Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 198 199 200 201 202 203 204 205 206 ... 263
Перейти на страницу:

Ваша Ларыса Геніюш.

Пятру Машэраву

Зэльва, 31 сакавіка 1979 г.

Высокапаважаны тав. Машэраў!

Прозвішча маё — Геніюш Ларыса Антонаўна. Жыву ў Зэльве, Гродзенская вобл., вул. Савецкая, 7. Мне вельмі патрэбная Вашая дапамога, бо інакшай не маю тут. 8 лютага сёлета памёр мой муж, лекар-пенсіянер, і яшчэ раз сустрэўшыся з дзікунствам, амаль нейкім маральным марадзёрствам тутэйшых зэльвенскіх уладаў, я не магу не напісаць Вам з розных меркавань.

У космас ўзляцелі, прасторы змаглі — розум на гэта патрэбны і праца. А я хачу пэўна ступаць па зямлі i злыдняў ніякіх на ёй не баяцца!

Жыццё мужа і маё было тут і ёсць невыноснае. Калі стары і хворы адыходзіў на пенсію, дык забаранілі калегам яго і персаналу нават праводзіць яго па-чалавечы. Нават прафсаюзу забаранілі даць тыя грошы, якія даюць усім, хто на пенсію адыходзіць. Болей таго, калі моцна захварэў, не магла нікога даклікацца з лекараў, каб яму дапамог! Тады я звярнулася да доктара Багдановіча з Облздрава ў Гродне, і ён прыслаў кансультанта і назначыў тэрапеўта, які б даглядаў «ветерана труда». Як пасля я даведалася, дык інструктар РКП у Зэльве спецыяльна папераджаў лекараў, каб да нас не заходзілі нават. А муж задыхаўся, стагнаў і мучыўся на маіх руках. Была я тут сама і бяссільная ў сваёй роспачы. Парыла зёлкі, са слязьмі выпрошвала валакардзін і купляла тое, што сам ён сабе назначаў.

Вось сканаў на маіх руках. Сумленна даглядала яго доктар Кулікова, але медыцына аказалася бяссільнай, як і мая любоў. Чужыя, простыя нашыя людзі са шматвяковай народнай культурай у сэрцы, нават малапісьменныя, памагалі мне тут, як маглі. Адазвалася сумленне і ў былых калегаў мужа. Адведалі яго хоць па смерці, падаравалі жывыя кветкі.

Хацелі зрабіць апошнюю радасць нябожчыку і загадалі стужкі на вянках падпісаць на яго роднай каханай беларускай мове. Жаль, у майстэрні нейкі тав. Карпееў загадаў сарваць тыя стужкі і напісаць іх па-руску. Я шаную рускіх і іх мову і культуру, але за жыцця ці па смерці я хачу чуць удома і сваю родную мову! У нас Саюз Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік, а не нейкі «айн фольк, айн райх, айн фюрэр», дзе ўжо нічога нікому нельга! Цягалі, казалі людзі мне, тых бедных геройскіх лекараў, але яны маўчаць, бо баяцца. Няўжо і па смерці нельга той любаю моваю карыстацца? Начальнік зэльвенскай міліцыі нават забараніў шафёру хуткай дапамогі ехаць на могілкі і прывезці каго з нашай сям’і, калі б там абамлеў з гора… Якое дзікунства! Хлапец спалохаўся. Нейкія тыпы падыходзілі да людзей і грозна папераджалі: «Никаких речей!..» Калі людзі пыталіся, хто яны такія і якім правам да іх з падобным звяртаюцца, дык адыходзілі. Бегаў і нешта ўсё запісваў у блакнот маленькі Вярстак, палячок зэльвенскі, начальнік гарсавету. Пасля аказалася, што ў спісак заносіў тых, хто нёс вянкі і — галоўнае — крыж.

А крыжа таго нёс наш далёкі сваяк, інвалід, якога некалі лячыў мой муж. Крыж быў зроблены ў хаце, бо як жа нам іначай, калі мужаў дзед быў некалі царкоўным старастам у зэльвенскім, здаецца, з ХVІІ стагоддзя, старым храме.

Удома паставілі толькі пласцінку «Авэ Марыя» па-італьянску. А вось неслі яго, як і дзядоў нашых — з крыжам. Падаў той Вярстак беднага таго сваяка ў райспалком, каб судзілі, панапісваў небыліцы проста і загадаў, каб чалавека пакаралі штрафам 50 руб. Каб хоць 10 руб. — думае бедны чалавек, а скуль вазьму 50?.. Ледзь не плакаў, але тая камісія яму даравала. І дырэктар школы, і той Вярстак выклікалі людзей: пашто неслі вянкі? Палохалі…

А на могілках — безліч рознай міліцыі! Ці ж не жах? «Пад канвоем хаваюць, беднага», — загаманілі людзі. А мы за слязьмі не бачылі сцежкі. Ніхто не выступаў, не прамаўляў. І толькі сын падзякаваў усім добрым людзям і запрасіў на хаўтурную вячэру ў хату.

Я хачу прасіць Вас, каб Вы запэўнілі мне хоць крыху спакой, пакуль не зраблю парадак з магілкаю мужа (зямля павінна асесці), а пасля дапамаглі мне выехаць недзе, хоць да папуасаў, каб я такога болей не бачыла! Мне ўжо тут пагражалі, але сказалі: «Пусть ещё поживёт…». Думайце, тав. Машэраў, бо Вы не ведаеце, што тут з людзьмі вырабляюць.

Вельмі прашу Вас — уважце мой боль і гэтую маю просьбу: дапамагчы мне спакойна пражыць у сваёй хаце час, пакуль магілу не прывяду ў парадак. Яшчэ далучаю вам ліста, якога ўчора атрымала. Піша гэта настаўнік з Гудзевіч Гродзенскай вобл., які арганізаваў там вельмі добры літаратурна-краязнаўчы музей. Я абяцала дапамагчы яму, але людзі напалоханыя тымі паховінамі, ужо і пісаць мне баяцца, не толькі дапамагчы. Зноў надзея толькі на Вас. Чалавек гэта разумны, вартасны і цяжка хворы.

1 ... 198 199 200 201 202 203 204 205 206 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)