Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 73
Перейти на страницу:

— Чаму толькі калі ямо. Мы яшчэ «роцім», калі размаўляем, — па-свойму разважала Алеолла.

— Добра, добра, — прымірэнча пачаў Арцін, — а з чаго вы ваду п’яце?

— З чаго мы ваду п’ямо, — задумаўся старац. — Мы п’ямо ваду з вады. Вада складаецца з празрыстай вадкасці без паху і смаку.

Арцін нават пачырванеў ад напружання — што б ён ні казаў, старац усё разумеў па-свойму.

— З якой пасудзіны вы ваду п’яце? — знайшлася Алеолла.

— Вось так бы адразу і сказалі. Выказвацца трэба дакладна. Хаця дакладна выказвацца — гэта вялікае мастацтва. Спасцігнуць яго можна толькі з гадамі. — старац падняў мезенец у гору.

— Ну так, выбачайце, з якіх ёмістасцей вы ваду п’яце? — трохі паправіўшы пытанне Алеоллы, сказаў Арцін.

— Значыць так, з далоні, кубка, піалы, са сподка. — пачаў пералічваць старац.

— Добра, добра, а ў кубак, піалу ці сподак вы з чаго ваду наліваеце? — прыпыніў яго Арцін.

— З амфар, — проста адказаў старац.

Было відаць, што старцу гутарка пераставала падабацца.

— А можна папрасіць у вас амфару? — спытаў Арцін.

— Можна, — адказаў старац. — Прасіць часам жыццё прымушае.

— Мы просім вас пазычыць нам адну альбо дзве амфары, з якіх вы наліваеце ваду ў кубак ці піалу, — ветліва сказала Алеолла.

— Калі ласка, там яны, у куце закапаныя. І прашу мне вярнуць іх моўчкі. Гэта ж трэба, — ледзь гучней звычайнага прамовіў старац, — усякая спрэчка зводзіцца да таго, каб папіць альбо паесці! Пэўна, усё-ткі не думка кіруе думкай чалавека, і нават не сам чалавек, а яго страўнік.

Але Алеолла і Арцін ужо не слухалі старца. Яны прайшлі да таго кута, на які ён ім паказваў. Там, у земляной падлозе былі закапаны пяць гліняных амфар. Адна была напоўнена вадой, другая — вінаградным сокам, трэцяя — аліўкавым алеем. А вось дзве іншыя амфары былі пустыя. Адну з іх Алеолла і Арцін адкапалі. Амфара аказалася паўтара метра ў вышыню, з дзвюма круглымі ручкамі — як быццам да яе бакоў прыляпілі па палове вялікага абаранка. А дно ў амфары было завостранае. Такое дно прыдумалі адмыслова для таго, каб амфары былі ёмісцей — бо іх укопвалі ў зямлю. Аднак з-за такога вострага дна амфару немагчыма было нікуды паставіць.

Алеолла і Арцін падхапілі адкапаную імі пасудзіну за ручкі і накіраваліся да выхада з пячорнага дома.

— Дзякуй, — сказалі яны старцу, праходзячы паблізу ад яго.

Старац прамаўчаў, закаціў вочы пад касматыя бровы. Ён працягваў узмоцнена думаць.

Алеолла і Арцін спусціліся з гары, дзе размяшчаўся пячорны горад, да самога яе падножжа. Там струменілася чыстая крыніца, у ёй юнак і дзяўчына набралі поўную амфару вады.

— Цяжкавата, — прызнаўся Арцін.

Ён узяў за адну ручку, Алеолла — за другую, і яны пацягнулі важкую амфару да вяршыні з трыма шаўкоўніцамі.

У іх з-пад ног па схіле ляцелі каменьчыкі, у Алеоллы пачалі саслізгваць санда­ль Юнак і дзяўчына спатыкаліся, але заўсёды дапамагалі адно аднаму. Ішлі ўпарта ўгару, імкнуліся, як мага менш разліць вады.

— Ну што, вельмі цяжка? — спытаў кот, які быццам чакаў іх каля шаўкоўніц.

— Не, вельмі лёгка, — раздражнёна адказаў Арцін.

— Не варта так надрывацца і нервавацца, трэба эканоміць сілы, — зноў прамуркаў кот. — Раптам яшчэ раз давядзецца па ваду ісці?

— Нічога, сходзім, — адказаў Арцін.

— А я ўжо стамілася, — Алеолла прысела на нагрэты сонцам камень.

— Добра, калі будзе трэба, я сам схаджу, — Арцін перакуліў амфару і выліў крынічную ваду пад корань кожнай шаўкоўніцы.

Было чуваць, як шумна дрэвы пілі ваду.

Прайшоў некаторы час, але з шаўкоўніцамі нічога не адбывалася. Якія былі — напалову засохлыя і амаль нежывыя — такімі і заставаліся.

— Можа, яшчэ па ваду трэба схадзіць? — прапанаваў Арцін.

— Можа і трэба, — адказаў яму кот.

— А можа, яшчэ пачакаць? — Арціну не вельмі хацелася зноў цягнуцца з цяжкай амфарай, тым больш, аднаму.

— М-можа і пачакаць, — абыякава прагаварыў кот.

— І колькі трэба чакаць, пакуль з’явяцца ягады? — не вытрымала Алеолла.

— М-можа і м-месяц, і год, а м-можа і ўсе пяць гадоў. І пры гэтым кожны дзень трэба будзе паліваць шаўкоўніцы, — далікатна правуркатаў кот.

— Так доўга... А нашыя бацькі, нашыя землякі будуць тым часам пакутаваць у скляпенні-цямніцы. Што ж нам рабіць? — засмучоным голасам спытала Алеолла.

— Перш чым засмучацца, — парэкамендаваў кот, — трэба азірнуцца вакол і ўважліва прыгледзецца.

— Дый што гэты кот нас пастаянна павучае! — абурыўся Арцін. — Больш трэба паліваць, і ўсё тут!

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)