Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 222 223 224 225 226 227 228 229 230 ... 263
Перейти на страницу:

Пішу Вам і чакаю нашага святара з жонкаю на абед. Паехалі некага хаваць на сяло. Я заўтра буду садзіць гладыёлусы. Непакоюся за сваіх у Польшчы, хоць і ў нас тут з прадуктамі не соладка, але ў іх – горай. Хочацца пабачыць і падкарміць Міхася з Алесікам, але ці іх сюды пусцяць сёлета? Ці хоць вытрымае маё хворае сэрца ўсё, што прыносіць жыццё...

За зёлкі Вам шчырае дзякуй. Прышлеце іх, толькі напішэце, як іх запарваць, па колькі піць? Хоць, шчыра Вам прызнацца, дык не вельмі мне ўжо і хочацца жыць. Нешта ўжо “пазаграбавое” адчуваецца ў маім настроі. Вельмі баюся вайны.

Дзякуй Вам за ўсё, за ўсё! Вітайце сваю сямейку ад мяне! Моцненька цалую Вас.

Ваша Ларыса Геніюш.

Вячку Целешу

Зэльва, 16 траўня 1981 г.

Шчырапаважаны дружа, дарагі Слава!

Паштоўкі я атрымала ў парадку. Даруйце, што не пісала. Моцна хварэла нейкаю дзікай ганконгскай грыпаю, ад якое і сяння не адчуваю пахаў. Ці “Красная Москва”, ці часнык – для мяне аднолькава пахнуць. Пасля, хворая, была на выбарча-адчотным з’ездзе філіяла Саюзу беларускіх пісьменнікаў у Гродне. Пасля – у Мінску. Пасля быў Вялікдзень, і да мяне наязджаў святар (на просьбу людзей), які час ад часу адпраўляе набажэнствы і ў Зэльве. Было многа клопатаў. Пасля – холад, пасля – гарод і т.п.

Знайшла яшчэ дзве паштоўкі. Адна – “Пажар гарадзішча” Язэпа Драздовіча, выданая ў 1939 г. у Вільні (Беларускім студэнцкім саюзам). Другая – “Жыццё” Сергіевіча Пётры (таксама – Вільня, 1939 г.). Думаю, што падобныя маеце. Калі б не мелі, дык вышлю. На з’ездзе пазнаёмілася і з мастакамі. Бачыла працы Марачкіна. М. Купава будзе ілюстраваць ці, праўдзівей, афармляць маю кніжку “На чабары настоена”. На з’ездзе было цікава, хоць я там была толькі госць і наагул маленькая асоба. Былі прычыны, ад якіх захварэла сэрца. Моцна захварэла. Арытмія. Крыху яго прывялі ў парадак. Была яшчэ вельмі цікавая паштоўка, але яна проста загінула мне з-пад рук…

На днях, па камандзіроўцы, мяне наведала В. Трыгубовіч. Хоча яна некалі наведаць і Вас. Я захопленая афармленнем “Песні пра зубра” Яўгена Куліка. Пасябравалі мы і з Семяжонам. Вашай працы ў “Нёмане” яшчэ не чытала. Усё шукаю той “Нёман”. Цяпер у нас усё цвіце, ажывае, акрамя майго хворага сэрца. Спознена вітаю Вас з усімі святамі вясны і жадаю Вам творчых і жыццёвых поспехаў! Усяго Вам добрага, Слава!

Вітайце сваю сямейку. Ваша Ларыса Геніюш.

Зосьцы Верас

Зэльва, 15 ліпеня 1981 г.

Даражэнькая Людвіка Антонаўна!

Тое самае, што з Вамі, старасць робіць пакрысе і са мною. Толькі ў мяне – горшая справа, бо я зусім тут адна. Толькі не перажывайце, што Вы да нічога не здатныя! Вы – тое што трэба: цудоўны настаўнік, дарадчык, энцыклапедыя! Фізічную працу пакіньце маладым. Ім гэта няцяжка. Зразумейце – няцяжка!

Безумоўна, вы чыталі ў “Голасе Радзімы” артыкул пра А. Луцкевіча. Падабаецца мне крыху тая аб’ектыўнасць, якая ёсць сяння хоць у “Голасе Радзімы”, хоць “на вынас”…

Паўтара месяца – ніякай весткі ад сына ці ўнукаў! Што ж, і гэта стрываю. Бачу, што і мае лісты не ўсюды даходзяць. Што ж, павольнае мучэнне адзінак і яўны часамі садызм – гэта ёсць суснасць таго, што нас акружае. А мяне лагодзіць мой боль і суцяшае мяне адна прырода. Яна – мудрая, хоць і яна церпіць даволі ад розных “сістэмаў”, ды ўсё ж меней, як чалавек.

Заглядалі нейк тут да мяне мастакі. У нядзелю былі археолагі. Надта мне спадабалася Ліля – жоначка Ігара Чарняўскага, які летась адкапаў у Гародні трэцюю царкву ХІІ стагоддззя. У першай царкве, што на замку, дык нейкі дырэктар музея Собаль трымаў свіней… На шчасце, у Каложы іх пакуль што не трымаюць. Учора цэлы дзень быў у мяне Ягоўдзік.

Сяння я хачу крыху спакою і дзвярэй нікому не думаю адчыняць. Святар, які цяпер наязджае ў Зэльву, бярэ мяне часамі ў сёлы на пахаванні. Тады бачу палі, узгоркі, сваіх людзей ды слухаю легенды. Ён, як віртуоз, водзіць свае “жыгулі”. Вельмі стараецца хоць нечым мне заўсёды дапамагчы. Сам з Турава.

Учора пад вечар выпаў дождж. Была ў нас спёка апошні час. Памідоры мае – як густы лес, гуркі цвітуць слаба. Які смак трускавак сёлета – я не ведаю, бо яны ў нас – на вагу золата…

Усіх вітаю! Вас цалую сардэчна.

Ваша Ларыса Геніюш.

Міколу Канашу

Зэльва 12 верасня 1981 г.

Дарагі Коля!

Толькі што быў ліст ад Цябе. Апошні час я вельмі хацела Табе напісаць, але Ты адазваўся нарэшце. Добра, што едзеш адпачываць на поўдзень, хоць больш хацелася б, каб Ты накіраваў свае крокі ў наш бок. Нічога мне не прысылай, бо ўсё там вельмі дорага. Дазваляю толькі купіць крыху апельсінаў на скуркі для цеста (не мандарынаў!) і таннейшых якіх гарэхаў. Доўга там не сядзі! Рамонт у нас закончыўся. Усё вельмі пахарашэла, пасвяжэла.

1 ... 222 223 224 225 226 227 228 229 230 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)