Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жменя сонечных промняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жменя сонечных промняў

Электронная книга - «Жменя сонечных промняў». Краткое содержание книги:

Дарогі, сустрэчы, уражанні... І вечны спадарошнік літаратара, памочнік яго памяці — блакнот. Год за годам, блакнот за блакнотам... Адно з запісанага ўвайшло ў аповесці, апавяданні, нарысы. Другое — чакае чаргі. A іншае — просіцца бьщь самастойным мастацкім творам. І вось пісьменнік прапануе ўвазе чытача сваё захапленне жыццём, чалавекам, прыродай, сваю любоу, нянавісць i смутак, усмешкі i роздум. Лірычныя нататкі Янкі Брыля падаюцца ў тым, амаль некранутым, выглядзе, як яны праляжалі ў непасрэдных запісах, — што год, што пяць, а што i дваццаць пяць гадоў.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 40
Перейти на страницу:

Стары пячнік, вылачашчы п'янчужка, звоніць туды з сельсавета па тэлефоне: — Скажыце, калі ласачка, гэта калгас «Няпоўны фунт»?..

Імглістая, парная раніца.

На сівым, старым частаколе пры студні — росны круг павуціння. За плотам — цёпла-барвовыя, буйныя кветкі канюшыннай атавы. Над імі — у мокрым лісці — цяжкія, спелыя, малінавыя слівы...

Прыгадваецца Лермантаў. Што, хіба гэта не бяссмерце?..

На рыжскім калгасным рынку — вясёлая процьма кветак, а пад сталамі спакойна ходзяць «никем не обижаемые голуби»...

Простыя словы, а — разам з воблікам Кацюшы Маславай — запомніліся на ўсё жыццё. Вось ужо трыццаць год прайшло ад першага — можа, нават і не зусім свядомага яшчэ — захаплення.

Талстоўскі Познышаў сказаў калісьці: «Цяпер я на поўдзень. У мяне там домік i садок».

А я вось хаджу па ўскраінных вуліцах ды завулках Кіславодска, гляджу з акна электрычкі, едучы ў Пяцігорск, і радасна ўспамінаю ix, тыя, вельмі звычайныя, словы.

Якая дакладнасць, i што яна азначае ў вялікім майстэрстве!.. Скажы ён «дом i сад» — нічога не было б.

Перачытваў Багдановіча. I ўжо каторы дзень... ну, проста не выходзіць з галавы:

...Нават сорам на хатніх зірнуць: ці не ўцямілі, хвароба на ix, ад чаго мой тварык смяецца, ад чаго маё сэрцайка б'ецца.

А мой Міхась Васілёк, у якога жыта парасло на старэнькай хаце, які так здорава расказвае пра паляванні на дзікоў, пісаў чамусьці i такое:

Чорнай курыцай на стрэхі села ноч i клюе, клюе рассыпаныя зоры...

Праўда, мы з ім пасля смяяліся з гэтых радкоў.

Слухаючы «Ой, не кукуй, зязюленька» ў цудоўным выкананні Шырмавай капэлы, мне шчасліва хацелася заплюшчыць вочы, працягнуць рукi i абмачыць свае пальцы ў свежасць вясновай раніцы... Як у расу. Як у крынічную ваду. Каб пасвяжэла на душы.

Справа і ў музыцы, і ў слове.

У другой нашай песні п'яны мужык сам лёг спаць, а жонку паслаў шукаць у полі каня. І вось яна, маладзенькая, i дзе:

...Памажы ты, зорачка, знайсці мне конічка!.. Які малюнак ночы!..

А што за дакладнасць, якое сілы зарад i крыўды, i жаласці — «хоць ты вазьмі разарвіся ад слёз!..» — у просценькіх, наіўных i, нехта скажа, сентыментальных радках:

Ой ты, мамачка, мамка, цябе кліча дзіцятка — пашкадуй ты сіротку ды памый мне галоўку!..

Ну, а размашысты задор у «Лявонісе»:

А пасынка дык i чорт не бярэ — несалоную капусту жарэ!..

З прыемнасцю чуў, як падпяваў сабе гэта вясковы хвацкі танцор, слоў не знаходзячы ад весялосці.

У «Известиях» настаўніца абураецца тым, якой бюракратычнай мовай гавораць на камсамольскіх сходах школьнікі.

Пра двух хлопцаў, зусім розных, дзяўчынка расказвае аднолькава сухімі, бясколернымі словамі. I можна ўявіць гэтых хлопцаў, хто ix не ведае, сумна стандартнымі — як дзве новыя парты.

У старанна апрацаваным рэдакцыяй выступленні заходнебеларускага дзядзькі ацалела фраза: «Адзінаццаць год паноў няма, а рукі мае яшчэ ўсё баляць».

Хоць ты дзякуй скажы, што захавалі гэтую залацінку, не заграблі яе ў слоўным пяску.

Чытаю прозу Петэфі. З той самай асалодай, «на той самай струне», як перачытваў нядаўна Бёрнса.

Перапыніўся, каб пазваніць старэйшаму, даўно любімаму сабрату па пяру, што занядужаў.

— Ну, як ты там сябе адчуваеш?

— Ды ўжо, брат, за сталом. Не пішацца... Сяджу, уздыхаю, як конь над пустым цэбрам...

Як жа запахла мне Беларуссю! Народным, петэфі-бёрнсаўскім словам!..

Мастацкае слова намякае, ажыўляе ў фантазіі чытача адпаведныя вобразы. Гаму часамі, калі на нейкі момант выключаецца фантазія, вельмі дзіўна, ледзь не вусцішна бывае чытаць,— застаюцца толькі літары, толькі словы, толькі радкі...

Перачытваў «Палату № 6» i міжвольнa спыніўся на думцы: a ці не меў ён на ўвазе ўсю Расійскую імперыю — шостую частку Зямлі?

Бабуля:

— Укленч за сталом i еж!

Унучка:

— Калі ж бо мае кленчы баляць!

Слесараў сын, пяцігадовы, даволі распусны хлапчук, не любіць бабулю:

— Яна такая пагнутая, памятая...

Ляжыць на канапе i крычыць раз-поразу «Ура!»

Маці з другога пакоя:

— Што ты там робіш, Андрэйка?

— Уракаю!

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)