Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 212 213 214 215 216 217 218 219 220 ... 263
Перейти на страницу:

Вітай усіх! Цалую Цябе моцна.

Ларыса Геніюш.

Як са здароўем мамы? Усё, што датычыць Цябе, – мне дарагое.

Цалую Цябе моцненька. Л.

Зосьцы Верас

Зэльва, 12 лютага 1980 г.

Даражэнькая Людвіка Антонаўна!

Дзякуй Вам за спагадальнае, мілае слова ў гадавіну смерці с.п. Мужа майго. Імша, паніхіда і абед адбыліся ў нас 3 лютага. Так прынята тут – адслужыць паніхіду раней. Я пасля таго васпалення чулася дрэнна, але ўсе на працы, дык памаленьку праз тыдзень усё шыкавала нешта на гэты дзень. Кума мая начавала ў мяне з суботы на нядзелю. Папрыходзілі яшчэ жанчыны, і, хто не хадзіў у царкву, той смажыў катлеты, наразаў усё ды накрываў сталы.

Вялікую радасць і неспадзянку зрабіў мне Усевалад Сямёнавіч [Кароль] з сябрамі ды яшчэ адзін сябра са Слоніма. Былі са мною ў царкве. Было хораша, урачыста. Запрасілі дахаты пеўчых, і яны шчыра маліліся і спявалі. Мой с.п. Муж не быў набожны, але верыў у любоў і дабро. За сталом сабралася за 30 асоб. Усевалад Сямёнавіч здзівіўся шчодрасці сталоў, і я крыху здзівілася. Сама не ведаю, як гэта сталася? Так бывае ў мяне ў жыцці. Хацелася дастойна ўспомніць дарагога Яначку. Хацелася хоць гасцінаю падзякаваць добрым людзям, сваякам і суседзям за апеку нада мною, за тыя банкі-гарчычнікі, што мне ставілі, што ратавалі. Трымалася я на адных таблетках. Вечарам дайшла зусім і прахварэла пасля амаль тыдзень. Сябры былі на магілцы. Вось так прайшоў гэты памятны дзень.

Цяпер у першую чаргу гляджу сябе, каб крыху акрэпнуць. Мая Альма хораша падрасла. Пачынае брахаць. Я крыху звыклася ўжо з адзінотаю. Па-ранейшаму ў хату пускаю толькі сваіх. Зноў мела прывычны боль. “Маладосць” папрасіла ў мяне здымак і аўтабіяграфічныя даныя. Хацелі друкаваць мяне ў сакавіцкім нумары. Я ім усё выслала заказным. І вось мінуў месяц, і яны прыслалі чалавека па здымак. Не дайшоў да іх мой маленькі ліст. Усе вельмі абураныя, а мне ўжо не прывыкаць.

Добра, што і да Вас сабраліся людзі, каб ушанаваць памяць с.п. Вашага Сына. Ведаю, як Вам бывае ў гэтыя дні. 8 лютага, калі с.п. Муж памёр (а першай гадзіне дня), я пайшла да сваіх. Паклалі мяне на канапу, укрылі, і я крыху ажыла. З болем прачытала аб лёсе сяброў Хвораста і Новіка-Пеюна. Дзіч расце сяння нейкая, якой сапраўды далёка да мінулай, старой культуры, да гуманнасці вёскі. У мяне таксама, можна сказаць, няма сяброў – акрамя Вас і лічаных пару асобаў. Нешта забіла чалавечнасць у нашым народзе, а жаль. “Важакі” занятыя выключна сабою, а “маса”, каб выжыць, не пашкодзіць сабе.

Як добра, што можаце дапамагчы сябрам сваімі ўспамінамі аб мінулым. Замучваюць Вас, бедную, але ў гэтым адмовіць нельга. У мінулую суботу перадавалі новую оперу Д. Смоліча (лібрэта Караткевіча) “Сівая легенда”. Хацелася б бачыць яе ў Оперным тэатры. Падабалася мне. Здаецца, шмат з фальклёру. Малайцы – і Смоліч, і Караткевіч! Я так рада, што ёсць у Вас Слаўка, што ёсць п. Галіна. У мяне няма родных…

Каляндар беларускі за 80 г. маю. На жаль, не магу разабрацца, што напляла там п. Бергман. Матэрыялу добра не ведаю. Вы ёй звярталі на гэта ўвагу? Сяння нам нельга карыстацца няпраўдаю. Яе і так замнога вокал нас.

Учора была перадача пра мастака Савіцкага. Працуе цяпер над музеем Я. Купалы. У 1982 годзе будзе 100 гадоў ад нараджэння Вялікага Песняра. Будзе адмячацца гэта ў ЮНЭСКА. Савіцкі адказваў на шмат пытанняў. Напісаныя яны былі пераважна па-беларуску. Мастацтва яго нейкае балючае. Застанецца дакументам той цяжкое добы, а хацелася б бачыць нешта, што смела і акрылена вяло б народ у самыя светлыя дні. Бог ведае, калі тыя дні наступяць. Хмарна на небасхіле. Сяння ў нас з раніцы падае снег. Мне вельмі круціць ногі з гэтай прычыны.

Успамінаю заўсёды Вас і мілую п. Галіну. Як Вашае здароўе цяпер? Жадаю Вам добрага здаровячка, настрою выдатнага, і каб Ваш мілы ўнук як найчасцей быў з Вамі. Цалую Вас сардэчна. Вітаю Вашу сямейку.

Ларыса Геніюш.

Зосьцы Верас

Зэльва, 5 сакавіка 1980 г.

Дарагая Людвіка Антонаўна!

Пару дзён была ў нас проста лютаўская мяцеліца. Сяння мароз разам з сонцам. У хаце цёпла. Учора паехала Дануся Б[ічэль] Начавала ў мяне. Прасіла перадаць Вам і Веры Андрэеўне, з якою яна вельмі хацела б сустрэцца, шчырыя прывітанні. Для мяне прыезд шчырага чалавека – як свята. Пачаставала яе, пагутарылі крыху, пасмяяліся. А ўчора правяла яе на аўтобусную і аж заплакала…

У хаце чакалі на мяне толькі малая Альма і ўспаміны, успаміны… Завея выклікае цяжкія асацыяцыі. Завеяю памёр с.п. Муж мой. Пасля гадаўшчыны яго смерці стараюся болей рэальна глядзець на сваё існаванне. Жыць трэба! Напішэце мне ласкава адрас Новіка-Пеюна і іншых сяброў, якім патрэбная дапамога. Справа ў тым, што ў Менску, у мастацкай школе, вучыцца Віка – дачка Данусі. Яна зможа час ад часу заглянуць да тых людзей, бо справу гэтую разумее і любіць. Гэта будзе на карысць для яе і яе сябровак.

1 ... 212 213 214 215 216 217 218 219 220 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)