Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 73
Перейти на страницу:

Так ослік і зрабіў.

Калі яны дайшлі да вяршыні з шаўкоўніцамі, то ўбачылі, што Арцін яшчэ спіць, а побач з ім, скруціўшыся вялікім клубком, спіць паласаты кот. Вечар быў цёплы, і зямля за дзень добра прагрэлася.

Аднак у катоў вушы ніколі не спяць, таму, пачуўшы крокі асла, кот умомант прачнуўся.

— Вось што значыць розум і дабрыня, — пахваліў кот Алеоллу.

Расплюшчыў вочы і Арцін, ён адчуў каля вуха кацінае муркатанне:

— Ты мне нават паспаць не даеш!

Кот важна адышоў убок.

Арцін і Алеолла знялі са спіны осліка амфару і палілі шаўкоўніцы вадой са студні.

— Ослік, а ты выпадкова не ведаеш, якая з гэтых шаўкоўніц шчасце прыносіць? — спытаў Арцін.

— Не ведаю, мне ўсяго толькіІ дзвесце пяцьдзясят гадоў, а гэтыЫм шаўкоўніцам нашмат больш, іІ я ніІколі не бачыЫў, каб у іІх быЫліІ пладыЫ.

— Назіранне — шлях да спазнання, — паўтарыў сваю любімую прымаўку кот.

— Ну, што ты не даеш з разумнымі звярамі пагаварыць! — уз’еўся на ката Арцін.

— Дзякуй табе за дапамогу, — сказала Алеолла осліку і працягнула яму яшчэ адзін кавалачак хлеба.

Асёл падсілкаваўся і адправіўся назад у горад — вучыцца чытаць мудрагелістыя думкі мудрацоў.

Шаўкоўніцы прагна пілі ваду, але ўсё роўна з імі не адбывалася аніякіх змен.

— Вядома, на осліку прывезці вады значна лягчэй, чым прыцягнуць на сваіх плячах, — сказаў Арцін Алеолле.

— Г эта вада не з ручая, а з горада.

— А якая розніца, усё роўна шаўкоўніцы не ажываюць.

— Раніцай і неба, і галава светлыя, — прамовіў кот і знік у вячэрнім змроку.

Ноч наступіла вельмі хутка, не так, як у раўніннай краіне. Не паспела сонца зайсці за гару, як на зямлю спусціўся змрок, а на небе высыпалі зоркі.

— Насамрэч, давай пачакаем да раніцы, — сказала Алеолла.

VII

МЕТАДАМ СПРОБ І ПАМЫЛАК

І сапраўды, раніцай наступнага дня на ўсіх шаўкоўніцах з’явіліся кветкі. А праз дзень — завязі.

— Глядзі, ягады! — усклікнула на трэці дзень Алеолла.

На адной з шаўкоўніц ягады былі жоўтыя, на другой — чырвоныя, а на трэцяй — цёмна-фіялетавыя.

— Ну, і якая з гэтых шаўкоўніц тая, што нам патрэбна? — услых падумаў Арцін.

— Назіранне — шлях да спазнання, — замест прывітання прамовіў кот.

Ён пачуў пра ягады і прыйшоў паглядзець, што будзе далей.

— З’явіўся не запыліўся... Ізноў прыйшоў нам дакучаць, — прабурчаў Арцін.

— Я не дарога, каб пыліцца, — ганарліва адказаў кот.

— Ён прыйшоў да нас паснедаць, — растлумачыла Алеолла.

— Вось бачыш, Алеолла, пасля размоў з такімі разумнымі звярамі, як я, ты таксама навучылася думкі чытаць, — зазначыў кот.

— Так, — усміхнулася Алеолла.

— Дый што тут чытаць, калі ў цябе ўсё на тваёй хітрай пысе напісана, — абурыўся Арцін.

— Не кажы... Ты ж сам нічога не зразумеў, што ў м-мяне на м-мордачцы напісана, — прамуркатаў кот.

— Досыць ужо вам між сабою спрачацца! На галодны страўнік спрачацца вельмі шкодна, — Алеолла паспрабавала хоць неяк іх прымірыць.

Дзяўчына наліла кату на пляскаты камень смятаны.

— Алеолла, а ці няма ў цябе яшчэ хоць бы маленькага кавалачка сыру? — аблізнуўшыся, спытаў кот.

— Нічога сабе, мы яшчэ павінны гэтага назолу сваім сырам карміць, — не ўтрымаўся і буркнуў Арцін.

— Ну што ты, частуйся, на здароўе, — Алеолла працягнула кату сыру.

— Ц-ц-ц, — прыцмокнуў кот, прыжмурыўшыся, — такога смачнага я яшчэ ніколі не спрабаваў.

Арцін першы з’еў свой хлеб, вялікую лыжку смятаны, запіў крынічнай вадой і накіраваўся наўпрост да шаўкоўніц.

— Значыць так, — сказаў Арцін, — я паспрабую ягады з кожнага дрэва. Якая мне дасць прыліў радасці — тая, значыць, і ёсць шчасцядайная.

— Ну так. Метад спроб і памылак... — жуючы сыр і гучна муркаючы, — пагадзіўся кот. — Самы просты метад... Толькі вось хто тыя памылкі выпраўляць будзе.

— Можа, не трэба, а? — занепакоілася Алеолла.

— Баяцца няма чаго, — расхрабрыўся будучы віцязь. — Усе ведаюць, што плады шаўкоўніцы ядомыя. Я ж толькі па адной ягадцы паспрабую. Больш слухай гэтага разумніка. Кацяра толькі дзеля сыру з намі размовы размаўляе.

— Ну-ну, паспрабуй, паспрабуй, — вуркатаў кот.

— Ну і паспрабую...

— Можа, не трэба, — пачала ўпрошваць Алеолла.

— Не турбуйся, я ўсяго толькі пакаштую...

— Цьфу ты, гадасць якая! Ну і кісляціна! — Арцін выплюнуў фіялетавую ягаду. — Хіба можа шчасце быць такім кіслым? — разважаў ён. — Не можа!

Наступнай была шаўкоўніца з жоўтымі ягадамі.

— Фу, якая горкая... — сплюнуў Арцін, ледзь надкусіўшы ягаду. — А горкім хіба яно можа быць? Таксама не можа!

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)