Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 204 205 206 207 208 209 210 211 212 ... 217
Перейти на страницу:

Ой, ой, родненькі!..

А што «ой», што «ро-одненькі», калі ты гэтага заслужыў?! Я ж табе, паганец, пакажу цяпер за ўсё! Я нават не пагляджу, што ты такі худы! Ну, паехалі — раз! два! тры!..

О-ох! о-ох! о-ох! А та-атачка, а мі-іленькі, а ро-одненькі, ужо хо-опіць, не вы-ытрываю!

А навошта кацячай бабцы акно мячом учора пабіў?!

Я ж ненаро-окам, тата!.. Мішка Баксёр мяч падаў, а я...

Шчэ і Мішку Баксёра сюды ўблытваеш? А двойку па англійскай ад мамы хто ўтаіў? На табе за гэта! на! на!..

Уй-й, уй-й! Аж дыхаць не маю чым, так пячэ!.. Та-атачка, я не таіў, мамка сама не спытала ў мяне пра англійскую!.. Ой, не магу болей, не магу, не магу!..

Не спыта-ала? А пяцёркай па фізкультуры нябось пахваліўся? Такі з цябе будаўнік камунізму расце?! Ах, хітрун ты. На! на! на! на!.. Павярніся на другі бок, шэльма, я з цябе блін зраблю!

Ужо хо-опіць, не магу болей цярпець!

Кажу — павярніся, я лепш ведаю, колькі табе ўсыпаць! О так! А на! а на! Будзеш болей хітраваць?

О-ей! о-ёй! Чэснае піянерскае, не буду!

Ладна, паверым! Тады злазь, чаго прыліп да лаўкі, як банны ліст?! А зараз на, сячы мяне!.. Што ты мух ганяеш, добра лупцані, каб аж скура ў бацькі сшорхла!.. Мацней, кажу, яшчэ! яшчэ! яшчэ!.. Ну, пастарайся!..

Я стара-аюся, тата!..

А ты яшчэ націсні, сын! Бі свайго бацьку, не шкадуй яго, абармота! Бі за тое, што мала табой займаецца, не карае цябе!.. Што адзіны раз зайшоў у тваю школу і то пераблытаў класы — не ведаў, у якім займаецца сын, бачыў ты такога? Бі, што ў рэйсах доўга затрымліваецца і мамцы мала памагае!..

Я б'ю, тата!.. Толькі мне стра-ашна, ты ўвесь бурачковы!..

А ты не бойся — так яму і трэба!.. О так яго! та-ак! та-ак!.. Ніжэй, ніжэй лупі яго, не шкадуй і не лянуйся!..

Я не лянуюся, тата!..

Праз паўгадзіны я іх убачыў ужо ў вестыбюлі. Вялізны і няўклюдны, як мядзведзь, дзяцюк з мокрымі валасамі прадзіраўся праз чаргу і вёў дзевяцігадовага хлопчыка са стрыжанай галавой. Яны былі так задаволены сабой, што нічога навокал не заўважалі. Малы ў сетачцы нёс голы дзяркач — усё, што засталося ад бярозавага веніка, каб на мокрыя дубцы падзівілася мамка ды ўявіла сабе, як мужчыны яе адзін аднаго лупцавалі. У распаранага на кроў з малаком хлопчыка блішчалі ад шчасця вачаняты; ён, бы на вежу, задзіраў на бацьку галаву ды з захапленнем пытаўся:

— Уй-й-й, та-ата, як ты церпіш такую пару?! Я на тры паліцы ніжэй ляжаў, і мне аж у вухі пякло!..

СОН

Апошні час я зусім нічога не рабіў. I было пра што пісаць. Мне ўдалося знайсці багаты матэрыял пра віцебскіх партызан і нямецкага штурмана. Матэрыял быў з вострым сюжэтам, нікім не крануты, але ж было вышэй маіх сіл пераадолець якісьці бар'ер ды ўзяцца за пяро. Я знаходзіў сабе прычыну — то непрачытаную кніжку, то непрагле-джаны часопіс, то чакаў пошту, спадзеючыся атрымаць які-небудь выклік ды паехаць у камандзіроўку, каб адно не брацца за работу, то ўкрадкам ад сваіх хадзіў у кіно...

Я не знаходзіў сабе месца. Зрабіўся няўпэўнены, раздражнёны, сам сабе абрыд, а пры гэтым ведаў дакладна, што варта адно пераскочыць нябачны рубеж, акунуцца ў работу — і адразу апынуся ў атмасферы цудоўнага творчага ўздыму ды буду зноў насіцца па горадзе, бы закаханы, а знаёмыя, як заўсёды, будуць пытацца, куды так спяшаюся.

Мінуў цэлы месяц, а я ўсё не знаходзіў сабе месца.

I вось па тым, мабыць, прынцыпе, па якім галоднаму сніцца хлеб, у юнака бываюць палюцыі, а здароваму чалавеку, што жыве аднастайна, прысніцца, бытта ён ляціць з гары ці трапіў пад машыну,— і ў маім, гадамі прызвычаеным да творчасці арганізме спрацаваў засцерагальны механізм і ўскалыхнуў ссумаваную па рабоце душу: ноччу падкінуў незвычайны сон. Раніцой я прачнуўся шчаслівы і ўражаны — бачыў сваю першую настаўніцу, пані Стра-жынскую з мястэчка Гарадок!

Я і не падазраваў, што мая душа гэтак адданая гэтай польцы — бы роднай маці!

Дакладна так, як перад мамай, калі б яна раптам аджыла, я захацеў пахваліцца пані Стражынскай сваімі справамі, дзецьмі, сябрамі, поспехамі, кватэрай; захацеў расказаць ёй перажытае ды паскардзіцца на кепскіх людзей.

Прачнуўшыся, я пачаў успамінаць Стражынскую ды з жахам спахапіўся, што не магу сабе ўявіць яе твару. Кінуўся я да шафы, разгарнуў альбом з фатаграфіямі ды прыгледзеўся да настаўніцы праз лупу. Няўжо мой любімы чалавек меў такі вялікі рот, доўгі нос і няўжо была яна аж такая худая?!

Што ж, у тым узросце людзей запамінаюць па паху цукеркі, якую ён табе даў, па шаўковай кофце, бліскучай брошцы, пярсцёнку; мяне пані Стражынская падкупіла душой. Усе гады вучобы ў сямігодцы яна перажывала маё няўменне, радавалася поспехам, падбадзёрвала, нечага ад мяне ўсё чакала, бараніла і ратавала, і ні разу не абразіла.

1 ... 204 205 206 207 208 209 210 211 212 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)