхась, хоць моцна без яго сумую. Даведалася, што яго тут хацелі пабіць. Пасябраваў тут з харошай дзяўчынай. За яе, быццам. Але ўсё выглядае на правакацыю. Міхась – разумны і тактоўны хлапец, але ведае дзю-до і каратэ, і каб яго закранулі, дык бараніўся б. Нельга мне больш яго сюды клікаць. І так, Богу дзякаваць, 70-годдзе маё абышлося без інцыдэнтаў... Як я тут бачу, то віна Міхася ў тым, што разумна выступіў, калі далі яму слова. Разумнымі, тактоўнымі быць нам нельга. П’яніцамі – можна.

Як Вы маецеся? Яшчэ раз за ўсё вялікае дзякуй. Цалую і абнімаю Вас. Прывітанні ўсім хатнім.

Ваша Ларыса Геніюш.

Пятру Рашэтніку

Зэльва, 5 жніўня 1980 г.

Добры дзень, сябра Пётра!

Усё яшчэ падае дождж, прыходзяць віншавальныя паштоўкі і тэлеграмы, і людзі ў хату. Яшчэ ўсё стаўлю чарку, частую, чым маю, і смяюся, хоць крыху стамілася. Сяння на Вашыя рукі шлю Вам усім шчырую падзяку за Вашую прысутнасць, цёплыя словы, адвагу і розум. Дзякуй Вам, сябры! Я ведала, што харошы наш сябра Усевалад, але што настолькі аж дарагі і харошы — не спадзявалася. Хочацца верыць, што ён здароў, што бадзёры і радасны, як і раней. Ці не гневаецца на мяне мілы прымак, што пратала ад яго крыху чарку, каб яна не перамагла яго, харошага і мяккага (да чаркі...) сэрца? Як маюцца паважаныя сябры-мастакі? Дзякуй і ім за мілую прысутнасць у маёй хаце.

Пісала Ніна Мацяш. Заехалі яны ліўнем на 12 г. ночы дамоў. Гродзенцы мілыя ў нас начавалі, і доўга ў ноч яшчэ звінелі чаркі ля стала. На раніцу — таксама. Вечарам зноў поўна спозненых гасцей. I так цэлы тыдзень. Але не ўсе яшчэ за сталом пабывалі. Я рада з гэтага.

Міхась паехаў 1 ліпеня. Дзяўчаты не выходзілі з хаты. Ледзь не дайшло да авантуры, бо і хлапец мой закахаўся. Добра, што паехаў, бо яго тут хацелі пабіць. За дзяўчыну. Гэтага мне тут толькі і бракавала... Сумна мне без яго, бо хлопец харошы, талковы, але казаў мне, што мусіць ехаць. На граніцы забралі яму любімыя паляндвічкі і каўбаскі. Вельмі быў злосны. Забрала іх тады Дануся. Пісала, што вельмі смачныя... Я думаю...

Вельмі ўдзячная спрытным і дарагім рукам за слаўную чарку, якая красуецца на маім стале. Чым, Пётра, я заслужыла ў Вас на такую ўвагу? Увесь час, ад тых даўніх часоў успамінаючы, усё думаю пра гэта і падзіўляю Вас. Чаму не прыехаў Яначка з Тафіляю? Што ў іх там здарылася? Падзякуйце ім за тэлеграму. Абавязкова! Не пішу ім, бо не ведаю, дзе яны.

Зноў я адна ў хаце. Днямі поўна людзей. Аж бывае замнога. Крыху вару маліны, агрэст і інш. Для гасцей, бо няўжо з’ем усё сама? Іра прыходзіць амаль штодня. Разам з ёю усё прымаем, частуем гасцей.

Нічога не ведаю, ці вярнуўся Юра і калі прыедзе сюды? Вызаваў нявестцы і Алесіку яшчэ няма. Чужых людзей стараюся не пускаць у хату. Навошта? Баюся, што ў выпадку з Міхасём гэта была правакацыя, хоць дзяўчо добрае, разумнае і саромнае. Прыходзіць да мяне. Галоўнае, што нічога не махлюе.

Як Вы заехалі? Пісаў Вайтовіч. Ён захоплены Вамі і песняй. Я таксама. Гэтую песню вельмі любіў с. п. Муж... Ён спяваў яе ўсё жыццё. Пётрачка, і чым Вы яшчэ мяне задзівіце? Я ніколі не думала, што Вы такі харошы спявак. Жаль, такі голас мог бы гучаць і на сцэне, і ў храме, калі б Вы яшчэ надумаліся пасвяціць сябе ў айцы духоўныя. Пан Алесь [Траяноўскі] прыслаў мне сваю кніжачку – пераклады вершаў з кашубскай мовы. Харошая кніжка. Называецца: “За даляглядам край Сталемаў”.

1 ... 216 217 218 219 220 221 222 223 224 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)