Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 187 188 189 190 191 192 193 194 195 ... 217
Перейти на страницу:

Ох і пашанцавала табе, мілая. А мне, ведаеш, зусім не даў бог шчасця. Ты не глядзі, што я гэткая разваліна. Я ж франтавічка. Медсястрой была, узнагароды маем са старым... Мы з ім з самай вайны разам. Хворы ўжо зусім. Ды і я... Два інфаркты мела, сахарны дыябет нашу — лічы таксама інвалід. Са старым во і лечым адзін другога. Гэта я за тварагом яму выбегла.

Але, кепска ў старасці аднаму, без дзяцей,— ужо супакоеная, згаджаюся пакорна з незнаёмай.

Не, мілая, чаму без дзяцей? Іх мне бог даў! Але ж што з гэтага... Байстручкі, даруй мне божа, усе шэсцера! А так дзяўчынкі хацела, так прагнула!.. I да знахарак ездзіла, і свечкі нейкай святой ставіла, нягледзячы што франтавічка,— не дапамагло нічога. Аднаго за адным выстрэльвала хлопчыкаў — і ўсё тут. А як шостага насіла, Андрэйку, мне Кандрат Іванавіч — цяпер дацэнт у медыцынскім, мы знаёмы з вайны,— так напэўна дачку абяцаў. Казаў, па ўсіх прыкметах — яна. Ну і што? Ляжу на стале, раджаю, і так ужо стараюся для дачушкі, па-навуковаму ўсё выконваю... Чую, дзяўчаты рагочуць: «Пацан, Любка, зноў пацан!» Сорамна, мілая, што я тады крычала там. А раўла-а як!..

Ну, і стары мой пасля гэтага заявіў: «Усё, маці, хопіць. Лёс не ашукаеш. Хлопцы дак хлопцы. Байцы будуць». Во і выраслі байцы — у бацьку пайшлі, ваеннаслужачыя яны ў мяне. Паразляталіся па ўсяму свету...

Вядома, у які год, бывае, і з'едуцца. Дак толк з іх які? Сядуць за стол і завядуць пра палітыку. Потым па сто грамаў вып'юць, з новых анекдотаў парагочуць, на балконе па сігарэце выкураць ды — к тэлевізару радочкам. Не пагаварыць, не паплакаць.

Я ўжо тады хоць нявестак на кухню клічу — пагутарым па-бабску, душу адвядзём. А ўсё ж такі слёзы не свае, не родныя.

I пісем, мілая, не дапросішся ў іх. Нявесткі мне, праўда, іх прысылаюць. А байцы гэтыя... «А пра што пісаць, мамка? Мая ж вам, здаецца, пра ўсё напісала...» Падумай, хіба ж дачка так адказала б?

Ну што тут зробіш!

Не даў бог шчасця, і годзе... А ўнукаў сколькі маю, прызнацца? Дзевяцярых! Сяргейка, Ігарок, Максімка, Антон, Пецік, Стась, Міколка, Юрачка, Янка... Ат, адныя байстручкі, даруй мне, маці божая!

Завітаю да якога-небудзь Яначкі-баначкі — «Здрастуй, бабуля!» У шчаку — чмок! «Ну, я пабег на вуліцу, бабуля!» I ўсё!.. А я ж да яго, падшыванца, цераз усю Расею перлася, тры дні піражкі выпякала!.. Была б унучка — і прыласкала б, і спаць бы ноччу паклала побач, і пашапталіся б мы ўволю...

Старэйшы сын, Алёшка, так той мне прама так і аб'явіў: «Баюся,— кажа,— мама, трэцяга заводзіць. Калі зноў хлопчык — любіць не буду. Чэснае слова, не буду!» Ну, вядома, любіць бы любіў, нікуды не дзеўся б. I мой стары калісь так казаў, а хіба мы з бацькам мала сэрца ім аддалі? А бачыш — сумуе і ён...

Алёшка нават з урачамі раіўся — ён у самім Ленінградзе жыве — дак тыя прама яму і сказалі — такая асаблівасць генаў. Мо і праўда. Гэткую вайну перацярпелі, якія хочаш гены скасабочацца — я ж сама медыцынскі реботнік, разумею.

Ну, гены тут вінаватыя ці лёс, а ўсё ж такі дзяўчынкі та-ак хо-очацца!..

Я, мілая, ведаеш, усю жызню працую, шчэ і зараз у санаторыі начныя дзяжурствы бяру. Багацця вялікага не накапіла, аднак шэсць тысяч на кніжку назбірала. I во нядаўна неяк так выйшла, што нявесткам сваё рашэнне аб'явіла. «Каторая,— кажу,— народзіць шчэ дачку — зараз жа ўсю суму тэлеграфам і высылаю!» Чакаю во цяпер сігнала. А стары нада мной смяецца, кажа — пустое дзела. Ага... відаць, давядзецца на пахаванне ды памінкі свае тысячы распускаць.

А твая галубачка, бачыш, заёрзала ўжо, засумавала. А мо прымерзла? Ну, бяжы, бяжы! Сцеражы свой скарб, глядзі! Ды мужыку свайму прывітанне перадай. Так і скажы яму — надта ж вы шчаслівыя!

Не бачыла, мілая, свежанькі тваражок там завезлі?

1984

З ГІСТОРЫІ ХОРУ

1

У клетцы вучоныя разглядзелі ўжо кожны закамарачак. Атам раздрабілі на асноўныя часткі, вават іх замералі і зважылі. Адкрылі дзіўную культуру шумераў. Раскапалі магутную Трою, шматпакутную Пампею. Расшыфравалі таямнічы тэкст майя. Здабылі з марскога бяздоння, паставілі пад акапы нават судны вікінгаў. Нарэшце дайшла чарга да «раскопак» у музыцы.

Узяліся вучоныя расшыфроўваць старажытную нотную грамату («крукі») ды ахнулі.

Выяўляецца, царкоўны хор калісьці культавыя творы выконваў рэчытатывам і аднатонна. Гэта шмат гаворыць аб тых выканаўцах. Спосаб мыслення ў іх быў яшчэ ў якойсьці дзіцячай стадыі. I малыя, калі спяваюць самастойна, цягнуць ва унісон. Пры гэтым дзеці не церпяць пярэчанняў — бы тыя алкаголікі, што таксама равуць аднатонна, ды яшчэ нічога не скажы ім насуперак (тут, кажуць, назіраецца вяртанне псіхікі дарослага да сваёй ранняй стадыі — дзяцінства).

1 ... 187 188 189 190 191 192 193 194 195 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)