Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 199 200 201 202 203 204 205 206 207 ... 263
Перейти на страницу:

Калі гляджу на вас па тэлебачанні, на вашыя сустрэчы з сапраўды высокакультурнымі і гуманнымі палітычнымі дзеячамі сваёй і іншых краінаў, дык хочацца верыць, што такое знушчанне над жывымі і мёртвымі, маральнае такое марадзёрства пакажуцца і Вам недастойнымі нашай Беларусі!

Застаюся з глыбокай павагай да Вас і з вераю, што абоім нам дапаможаце.

Ларыса Геніюш.

P.S. Я буду чакаць адказу ад Вас, ці вышлю Вам яшчэ копію свайго ліста, калі не дадуць Вам гэтага, бо ўсё думаю:

Ужо свечкі даўно пагашаны, і магілы пад снегам спяць… Няўжо і мяне, няшчасную, пад канвоем будуць хаваць?
Аляксею Пяткевічу

Зэльва, 29 красавіка 1979 г.

Даражэнькія!

У хаце – ціха і пуста. Запаліла ў печцы. Дзякуй за памяць аба мне. Ніна дык нават не напісала, ці атрымала мае Велікодныя пажаданні і прывітанні. Цалуйце яе ад мяне. Усё яшчэ прыхворваю.

Была гутарка з прадстаўнікамі вельмі адказных установаў. Гэта былі вельмі культурныя і, здаецца мне, парадачныя і шчырыя людзі. Іх падтрымка была неабходнай для мяне. Цяпер чуюся спакайней і пэўней. Маюць друкаваць мяне. Я – не супраць. І Дануся не піша, хоць я ёй паслала свае апошнія вершы. Няма весткі і ад мілага нашага Археолага. Як там з ягоным здароўем? Вельмі хоча, каб я друкавалася, дык будзе мець тут радасць.

Сяння сніўся мне вельмі дзіўна. Я стаю над Нёманам, а яны – на другім беразе. З лесу ідзе на мяне воўк, але яны пачалі крычаць на яго. Я бачыла, як два ваўкі нырнулі ў воду і паплылі да іх, але былі маленькія, як сабакі. Я прачнулася. Я навучылася верыць у сны, бо яны мне спраўджваюцца.

Клічуць мяне настала нашыя мілыя суродзічы аж у Аўстралію. Божа, якія яны харошыя, дарагія людзі. Гэта нерэальна, але як прыгожа! Можна ехаць да сына, каб не яго жонка… Вы нічога не знаеце, бо што гаварыць. Толькі мне ехаць туды – на згубу… Каб не было горай. Тут хоць – свая хата, і я – гаспадыня ў ёй. А як я пакіну сваю магілку? А як я пакіну харошых людзей, якія мяне не пакінулі ў горы? Яны так просяць, каб я засталася ў сваёй хаце.

Паваліўся плот. Узяла я малаток у рукі, пілку і гвоздзі. Плот – стаіць! Крыху пасля памог мне сусед з жонкаю, але ўжо не лазяць чужыя куры. Яшчэ не ўсё загароджана. Выпісалі мне 5 куб. дроў. Выпісаць, аднак, лягчэй, чымсці дастаць іх. Малыя начальнікі куды горшыя за тых большых… Усё абяцаюць, а я ўсё хаджу да іх і хаджу. Людзі абяцалі папілаваць.

Сын піша мала. Бядуе, што мае даўгі, што ўсё надта дорага, што ў гэтым годзе ўжо дапамагчы не зможа… Крыху смешна, толькі я абыдуся. Бачу, што друкавацца проста неабходна… Толькі б пісалася.

Цалую Вас усіх! Не забывайцеся пра мяне.

Ваша Ларыса Геніюш.

Зосьцы Верас

Зэльва, 6 траўня 1979 г.

Даражэнькія!

Я не пэўная, ці адказала Вам на апошняга ліста. Можа, толькі “пісала” Вам у думках. Я здаецца, адурэла ўжо з болю, яго ж нічым не ўняць. Баюся, што і час будзе перад гэтым бяссільны. Са здароўем – не скажу, што лепей. Сяння дзіка баліць галава. Званіла Юры. Сяння Юр’я – яго імяніны. Зноў успомніла с.п. Мужа, і слёзы так і прарваліся. Была ў царкве, там заварожваюць мяне з дзяцінных гадоў улюбёныя, моцна кранаючыя душу спевы. Удома я заснула, але боль галавы не сціх.

Пагода дажджлівая, туманная, так і гняце. Гарод наш нізкі, і садзіць яго няма як. Ружы мае амаль усе памерзлі. Нешта і на дэўцыі не бачу лісточкаў. Толькі Вашыя ягадкі зелянеюць. Я так цешылася, што нарву іх міламу свайму хвораму. Толькі так і думала… Зноў плачу… Што да п. Галіны, дык у нас часта чуваць, што баліць некаму пад лапаткамі. Людзі ратуюцца ад гэтай “эпідэміі” гарчычнікамі. Гэта сапраўды памагае. Бедная Ваша сваячка з Беластоку! Як я яе разумею! Мне вельмі цяжка ў маёй хаце, але ў кожным іншым месцы было б куды цяжэй. Тут і балюча, і міла, і цёпла душы. Я тут – гаспадыня, і гэта зусім не пустое слова.

Вельмі расчаравалася нашымі землякамі. Мне здаецца, што акрамя нейкага неабгрунтаванага страху ў большасці іх атрафіраваліся чалавечыя пачуцці спагады, сяброўства ў горы. Я дык не ведаю страху, калі мне трэба некага падтрымаць. Таму не хачу думаць, балюча думаць, проста ўстыдно! Толькі што гэта ёсць факт... Добра, што Вашыя страхі мінулі. Майце справу з дастойнымі людзьмі і нічога не бойцеся. Разрадка – гэта і індывідуальныя кантакты людзей, не толькі важкія словы дыпламатаў.

Мела вельмі паважную гутарку з прадстаўнікамі адказных культурных установаў. Людзі зрабілі на мяне добрае ўражанне. Дагаварыліся наконт друкавання, а які будзе рэзультат – не ведаю. Калі б жыў мой с.п. Муж, гэта было б для мяне болей важна. Дарагія, далёкія мае сябры моцна запрашаюць мяне ў Аўстралію. Удава аднаго нашага паэта (А. Салаўя) вельмі хоча, каб я разам з ёю жыла. Мяне гэта проста вабіць. Ды і за 33 руб. тут цяжка мне будзе пражыць. Адна мая знаёмая піша, што гэта мала было б і для яе ката Філімона… Здаецца мне, што там я так спакойна заснула б… Цешуся, што недзе жыве маленькі Ян, але лістоў ад іх болей няма. Мне забіраюць і такія радасці, на жаль… Лісты ад іх не даходзяць.

1 ... 199 200 201 202 203 204 205 206 207 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)