Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 51
Перейти на страницу:
Тым часам каменне паспела. I ўтраплена так, калі з працы Вяртаецца бацька, бо смелых Няма, каб за клешчы брацца. Я змог бы, ды сілы не ўдосталь: Заціснуць і выхапіць камень З пякельнага жару не проста. Таму і сяджу. І чакаю. Праходзяць дарогай мужчыны, А бацька звярнуў — праз выган Прастуе да лазні... Чын чынам Я ўсё праясніў яму мігам. — Ну што ж, калі разам, дык разам, — Дашчаныя ўзяў дзве лапаткі — Прымерыўся, каб не прамазаць, І першую сціснуў хватку. І нёс — гарэлі кляшчыны, І трэскаўся суха камень, І з бочкі вада аблачынна Ў столь выбухала клубкамі. Аж пот халодны ад жаху Ў мяне выступаў на носе — Як раптам распарыста жахне, А клешчы ў бакі так і носіць! Ды бацька не садзіць таропка Той вогненны кавал у бочку, Бо так не збярэш і клёпкі — Усё разнясе на драбочкі! Спачатку тройчы макае — Хай крышку пагасне шаленства, Затым прытрымае камень: «Не рвіцеся, ваша каменства!..» А той аж ламае клешчы, Гатоў заіржаць — і галопам! Вада віруе і плешча — Вось-вось абручы лопнуць. Калі ўжо буянства ачахне, І дробнаю пойдзе дрыготкай, І ўжо пасвятлее ў вачах мне — Вынырваюць клешчы, як плоткі. А камень на дне вуркоча, Сярдзітымі б'ецца кругамі І, каб шаравацца было чым, Жарству расцірае нагамі.
Ну вось і вада нагрэта, І каменка пухне ад духу, І венік, прапахлы летам,— Зганяй на палку галадуху!.. То вухкае, то якоча, То просіць паддаць яшчэ раз — Яўсей, заўсёды ахвочы Збіць з каменкі першы інтэрас. Каўганку падкінуць з пытаннем: «Ну як, галава не лысее?» Другую сустрэнуць маўчаннем: Тут жарты благія з Яўсеем. Калі ж пасля трэцяй меры З грудзей яго вырвецца клёкат — Слабейшыя пнуцца за дзверы, А мы — на падлозе ўпокат. І плечы гараць, і вушы, Займае і дух, і мову. А зверху, бы молатам, глушыць Яўсееў венік дубовы. Бярозавых ён не прымае: «Не паранне з ім, а забава. Бяроза — яна для маю Ды хату падмесці бабам». Згаджаўся Васіль, што мускул Цвярдзее з дубовым лістам, Ды ўсё ж для душы беларускай Радней той вязанак бруісты — Той хвалісты, з шэптам зялёным, Што ў летняй гуллівай павазе З пагоркаў бяроз нахілёных Прыбег ручаінамі ў лазню. І вось ужо грудзі і плечы Лясною абкатвае плынню: То ўспомніць ласкава аб нечым, То сонцам спякотным нахлыне. I ўсе тым дыханнем сагрэты, Лістота шуміць гаманкая — Каму адзвінела ўжо лета I тым, каго вёсны гукаюць. Зялёнага веніка смага, Зялёнае сонца бярозы! У цела ўліваецца брага — П'янее самы цвярозы! I ўжо халадзёнкаю з дзежкі Задуху не згоніш тую: Хто наўскач, а хто ўперабежку — Усе да рэчкі прастуем. Тут, праўда, мужчын не багата: Куляюцца дзеці, як гyci, Ды пара падлеткаў цыбатых, Чый сорам хавацца не мусіць. Ды з полымем за плячамі, Хоць плаваць вучыўся ў сякеры, Бяжыць Сілівей і адчайна Нырае, аж ёкае бераг.
Хвала табе, чорная лазня! Хвала табе, светлы Купала, Што быў ты з намі не блазнам: Гарэзваў, ды клёку хапала. Хапала разважнасці мудрай Нам песню ўдыхнуць у грудзі I выправіць не лахудрай Душу народную ў людзі. Каб яснай была і чыстай, Як белы кужаль абруса, Каб днём не згасала імглістым Яна, душа беларуса.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)