Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 184 185 186 187 188 189 190 191 192 ... 217
Перейти на страницу:

Ані крыху не здзівіўшыся, нават не перапыняючы гутаркі, народны пісьменнік аддаў абодва пакункі ды ўзяў кіёк за абаранак.

Апусціліся мы з чацвёртага паверха.

Ля пад'езда Канстанціна Міхайлавіча чакаў ЗІМ. Шафёр забраў у мяне пакунак, і я, шчаслівы, паляцеў назад, ужо смакуючы, як у вёсцы Біскупцы (Ваўкавыскага раёна), дзе працаваў дырэктарам сямігодкі, буду ўсім хваліцца — самому Якубу Коласу кніжкі падносіў!

Зноў народнага пісьменніка ўбачыў праз год.

15-18 верасня 1954 года ў тэатры Янкі Купалы адбываўся III з'езд пісьменнікаў Беларусі. Тры дні ішоў дыспут, і вось —пачалося галасаванне. Усе разабралі бюлетэні. Колас таксама ўзяў свой бюлетэнь, пайшоў за кулісы, сеў на пянёк ад нейкай дэкарацыі ды пачаў старанна кагосьці выкрэсліваць.

Я на дзядзьку Якуба наляцеў знячэўку ды вельмі разгу-біўся. Гляджу, а ён ад нечакапасці разгубіўся таксама і таропка ды вінавата, як хлопчык, каб, барані божа, не ўбачылі людзі, каго ён крэсліць, закрывае ад мяне бюлетэнь газетай, нецярпліва глядзіць мне на ногі ды чакае, калі пайду.

Потым трапіў я ў Дом творчасці — Каралішчавічы.

У час абеду нехта прынёс сенсацыю — Колас з нявесткай прыехаў па грыбы! Схапіў я на кухні нейкі кошык ды кінуўся даганяць незвычайнага госця, уяўляючы сабе ўжо, як і пра гэтае спатканне буду калісьці апавядаць сваім унукам. Жарты? Разам з Коласам грыбы збіраў — бытта разам з ім чай пілі!!

Яго з нявесткай знайшоў ля дарожкі. Насцярожана-ветліва павітаўся. Дзядзька Якуб таксама даў мне «дзень добры» ды пацікавіўся, адкуль я родам, дзе цяпер жыву, як мяне зваць і што пішу — прозу ці вершы.

Адказаўшы на ўсе ЯГО пытанні, здаволіўшы сваё самалюб-ства, я, перапоўнены шчасцем, яшчэ крыху пахадзіў з імі па лесе і, каб не быць залішне надакучлівым, нырнуў у гушчар ды папёр на кухню кошык.

Назаўтра дзядзька Якуб прыехаў па грыбы зноў, і яго я знайшоў каля той самай дарожкі. У нас адбылася дакладна такая самая гутарка.

Вяртаўся на гэты раз я ад ЯГО падта расчараваны: на дзядзьку Якуба не зрабіў аніякага ўражання. У той жа час быў уражаны прастатой гэтага Чалавека. Ну, дакладна, бы які-небудзь звычайны вясковы стары, а гэтак узрушыў душу народа, так запаў яму ў сэрца!..

* * *

З запісной кніжкі.

«...Дзевятага студзеня 1956 г. Сяджу на Усесаюзнай нарадзе маладых пісьменнікаў СССР у канферэнц-зале газеты «Правда». Дэлегацыю нашу ўзначальваюць: Іван Шамякін, Пятрусь Броўка. Апрача мяне, у яе склад уваходзяць: Сцяпан Гаўрусёў, Навум Кіслік, Артур Вольскі, Ніл Гілевіч, Пятро Васілеўскі і Алесь Махнач.

У праходах каля нас бесцырымонна шнуруюць дзесяткі энергічных ды надта ж заклапочаных людзей з фотаапаратамі і кінакамерамі — нашых, а найбольш — замежных. Аўтар моднай якраз кніжкі «Далеко от Москвы» (мне не спадабалася) Васіль Ажаеў сама выступае з асноўным дакладам. З казённай жывасцю ён пералічвае, хто, што і дзе з маладых надрукаваў. Яшчэ папракае пісьменнікаў, што ў сваіх творах апісваюць каханне не як выяўленне чалавечай сутнасці, а — як дадатак да вытворчага працэсу, да працоўных поспехаў і грамадскай дзейнасці. Хочацца дакладчыку крыкнуць:

«Пра-авільна! Толькі ж ці не так пішаце пра каханне і вы, таварыш Ажаеў?!.»

Учора па лініі СП СССР мы мелі дзве сустрэчы.

Адна — у суседняй зале. Восем нашых дэлегатаў сустрака-ліся там з паўсотняй (калі не болей!) замежных карэспандэнтаў. Трапіў і я ў выбраную васьмёрку, бо нехта ў анкеце заўважыў, што ведаю замежныя мовы. Але за ўсю сустрэчу ані я, ані мае калегі не адкрылі нават рота. Не таму, што хапала пераклад-чыкаў. Заходнім карэспандэнтам, як выявілася, нават усесаюз-най нарады мала, ім давай сенсацыю. Калі сенсацыі няма, яе ствараюць.

У гэты час на Захадзе ярка загарэўся талент 19-ці гадовай Ф. Саган. I вось на нарадзе ўжо ўзрадзілася чутка, што аўтар «Глыбінь-Гарадка» Л. Абухава — наша Франсуаза. Таму, наладаваныя цяжкімі мікрафонамі, кіно- і фотаапаратурай, увішныя карэспандэнты нагвалт атакавалі маладзенькую Ліду. На нас ніхто і вокам не павёў. Толькі і было чуваць:

«Советише Франсуаза!..»

«Соувет Франсуазе!..»

«Советык Франсуа!..»

Падстаўляючы ў профіль і ў анфас свой распрамянёны тварык пад аб'ектывы, адказваючы на пытанні, Абухава аж квітнела. Напэўна, гэта быў у яе «звездный час». Але калі глядзець збоку, усё пагадвала шытае белымі ніткамі, было смешным ды надта здзіўляла.

Другая сустрэча — з Валянцінам Авечкіным. Цікавы чалавек, усім вельмі спадабаўся. Апавядаў нам гадзін з пяць.

Авечкін толькі што вярнуўся з МТС пад Масквой, дзе дырэктарам паставілі нейкага гараджаніна. Прыняў той ад папярэдніка справы, а назаўтра звоніць у Маскву знаёмай аграномшы:

1 ... 184 185 186 187 188 189 190 191 192 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)