Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Стаўлю подпіс. Даю падпісацца суседу Гілевічу, затым — астатнім землякам. Перадаем паперку ўперад. Пярэднія рады яе чытаюць, падпісваюцца таксама.
Нарэшце паперка трапляе ў рукі адрасата. Наш кумір ківае галавой ды прыязна зале ўсміхаецца. Усе зразумелі, у чым справа, і ўзрадаваліся. Па радах коціцца шэпт:
Зараз выступіць!..
Шолахаў будзе выступаць!..
Возьме зараз слова!!.
Нарэшце Ажаеў заканчвае даклад, ідзе на сваё месца.
Сапраўды, слова даюць Шолахаву. З першай фразы кідаецца ў вочы яго прастата, як і тое, што аўдыторыю адчувае дасканала. Нічога, што пісьменнік на цэлае пакаленне старэйшы за нас. Нейкая задзірыстасць ды маладыя выхадкі ў кожным яго руху, у кожнай фразе адразу з ім нас родняць.
У мяне такое ўражанне, бытта Шолахаў згадзіўся высту-піць з-за паперкі, мною арганізаванай, таму да яго выступ-лення падыходжу па-гаспадарску. Не толькі бяруся яго словы запісваць, але нават адзначаю на гадзінніку: пачаў у 19 г. 20,5 мін., а скончыў у 19 г. 27 мін. роўна. Вось што ўдалося застэнаграфаваць з яго выступлення:
«...Кіраўнікі з Саюза пісьменнікаў не першы раз ставяць мяне ў няёмкае становішча! (Рогат у зале). Так, так! На другім з'ездзе СП пасля Сіманава было кепска гаварыць. А зараз, пасля Ажаева, выступаць мне, думаеце, лепей?» (Рогат у зале, працяглыя апладысменты).
«Хачу з вамі пагаварыць, як роўны з роўнымі! Маладыя, хутчэй вырастайце вы з кароткіх штонікаў ды рабіцеся самастойнымі!..» (Бурныя спладысменты).
«А яшчэ. Не спяшайцеся перабірацца ў сталіцы! Бо гэта — надта шкодна! Перад вамі — пераканаўчы прыклад! Наш паважаны дакладчык, Васіль Ажаеў, пісаў «Далеко от Москвы», а пераехаў на сталічны асфальт і нічога путнага ў яго не атрымліваецца, як самі бачыце!..» (Рогат у зале, апладысменты).
Сказаўшы ўсё гэта, Шолахаў хацеў вярнуцца на ранейшае месца, але зараз жа чамусьці раздумаў. Што ж, наколькі блізкі быў у яго кантакт з аўдыторыяй, настолькі — ніякага з прэзіды-умам. У сінім галіфэ, у начышчаных да люстранога бляску хромавых боціках (у Страшаве такі абутак называлі — чобаты), лёгка, спружыніста накіраваўся за кулісы ды знік, пакінуўшы мажных мужчын за доўгім сталом прэзідыума — з бутэлькамі мінеральнай і з аднолькавымі блакнотамі — разгубленымі ды як бы асірацелымі. Зрэшты, сярод іх знайшліся і такія, што — от дзіва! — не выказалі нават аніякіх эмоцый. Ну і людзі! З такімі ж каменнымі тварамі сядзелі, калі чытаў Ажаеў даклад, калі выступаў Шолахаў, а таксама калі ўся зала раўла і дрыжалі сцены ад нашага энтузіязму. Спалі яны ў прэзідыуме з адкрытымі вачыма, ці якое ліха?! Мабыць, нейкая паталогія.
Пасля выступлення госця з Вешанскай станіцы браць сло-ва ніхто не захацеў. Названыя выступальшчыкі, як іх ні ўпрош-ваў старшыня нарады, выходзіць на трыбуну катэгарычна адмовіліся.
Пасля няёмкай паўзы аб'явілі перапынак. Каб не прапус-ціць яшчэ адзін цікавы момант, я з усяе сілы рвануў у вестыбюль. Імчаў туды недарэмна.
У вестыбюлі такіх, як я — поўна. Людзі ўтварылі жывы калідор. Міхаіл Аляксандравіч з'явіўся ўжо ў папасе і ў зімовым паліто з цёмнага сіняга сукна, з каракулевым каўняром. Крочыў ён на выхад гэтак жа лёгка, як заходзяць толькі хлопчыкі. Калі параўняўся з Шамякіным, я заўважыў, што ростам яны адноль-кавыя, толькі Шолахаў больш шчуплы.
Каля мяне прайшоў вельмі блізка, і я разгледзеў на яго твары нават кожную ямачку ад воспы. А ростам — дакладна мне па плячо!.. Дзіва, колькі ў гэтым невялічкім целе змешчана таленту, якім багатым сэрцам надарыла ЯГО прырода!..
1982
ПРАБЛЕМА
Маёй малой — паўгодзіка.
Вывезла я раніцой Аню на вуліцу, каб яна падыхала марозікам, а я заадно заглянула ў магазін. Выходжу з гастранома ды бачу — над Анінай каляскай схілілася нейкая кабеціна.
— Гэта твая дзетка? Дзяўчынка, так? Адразу відаць, што дзяўчынка,— жанчына гаворыць узахлёб ды гэтак голасна, што на нас ужо ўзіраюцца прахожыя. Кабеціне за шэсцьдзесят. На ёй — выцертае зімовае паліто, на галаве — капялюш са старога фетра з фіялетавым пёркам.
Я спалохалася — па гарадскіх вуліцах, кажуць, швэндаюць і розныя вар'яткі. Як найбольш ветліва стараюся ўсміхнуцца, у адказ штосьці балбачу, а сама спрабую хутчэй развярнуць каляску.
Не тут-та было.
Жанчына ставіць сваю сумку на снег і рыхтуецца да грунтоўнай размовы. Божа, мне ж да абедзенага перапынку трэба заглянуць яшчэ ў адзін магазін!
Я, мілая, дзяўчынку сэрцам пазнаю,— сыпле незнаёмая.— А твая такая ўжо харошанькая, такая ласкавая! Гэта я глядзела, ці не замерзлі ў яе ручкі. Ты добра ўхутала, малайчына. Іш, як усміхаецца і свеціцца — бы іншая кветачка пад сонейкам! Радуешся мамцы, маленькая, праўда?