Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Адным словам, першыя хрысціяне бога хвалілі хоць і хорам, але мелодыю цягнулі аднатонна. I гэта рабілася пад суровым кантролем, каб «нічога не парушала ходу прапетых божых слоў». У такой музыцы праяўляўся агульны стыль жыцця людзей старажытнасці ды нарматывы сацыяльнай псіхалогіі.
Здараліся ў далёкіх продкаў і моманты амацыянальнага накалу, калі выконвалі нешта ў парыве. Тады ад харавой мелодыі праходзіў за скурай мароз — дакладна так, бы ў наш час бывала на фронце, калі батальёны кідаліся ў атаку і салдаты ў адчайнай экзальтацыі на адной ноце крычалі — «ура-а!!» — прымушаючы гучаць у сабе струну, якая была ў іх дагэтуль нацягнутая і нямая.
Па меры развіцця агульнай культуры багамолаў, такі спосаб малення здавальняў усё менш. У хоры пачалася імправізацыя. Яе лёгка сабе ўявіць.
Акунёмся ў пачатак XIII стагоддзя.
2
Прынёманскі край — суцэлыіы масіў пушчаў і непраходных балот. У развілцы Нёмана ды Гараднічанкі, за магутнай дубовай сцяной — княжаскі «Горадзень» з Ніжняй царквой. Перад масіўнай агароджай, на ўзвышшы — новенькі Прачысценскі храм і цэрквы, іпто дзесь яшчэ схаваны пад культурным, густа перамешаным чалавечымі костачкамі, слоем ды чакаюць сваіх археолагаў. Крыху ніжэй па цячэнню Нёмана, на высокай кручы берага красуецца паміж дубоў распісаны пад народнае мастацтва маёлікавымі пліткамі манастыр Барыса і Глеба — славутая Каложа.
Храм толькі што пабудавалі, запоўнілі паслушнікамі і манахамі. Ішлі ў яго ахвотна. То дзіва. За адныя харчы, адзенне і жменьку солі князі набіралі цэлыя дружыны, што гатовы былі за іх біцца на смерць. I Каложа гарантавала чалавеку стабіль-насць. Калі іншы год спарына («галаўня») пляжыла ўшчэнт му-жыкам жыта, хлеб елі кожны дзень толькі ў манастырах.
У атмасферы дзікіх забабонаў, грубай сілы і бяспраўя сякі-такі лад ды цывілізацыя існавалі ў храмах. Туды сцякаліся вест-кі. Там навучалі грамаце і стваралі ўмовы мастацтву... Трапіць у той час у манастыр азначала — зрабіць кар'еру куды боль-шую, чым цяпер, пераехаўшы з якой-небудзь вёсачкі Палесся на пасаду прафесара ў сталічную акадэмію.
У паслужнікі для Каложы, напэўна, навербавалі хлопцаў з прынёманскіх вёсак — тых, што князь Усеваладак (ці іншы праўнук Яраслава Мудрага, якія па калейцы правілі Прынёман-шчынай) сагнаў у свой час на будаўніцтва храма. Пад наглядам якога-небудзь барадатага айца Філарэта са святога Афона хлопцы спачатку мясілі гліну для плінфы, гасілі вапну, малаком ды бычынай крывёю разбаўлялі раствор, закладвалі ў сцены магічныя галаснікі, і айцу Філарэту была магчымасць да іх грунтоўна прыглядзецца, прыслухацца і выбраць сабе лепшых з найлепшых.
I вось у Барысаглебскім храме паслушнікі кожную раніцу сталі няўпэўнена вымаўляць словы малітвы. Галаснікі стваралі акустычны эфект. Хлопцы смялелі. Словы гучалі ўсё больш выразна ды пранікнёна — нездарма набожныя тэксты стваралі найвялікшыя таленты свайго часу: Іаан Златавусты, Георг Пісійдзійскі, Раман Сладкапевец, а доўгі ланцужок пакаленняў нашых продкаў тэксты адшліфаваў да крыштальнага звону.
Паступова малельшчыкі словы божыя вызубрылі (а куды дзенешся!). Здольныя хлопцы неўзабаве зжыліся з імі ды пачалі тэксты перарастаць: тыя паслушнікі ды манахі былі не дзеці, манатонная аднастайнасць рэчытатыву, паўтарэнне гукаў на адной вышыні ўжо апрыкрала. Як у іншых храмах (гл. «Историю русской церкви» М. Нікольскага), давялося ставіць старога з кіёчкам, каб будзіў паслушнікаў, якія засыналі.
Адным словам, сытым, апранутым і з дахам над галавой хлопцам рабілася сумнавата. Але, харавое пенне — вышэйшая форма духоўных зносін, яно — спрыяльнае асяроддзе для сумеснай творчасці.
3
Аднойчы, калі ў Каложы не было іпадзіякана, на хорах, як звычайна, паслушнікі цягнулі аднатонную мелодыю. З левай нефы Сямён, Уладзімір і Мікола, якіх ведалі дома як Пракоп Рукавіца, Сяргей Крывалупка і Касавокі Серафім з-пад Ваўкавыі, раптам ірванулі гэтак, як спявалі ў сябе на вясковых вячорках — тэнарамі ды на актаву вышэй. Ім на падмогу з правай нефы азваліся любчанскія зухі Хведзька Капуста, Сашко Паджары і Дзяніс Сіла — ужо басам. I толькі цяпер галаснікі са сваёй няхітрай канструкцыяй упершыню споўнілі тую, менавіта, функцыю, што была наканавана ім гліняным лёсам: акустыка акорд зліла, павялічыла.
Здарыўся цуд галасавога эфекту. Для хлопцаў у манастырскіх балахонах ужо здалося, што падхапілі іх ласкавыя і чыстыя хвалі магутнай ракі. Некуды яны плылі, а навокал гучалі песні купалаўскай ночы, гулі кроны дубоў, на ветры звінела лісце асін, шалясцелі кусты...