Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 188 189 190 191 192 193 194 195 196 ... 245
Перейти на страницу:

— Ён сказаў нам, што Потэр можа паспрабаваць прабрацца ў Вежу Рэйвенкло, і трэба паклікаць яго, калі мы яго зловім!

— Навошта Гары Потэру спрабаваць патрапіць у Вежу Рэйвенкло! Потэр з’яўляецца студэнтам майго факультэта!

За недаверам і лютасцю ў яе голасе Гары ўчуў ледзь улоўную нотку гонару, і яго перапоўнілі самыя далікатныя пачуцці да Мінервы МакГонагал.

— Нам сказалі, ён можа сюды прыйсці! — сказаў Кэроў. — Я не ведаю чаму!

Прафесар МакГонагал устала, і яе падобныя на пацеркі вока ўважліва агледзелі пакой. Двойчы яны прайшліся як раз па тым месцы, дзе стаяў Гары і Луна.

— Мы можам усё зваліць на дзяцей, — сказаў Амікус, яго твар, які нагадваў свінячую пысу раптам здабыў хітры выраз. — Так, так мы і зробім. Мы скажам, што Алекта падпільнавалі дзеці, тыя, што наверсе, — ён паглядзеў на зорную столь туды, дзе знаходзіліся спальні, — і мы скажам, што яны прымусілі яе націснуць на Пазнаку, вось чаму ён атрымаў ілжывы сігнал… Тады ён пакарае іх. Некалькі дзяцей больш або менш, якая розніца?

— Усяго толькі розніца паміж праўдай і хлуснёй, адвагай і баязлівасцю, — сказала прафесар МакГонагал, збляднеўшы. — то бок, тая розніца, якую ані вы, ані ваша сястра не здольныя зразумець. Але дазвольце мне растлумачыць адну рэч. Вы не зваліце вашы шматлікія прамашкі на студэнтаў Хогвартса. Я не дазволю вам гэтага зрабіць.

— Чаго-чаго?

Амікус зрушыўся наперад, пакуль не апынуўся пагрозліва блізка да прафесара МакГонагал, яго твар зараз быў ў некалькіх цалях ад яе. Яна не адступіла назад, і паглядзела на яго так, быццам ён быў чымсьці агідным, што яна ўбачыла яго прыліплым да сядзення ўнітаза.

— Гэта не той выпадак, калі запатрабуецца ваш дазвол, Мінерва МакГонагал. Ваш час выйшаў. Цяпер мы камандуем тут, і вы мне падпарадкуецеся або заплаціце за гэта.

І ён плюнуў ёй у твар.

Гары скінуў Плашч, падняў палачку і сказаў:

— Круцыё!

Пажыральніка Смерці адарвала ад падлогі. Ён боўтаўся ў паветры, нібы тапелец, тузаючыся і воючы ад болю, потым з трэскам і храбусценнем пабітага шкла ўрэзаўся ў кніжную шафу і, ужо без прытомнасці, паваліўся на падлогу.

— Цяпер я разумею, што мела на ўвазе Белатрыса, — сказаў Гары, кроў стукала ў яго ў скронях, — Ты павінен сапраўды гэтага жадаць.

— Потэр! — прашаптала прафесар МакГонагал, схапіўшыся за сэрца. — Потэр — вы тут! Што?.. Як?.. — яна з усіх сіл імкнулася ўзяць сябе ў рукі. — Потэр, гэта было дурна!

— Ён плюнуў у вас, — сказаў Гары.

— Потэр, я…гэта вельмі…ветліва з вашага боку…але вы разумееце?..

— Так, разумею, — запэўніў яе Гары. Нейкім чынам яе паніка надала яму цвёрдасці. — Прафесар МакГонагал, Вальдэморт на шляху сюды.

— О, нам цяпер можна казаць імя? — спытала Луна з цікавасцю, скідаючы Плашч-Нябачнік.

З’яўленне яшчэ аднаго абвешчанага па-за законам вучня, падобна, канчаткова зрынула ў шок Прафесара МакГонагал. Яна захісталася і звалілася ў стаялае паблізу крэсла, хапаючыся за каўнер сваёй старой клецістай сукенкі.

— Я не думаю, што ёсць нейкая розніца ў тым, як мы яго завем, — сказаў Гары Луна. — Бо ён ужо ведае, дзе я.

Маленечкай часткай сваёй прытомнасці, якая была звязаная з яго запаленным шнарам, які палаў, Гары мог бачыць Цёмнага Лорда, які хутка плыў па чорным возеры ў зманлівай зялёнай лодцы... Ён амаль дасягнуў выспы, на якім знаходзілася каменная чара…

— Вы павінны бегчы, — прашаптала прафесар МакГонагал, — Зараз жа, Потэр, так хутка, як толькі зможаце!

— Я не магу, — сказаў Гары. — Ёсць сёе-тое, што мне трэба зрабіць. Прафесар, вы ведаеце, дзе знаходзіцца дыядэма Рэйвенкло?

— Д-дыядэма Рэйвенкло? Вядома жа, не — няўжо яна не згубленая ўжо шмат стагоддзяў таму? — Яна села ледзь раўней. — Потэр, гэта было вар’яцтвам, дасканалым вар’яцтвам, праняцца ў замак…

— Я быў змушаны, — сказаў Гары. — Прафесар, тут нешта схавана, тое, што мне, думаю, трэба знайсці, і гэта можа быць карона… Калі б я толькі мог пагаварыць з прафесарам Флітвікам…

Хтосьці паварушыўся, зазвінела шкло. Амікус прыходзіў у сябе. Перш чым Гары і Луна маглі нешта зрабіць, прафесар МакГонагал паднялася з крэсла, накіравала сваю палачку на няцвёрда стаялага на нагах Пажыральніка Смерці і вымавіла:

— Імперыё.

Амікус устаў, падышоў да сваёй сястры, падняў яе палачку, затым паслухмяна падышоў да прафесара МакГонагал і аддаў палачку сястры разам са сваёй. Потым ён лёг на падлогу побач з Алекта. Прафесар МакГонагал узмахнула сваёй палачкай яшчэ раз, мігатлівая срэбная вяроўка з’явілася з паветра і апавілася вакол Кэроў, дужа звязваючы іх разам.

— Потэр, — сказала яна, паварочваючыся да яго тварам, раўнадушна зірнуўшы на звязаных Кэроў. — Калі Той-Каго-Нельга-Зваць сапраўды ведае, што вы тут…

1 ... 188 189 190 191 192 193 194 195 196 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)