Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
Гучны гук удару вярнуў Гары зваротна. Разгублены, ён падняў сваю палачку, але ведзьма ўжо падала наперад; яна грукнулася на падлогу з такой сілай, што шкло ў кніжных шафах зазвінела.
— Я ніколі ні да каго не ўжывала Ашаламляльны заклён, не лічачы ўрокаўАрміі Дамблдора, — сказала Луна, са слабай цікавасцю ў голасе. — Гэта вырабіла значна больш шуму, чым я думала.
І сапраўды, столь пачаткаў трэсціся. Паспешлівыя крокі за дзвярамі, якія вялі ў спальні, станавіліся ўсё гучней. Заклён Луны падняў студэнтаў Рэйвенкло, якія спалі паверхам вышэй.
— Луна, ты дзе? Мне трэба залезці пад Плашч!
Ступні Луны з’явіліся з ніадкуль, Гары паспяшаўся ўстаць бліжэй да яе, і яна накінула Плашч на іх у той момант, калі натоўп вучняў Рэйвенкло ў начных піжамах лінуў у агульны пакой. Прычуліся вохканні і выкрыкі здзіўлення, калі яны ўбачылі ляжалую без пачуццяў Алекта. Павольна натоўп стуліўся вакол яе, нібы вакол дзікага звера, які можа ў любы момант ачуцца і накінуцца на іх. Затым адзін маленькі адважны першакурснік прыскокнуў да Кэроў і пхнуў ёй у спіну вялікім пальцам нагі.
— Па-мойму, яна мёртвая! — радасна закрычаў ён.
— Глядзі, — шчасліва прашаптала Луна, у той час як вучні Рэйвенкло тоўпіліся вакол Алекты. — Яны задаволеныя!
— Так…выдатна…
Гары закрыў вочы, яго шнар усё яшчэ пульсаваў, і ён вырашыў ізноў пагрузіцца ў розум Вальдэморта… Ён прасоваўся па тунэлі ў першую пячору… Ён вырашыў пераканацца, што яна зачыненая, перш чым сысці…але гэта не зойме шмат часу…
Прычуўся рэзкі грук у дзверы агульнага пакоя, і ўсе студэнты Рэйвенкло замерлі. З іншага боку Гары пачуў мяккі музычны голас, які раздаваўся ад дзвярнога кольца ў форме арла: "Куды пападаюць зніклыя рэчы?"
— Я не ведаю! Затыкніся! — прагыркаў грубіянскі голас, па якім Гары пазнаў брата Кэроў, Амікуса. — Алекта? Алекта? Ты там? Ты злавіла яго? Адчыні дзверы!
Рэйвенклоўцы спалохана шапталіся паміж сабой. Потым, без папярэджання раздалася серыя гучных воплескаў, як быццам хтосьці страляў у дзверы з стрэльбы.
— АЛЕКТА! Калі ён прыйдзе, а ў нас не будзе Потэра… ты жадаеш скончыць гэтак жа, як і Малфоі? АДКАЗВАЙ МНЕ! — роў Амікус, з усіх сіл трасучы дзверы, аднак тыя не паддаваліся. Усе студэнты адступіліся назад, а некалькі самых спалоханых пачалі бегам узбірацца па лесвіцы зваротна да сваіх ложкаў. І ў той момант, калі Гары ўжо падумваў выбухам адчыніць дзверы і аглушыць Амікуса перш, чым Пажыральнік Смерці зможа зрабіць нешта яшчэ, з-за дзвярэй данёсся іншай, добра знаёмы яму голас.
— Магу я спытаць, што вы робіце, прафесар Кэроў?
— Спрабую зладзіцца з гэтымі праклятымі дзвярамі! — закрычаў Амікус. — Ідзіце і прывядзіце Флітвіка! Хай ён адчыніць іх, зараз жа!
— Але няўжо ваша сястра не там? — спытала прафесар МакГонагал. — Няўжо прафесар Флітвік не ўпусціў яе раней гэтым вечарам па вашай настойлівай просьбе? Можа быць, хай яна адчыніць вам дзверы? Тады не трэба было б абуджаць палову замка.
— Яна не адказвае, ты, старая мятла! Ты адчыніш дзверы?! Чорт! Адчыняй, зараз жа!
— Абавязкова, калі вам заўгодна, — сказала прафесар МакГонагал ледзяным тонам. Раздаўся мяккі грук дзвярнога кольца, і музычны голас ізноў спытаў:
— Куды пападаюць зніклыя рэчы?
— У нікуды, што, па ісце, ёсць усё, — адказала прафесар МакГонагал.
— Добра сказана, — адказаў арол, і дзверы адчыніліся.
Некалькі Рэйвенклоўцаў, якія да гэтага моманту заставаліся ў пакоі, пабеглі да лесвіцы, калі Амікус уварваўся праз парог, размахваючы палачкай. Такі ж гарбаваты, як і яго сястра, ён меў змярцвела-бледны, друзлы твар і малюсенькія вочкі, якія тут жа звярнуліся да Алекты, чыё цела нерухома ляжала на палу у нязграбнай паставе. Ён выдаў крык, поўны лютасці і страху.
— Што яны нарабілі, маленькія падонкі! — залямантаваў ён. — Я буду мучыць усіх іх заклёнам Круцыё датуль, пакуль яны не прызнаюцца, хто гэта зрабіў… але што скажа Цёмны Лорд? — віскатаў ён, стоячы над сваёй сястрой, удараючы сябе кулаком па лбу. — Мы не злавілі яго, а яны прыйшлі і забілі яе!
— Яна проста аглушана, — сказала прафесар МакГонагал раздражнёна, нахіліўшыся, каб агледзець Алекту. — З ёй усё будзе ў парадку.
— Не, не будзе! — прагыркаў Амікус. — Толькі не пасля таго, як да яе дабярэцца Цёмны Лорд! Яна сышла і паслала за ім, я адчуў, як паліць мая Пазнака, і ён думае, мы схапілі Потэра!
— Схапілі Потэра? — рэзка спытала прафесар МакГонагал. — Што значыць, "схапілі Потэра"?