Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 245
Перейти на страницу:

Люпін прымусіў Гары адчуць сябе дурным, хоць у ім яшчэ засталася крыха абурэння.

— Я не жадаю перамагаць, забіваючы людзей на маім шляху толькі таму, што яны там апынуліся, — сказаў Гары. — Так паступае Вальдэморт.

Увага Люпіна была згублена. Нарэшце, паспяхова праціснуўшыся ў дзверы, Хагрыд прысеў на крэсла, але яно зламалася пад ім. Не звяртаючы ўвагі на збянтэжальныя вокханні і выбачэнні, Гары зноў звярнуўся да Люпіну.

— З Джорджам усё будзе ў парадку?

Уся злосць Люпіна на Гары, здавалася, патанула ў гэтым пытанні.

— Я спадзяюся, хоць няма нівднага шанцу аднавіць яго вуха…

Раптам раздаўся гук звонку. Люпін выбег праз чорны ход. Гары, пераскочыўшы праз ногі Хагрыда, таксама паспяшаўся ў двор.

Дзве фігуры матэрыялізаваліся ў двары, і наколькі Гары іх апазнаў, гэта была Герміёна, якая ўжо вярнулася ў сваё нармалёвае аблічча, і Кінгслі, якія абодва сціскалі пагнутую вешалку. Герміёна кінулася да Гары і абняла яго, але Кінгслі не выявіў ніякай радасці пры сустрэчы. Праз плячо Герміёны Гары ўбачыў, што той падняў сваю палачку і прыставіў яе да грудзей Люпіна.

— Апошнія словы, якія сказаў нам двоім Альбус Дамблдор?

— Гары — гэта наша лепшая надзея. Давярайце яму, — спакойна адказаў Люпін.

Кінгслі накараваў сваю палачку на Гары, але Люпін выклікнуў:

Гэта ён. Я праверыў!

— Добра, добра, — вымавіў Кінгслі, прыбіраючы палачку зваротна ў кішэнь плашча. — Але хтосьці здрадзіў нас! Яны ведалі, яны ведалі, што гэта здарыцца сёння!

— Падобна на то, — адказаў Люпін, — але, відавочна, яны не здагадваліся, што будзе сямёра Гары.

— Малое суцяшэнне! — прагыркаў Кінгслі.

— Хто яшчэ вярнуўся?

— Толькі Гары, Хагрыд, Джордж і я.

Герміёна прыдушыла стогн, прычыніўшы рот рукой

— Што з вамі адбылося? — спытаў Люпін у Кінгслі.

— Нас пераследвалі пяцёра, параненыя двое, магчыма, адзін забіты, — адказваў Кінгслі, — і мы бачылі Самі-Ведаеце-Каго, ён далучыўся да пераследу на паўдарогі, але знік даволі хутка. Рэмус, ён можа…

— Лятаць, — працягнуў Гары. — Я таксама яго бачыў, ён накіроўваўся за намі з Хагрыдам.

— Дык вось чаму ён знік, ён гнаўся за вамі! — выклікнуў Кінгслі. —Я не мог зразумець, чаму ён схаваўся. Але што прымусіла яго змяніць цэль?

— Гары павёў сябе занадта ветліва са Стэнам Шанпайкам, — адказаў Люпін.

— Стэн? — паўтарыла Герміёна. — Але я думала, ён у Азкабане?

Кінгслі бязрадасна засмяяўся.

— Герміёна, там відавочна былі масавыя ўцёкі, пра якіх Міністэрства прымусілі маўчаць. Але што здарылася з вамі, Рэмус? Дзе Джордж?

— Ён страціў вуха, — адказаў Люпін.

— Страціў…? — ускрыкнула Герміёна.

— Справа рук Снэйпа, — адказаў Люпін.

— Снэйпа? — крыкнуў Гары. — Вы не сказалі…

— Ён страціў каптур у пагоне, Сектумсемпра заўсёды была спецыялізацыяй Снэйпа. Я б жадаў сказаць, што адквітаўся яму за гэта, але ўсё, што я змог зрабіць — гэта ўтрымаць Джорджа на мятле пасля ранення, ён страціў занадта шмат крыві.

Настуупіла цішыня, калі яны чацвёра паглядзелі на неба. Не было ніякіх прыкмет руху. Зоркі былі рассыпаныя па небе, немігатлівыя, абыякавыя, незацененыя сябрамі. Дзе цяпер Рон? Дзе Фрэд і містэр Уізлі? Дзе Біл, Флёр, Тонкс, Мудзі і Мундунгус?

— Гары складзі нам кампанію! — хрыпла пазваў Хагрыд з дзвярэй, у якіх ён зноў затрымаўся. Цешачыся таму, што хоць што-небудзь можна зрабіць, Гары дапамог яму вызваліцца, а потым мінуў праз пустую кухню ў гасціную, дзе побач з Джорджам сядзелі місіс Уізлі і Джыні. Місіс Уізлі ужо спыніла яго крывацёк, і пад святлом лямпы, Гары ўбачыў адтуліну на месцы вуха Джорджа.

— Як ён?

Місіс Уізлі паглядзела вакол і адказала:

— Я не магу выгадаваць яму вуха, мабыць нейкая Цёмная Магія. Але ўсё магло быць куды горш… Ён жывы.

— Да ўж, — уздыхнуў Гары. — Слава Богу.

— Па-мойму я чула кагосьці яшчэ ў двары? — спытала Джыні.

— Герміёна і Кінгслі, — адказаў Гары.

— Якое шчасце, — прашаптала Джыні. Яны паглядзелі адно на аднаго. Гары хацелася абняць яе, пагладзіць; яго нават не хвалявалі рэакцыя місіс Уізлі. Але перш чым ён паддаўся сваім жаданням, на кухні раздаўся аглушальны трэск.

— Я дакажу табе хто я, Кінгслі, пасля таго, як убачу свайго сына, а цяпер сыдзі з дарогі, калі ты ведаеш, што для цябе будзе лепш!

Гары ніколі не чуў містэра Уізлі ў такім тоне. Ён уварваўся ў гасціную; яго лысіна бліскацела ад поту, акуляры сядзелі на насу крыва, Фрэд стаяў акурат ззаду яго, абодва жудасна бледныя, але цэлыя.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)