Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 196 197 198 199 200 201 202 203 204 ... 263
Перейти на страницу:

Нас абоіх колюць. Мужу мала гэта памагае, бо пухліна з ног не адыходзіць. Непакоюся гэтым. Надта праняўся доляю Міхася, хоць там, можа, усё добра скончыцца, ды трагедыі ніякае тут і няма. Хлопец ён талковы, але на ўсё заглядаецца самастойна. З бацькамі ў яго крыху разыходжанні, але Міхась мае рацыю. Ён болей прыстасаваны да сянняшніх дзён. Урэшце, ты ж сама яго бачыла.

Ці была Віка на майскія святы? Чаму табе не памагае Валерка? Ты мусіш навучыць яго ўсіх працаў з улікам і на яго будучае сямейнае жыццё. Цяпер гэта, здаецца, неабходна. Адным словам, не раскісай! Глядзі свайго здароўя. А за слоўнік яшчэ раз ад дзедзіка вялікае дзякуй. Дык шчасця і памыснасці ў Вашу хату! Цалуем і абнімаім Вас – Геніюшы.

Дануце Бічэль

Зэльва , 12 чэрвеня 1978 г.

Дарагая Дануся!

Думаю-гадаю, дзе Ты цяпер можаш быць? Ці над Нёманам, ці над Гаўяю, а можа, дзе плешчашся сабе на якім марскім куроце і пра нас зусім забылася.

Пачну табе ліста па-бабску, са сну. Вось снілася мне, што мяне, хворую, прыйшлі адведаць у пустыя сонечныя пакоі Валодзя Караткевіч з Аркадзем Куляшовым, якога я ніколі не бачыла. Прыняслі мне скрыначку незабудак, і Валодзя меўся заспяваць мне песню. Не заспяваў. Паявілася нейкая дзяўчынка, і я папрасіла яе, каб нарвала ў маім гародчыку і паставіла ў пакоі, у якім затрымаўся Валодзя, букет самых лепшых кветак. Муж мяне палохае, што А. Куляшоў прыходзіў па мяне… Усё магчыма, бо чуюся дрэнна, асабліва цяпер, дажджамі. З мужам – таксама не жарты. Болей як догляду, патрабуе ён увагі, але яе патрабуюць і гарод, і кухня, і дзеці з унукамі. І ўсё наваколле. А тут хочацца, каб паправіўся. Пажыў яшчэ.

З Міхасём покуль што ўсё добра. Як пойдзе з ветэрынарыяю – яшчэ няведама. Будзе яе здаваць на пачатку ліпеня, а пасля на тыдзень – да нас! Алесь шчасліва вярнуўся з Нямеччыны, шмат чаго там бачыў. А найбольшая падзея – Альма ІІ пагрызла маме Валі новыя туфлі (відно – экстрамодныя дзеравяшкі), і мама плакала! Ах, гэтая Альма!

Прачытала “Прощание с Матёрой” Распуціна. Ускалыхнула гэта мяне добра. Адчуваецца ў гэтых сібірскіх славянаў і элемент чыста беларускі. Узяць прыказкі – дык проста жывыя наднямонскія. Ці чытала ў апошнім “ЛіМе” вершы Ніла Гілевіча? Хто гэта так яму дасаліў? Крыўдна за Ніла! Я яго нейк моцна паважаю. Ён інакшы, як я, але люблю яго за шчырасць, бескарыснасць і вялікую, прасветленую розумам і творчай энэргіяй любоў да народу. Ніл – гэта скала! У паэзіі ён – не геній. Але і мы не геніі, але ніхто не запярэчыць, што ён Беларус з вялікай літары! Таму кусаць і падкусваць светлага чалавека нельга! Вось тое, што я думаю. А Ты, darling?

Мае далёкія сваякі зноў да мяне не пішуць, і чуюся вельмі адна. Па Алесю Салаўю будзе ўжо помнік. На ім напішуць: “Але не зляжа ў цёмную магілу жывы ад веку подых маладосці” (урывак з ягонага верша) і “Хай табе сняцца сны аб Беларусі”. Не магу без болю ўспомніць пра яго загублены талент і заўчасную смерць.

Мае кветкі, гурочкі, памідоры і інш. шчодра палівае дожджык, таму крыху перадыхнула. Учора пралежала цалюткі дзень – на радасць майму мужу. Крыху падужала. Ці надоўга?

Калі Ты цяпер больш-менш у прызваітай адлегласці ад нас, дык прыедзь, а не – дык хоць напішы. Пра кожнага цікава ведаць. Хто Табе дарагі, дык той дарагі і нам! Дзе плавае цяпер Валерык? Што малюе мілая Віка? Мару аб гэтым, каб мы маглі ўбачыць Эрыка, а ён – наш сапсаваны “Рубін-205”. Вось каб прыкамандзіравалі яго хоць крыху ў наш бок! Як яго здароўе? Цалуем Вас усіх! Абнімаем!

Вашыя Геніюшы.

Уладзіміру Мазго

Зэльва, 12 снежня 1978 г.

Добры дзень, Валодзя!

Вялікае дзякуй за прысланую кніжку і за ліста. Афармленне кніжкі вельмі сугучнае гістарычным творам нашага мудрага У. Караткевіча. Кніжка — вялікі здабытак для нашай літаратуры, і шкада толькі, што такі малы яе тыраж. Усё гэта друкавалася і вось добра, што цяпер сабрана разам. Мы ў даўгу перад тысячагадовым нашым народам і наогул перад гісторыяй нашай зямлі. Нейк бярэм яе пераважна з той пары, калі ўсё наша роднае, хітрасцю і сілком, загналі пад саламяныя стрэхі, спадзеючыся, што там і зачэзнем. Дарагія, вытрывалыя нашы дзяды, якія праз вякі пранеслі пад шэраю світкаю і да сянняшніх дзён захавалі мову народу!

Належыць нам цяпер добра скалыхнуць мінуласць, каб засвяцілася ўсімі колерамі колішняга жыцця нашых продкаў. Вось за гэта і вялікае дзякуй нашаму Караткевічу. Кніжка аформлена з вялікім смакам, любоўю і інтэлігенцыяй. Тонкі, выдатны мастак!

1 ... 196 197 198 199 200 201 202 203 204 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)