Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 245
Перейти на страницу:

Пасля гэтых слоў наступіла яшчэ глыбейшая цішыня. Усе паглядзелі на яго. Гары кінула ў запал, і ён адчуў, што выпіў больш агністага віскі, чым трэба. Гары быў п’яны, і ён падумаў аб Вар’яцкім Воку, Мудзі ніколі не ўхваляў жаданне Дамблдора давяраць людзям.

— Добра сказана, Гары, — нечакана вымавіў Фрэд.

— Эх.. так-так, — сказаў Джордж, мімаходам зірнуўшы на Фрэда, вугалкі вуснаў якога трохі паторгваліся.

На Люпіна сказанае зрабіла велізарнае ўражанне, ён глядзеў на Гары. У яго поглядзе чытаўся сум.

— Ты думаеш, што я дурань? — з выклікам спытаў Гары.

— Не, я думаю, ты паводзіш сябе, як Джэймс, — адказаў Люпін. — Які б расцаніў недавер сябрам як самую вялікую ганьбу.

Гары ведаў, што Люпін мае на ўвазе: бацька быў адданы сваім сябрам, Пітэрам Пэцігру. Па невядомай прычыне ён адчуваў злосць. Ён жадаў пагадзіцца з Люпіным, але той устаў, сеў на процілеглы канец стала і звярнуўся да Біла.

— Ёсць адна справа. Я, вядома, мог звярнуцца да Кінгслі…

— Не, — адразу адклікнуўся Біл. — Я гэта зраблю, я пайду.

— Куды вы збіраецеся? — у адзін голас спыталі Тонкс і Флёр.

— Цела Вар’яцкага Вока, — адказаў Люпін. — Трэба забраць яго.

— Гэта не можа…? — пачала місіс Уізлі, уважліва гледзячы на Біла.

— Пачакаць? — выклікнуў Біл. — Датуль, пакуль хто-небудзь з Пажыральнікаў Смерці забярэ яго?

Ніхто не адказаў. Люпін і Біл развіталіся і дэзапарыявалі.

Астатнія адсунулі крэслы і прыселі, усе, акрамя Гары, які застаўся стаяць. Раптоўнасць і скончанасць смерці, быццам прысутнічалі ў яго целе.

— Я павінен сысці, — сказаў Гары.

Дзесяць пар здзіўленых вачэй зараз на яго паглядзелі.

— Не дуры, Гары, — запярэчыла місіс Уізлі. — Пра што ты кажаш?

— Я не магу тут заставацца.

Ён пацёр свой шнар, які зноў балеў, значна мацней, чым за шматлікія гады.

— Вы ўсе ў небяспекі, пакуль я тут. Я не жадаю…

— Не дуры! — выклікнула місіс Уізлі. — Увесь сэнс сённяшняй ночы складаўся ў тым, каб даставіць цябе ў бяспечнае месца, і, слава Богу, усё атрымалася. І Флёр пагадзілася на вяселле тут, я не ў Францыі, так што мы ўсе маглі застацца тут даглядаць за табой.

Яна нічога не можа зразумець. Яна прымушае Гары адчуваць сябе горш, а не лепш.

— Калі Вальдэморт пазнае, што я тут…

— Як ён пазнае? — спытала місіс Уізлі.

— Цяпер ёсць мноства месцаў, дзе ты можаш быць у бяспецы, Гары, — пацвердзіў містэр Уізлі. — І ён не пазнае дзе ты менавіта.

— Я не за сябе баюся! — выклікнуў Гары.

— Мы ведаем, — хутка адказаў містэр Уізлі. — Але ўсё, што адбывалася сёння не будзе мець ніякага сэнсу, калі ты сыдзеш.

— Ты гэта… нікуды не пайдзеш, — прабразгаў Хагрыд. — Пасля ўсяго, праз што мы мінулі, Гары?

— Гэй, так, а як жа маё крывацечнае вуха? — сказаў Джордж, паднімаючыся на канапе.

— Я ведаю…

— Вар’яцкае Вока б не жадаў..

— Я ВЕДАЮ! — закрычаў Гары.

Ён адчуваў сябе прайграўшым і зняважаным: няўжо яны думаюць, шо ён не разумее, што яны зрабілі дзеля яго, няўжо яны не разумеюць, што гэта адзіная прычына, па якой ён жадае сысці зараз, пакульне прычыніў ім яшчэ большай шкоды? Шнар Гары працягваў балець і пульсаваць, гэтая цішыня была доўгай і шчымлівай, і нарэшце, была парушаная місіс Уізлі:

— Дзе Хэдвіг, Гары? — раптам спытала яна. — Мы можам пасадзіць яе разам з Дзікам і пакарміць.

Яго ўнутранасці сціснуліся ў кулак. Ён не мог сказаць ёй праўду. Ён выпіў астатак віскі, каб уйсці ад адказу.

— Пачакай пакуль, гэта мінуе… э… ты зрабіў гэта зноў, Гары, — сказаў Хагрыд. — Выратаваўся ад яго, пазмагаўся з ім, калі ён быў над табой… э!

— Гэта не я, — катэгарычна адказаў Гары. — Гэта мая палачка. Мая палачка дзейнічала сама па сабе.

Трохі памаўчаўшы, Герміёна ветліва заўважыла:

— Але гэта ж немагчыма, Гары. Ты жадаеш сказаць, што стварыў магію без свайго ўмяшання. Гэта ненатуральна.

— Не, — сказаў Гары. — Матацыкл падаў. Я не мог убаыць, дзе знаходзіцца Вальдэморт, але мая палачка тарганулася і сама зачаравала яго, я нават не ведаю якім заклёнам. Я ніколі не чараваў залатымі іскрамі.

— Гэта пастаянна здараецца, — заўважыў містэр Уізлі, — калі ты знаходзішся ў стрэсавай сітуяцыі, ты можаш узнаўляць магію, аб якой раней і марыць не мог. Маленькія дзеці заўсёды так робяць. Пакуль чамусьці не навучацца.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)