Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Белая муха, забойца мужчын
Белая муха, забойца мужчын - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая муха, забойца мужчын

Электронная книга - «Белая муха, забойца мужчын». Краткое содержание книги:

Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 69
Перейти на страницу:

О, гэта была вельмі дзіўная і вельмі культурная дзяўчынка. І вельмі хутка мне давялося ў гэтым пераканацца. Таму што мы пачалі сустракацца кожны дзень — і неўзабаве ўжо не маглі абыходзіцца адно без аднаго.

І мне і ў галаву не магло прыйсьці тады называць яе Босай.

10. Карова Жута i яе сябры

«Дык ты і праўда хочаш ведаць, навошта ўсё гэта?» — спытала яна, лашчачы свой Фалічны Сымбаль.

Я кіўнуў.

«Як бы табе патлумачыць… — сказала яна паблажліва. — Лічы гэта мастацкай акцыяй. Маладыя мастачкі вырашылі зладзіць плэнэр у старажытным замку — чаму б не? Дырэктарка ня супраць. Як жа там яе звалі? Галіна Вітольдаўна, здаецца».

І Босая засьмяялася, быццам успомніла нешта вясёлае: коціка, коміка, дзіцёнка… «Ага, мастацкая, — змрочна адгукнуўся я. — Тэатральная пастаноўка. Тут жывыя людзі вакол… Ты ж дарослая жанчына. Табе ж ужо… Гэта ўсё кепска скончыцца, калі ты ня спынішся».

«Ты», «ты»! — раззлавалася яна. — Што ты ў мяне пытаешся? Запытайся ў Аленькага Цьвяточка, напрыклад. У нас усе роўныя, і кожная змагаецца за сваё. А ты як усе яны там, унізе... Вырашыў, што я адна тут камандую».

«Але гэта так і ёсьць. Інакш ты б не сядзела тут, у вежы, а вартавала б нас ці бабулек там унізе, — сказаў я, адчуваючы ў ёй нейкую слабасьць, у якой Босая не прызналася б нават пад катаваньнямі. — Ну добра. Чаго ж хоча твой… Аленькі Цьвяточак?»

«У яе ўсё проста… — яна задумалася і пагладзіла чорнае дула. — Проста яны мусяць адпусьціць Жуту. Вось і ўсё. І тады мы запатрабуем у іх нешта яшчэ. У мяне дык шмат прэтэнзій да іхнага сьвету, і мая галоўная прэтэнзія — што ў ім забаронена мець прэтэнзіі. Забаронена быць незадаволенай».

Я ня мог адвесьці ад яе вачэй. У гэты момант яна падалася мне надзвычай прыгожай — менавіта ў гэты момант, калі яна так лёгка і пагардліва, як сапраўдная інсэкта, як усеўладная і фанабэрыстая Белая Муха, уздымалася над здаровым сэнсам і розумам. Хаця насамрэч прыгожай яе назваць было цяжка: маленькая галава, востры нос, тонкія, занадта тонкія вусны. І гэтыя голыя локці, якімі толькі ўпірацца, выкараскваючыся з назольля тралейбусных абдымкаў, якія толькі і можна, што кусаць ад прыкрасьці, і вялікія круглыя каленкі, якія таксама хацелася кусаць, як сьпелыя яблыкі, і нахабны выгляд… Якой яна была б, калі б на ёй не была надзетая занадта белая сукенка? Не сядзела б тут гаспадыняй становішча — белай мухай у пакоі, дзе на ўсіх насланы паралюш.

Яна зразумела мой позірк па-свойму: «Толькі не кажы, што нічога ня чуў пра Жуту… — пасьпешліва і злосна прамовіла Босая. — Усё роўна я не паверу».

Уздыхнуўшы, яна ўзяла са стала Фалічны Сымбаль і паклала сабе на аблупленыя ад загару калені. І тады мне стала зразумела, што дабром гэта ўсё ня скончыцца. Што мы ўсе ўліплі — і як бы мне ні было няўтульна і страшна, давядзецца зрабіць выбар. Выбар паміж законам і замкам. Некалі гэтыя словы значылі амаль тое самае, але цяпер у сьвеце больш не існавала ўзаемавыключных рэчаў — нават для мяне, чыя галава апошнія пятнаццаць гадоў удала пазьбягала якогакольвечы рашучага дзеяньня.

Вядома ж, я чуў пра Жуту. Але мне і ў галаву не магло прыйсьці, што паміж той жахлівай гісторыяй, Аленькім Цьвяточкам і гэтай жанчынай у занадта белай сукенцы ёсьць нейкая сувязь. Як і паміж іншымі гісторыямі, у якія цяжка паверыць, калі глядзіш на сьвет празь белыя калготкі, выдуманыя табой, каб не звар’яцець.

Пра Жуту ў свой час напісалі ўсе, і тутбай, і камсамольская праўда, і «Іхная ніва». Таму, калі вы дагэтуль ня чулі пра Жуту, значыць, вы былі або ў адпачынку, або ляжалі ў магіле. Зрэшты, шмат хто ідзе ў адпачынак, як у магілу кладзецца: пясок, задуха, цемра ў галаве, прастора сьціснутая да памераў гатэльнага нумару або лецішча, адчайныя намаганьні адчуць сябе шчасьлівым.

Напрыканцы мінулага стагодзьдзя жыхарам гораду Менску было канчаткова забаронена мець кароваў. Яшчэ нядаўна іх можна было сустрэць сям і там, у раёнах, што раскінуліся ня так ужо й далёка ад цэнтру: уладальнікі прыватных хатаў, чэсныя насельнікі «часнага сектара», нярэдка трымалі ў сябе на падворку сьвіньні, авечкі, куры, але былі і каровы, былі, іх бачыў кожны, хто ведаў, куды заводзяць шырокія бясконцыя вуліцы, калі ісьці па іх, нідзе ня збочваючы, да самага канца. Каровы пасьвіліся там, дзе неўзабаве адкрыюцца паркі і сквэры, там, дзе вырастуць шашачныя шматпавярховікі і бэтонныя стайні аўтастаянак. Каровы пасьвіліся, раздражняючы гарадзкія ўлады і ня ўпісваючыся ні ў якія пляны. Каровы жавалі менскую сталічнасьць, як траву, і давалі надоі правінцыйнасьці, якая больш не знаходзіла збыту.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 69
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)