Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 185 186 187 188 189 190 191 192 193 ... 217
Перейти на страницу:

«Зіна, што такое ялавая карова? Расталкуй, калі ласка, бо мне тут, разумееш сама, пытацца няёмка!.. А-а, ясна! Гэта—каторая не доіцца, каторая фігуру сваю не хоча псаваць, дзякуй!.. Заадно падкажы: без пеўня куры могуць несціся?.. Гы, ты глядзі-і!.. Дзякуй яшчэ раз!.. А што такое зяблівае ворыва? Разумееш, у нас адзін інжынер сказаў — зяблікавае. Усе калгас-нікі з той пары пачалі яго называць — «таварыш Зяблік»!..»

* * *

Словам, перада мной — прэзідыум нашай нарады. Многіх ведаю з кінахронікі. Вось яны сядзяць па парадку:

Лабасты Ціханаў — бытта капітан на сваім мосціку, глядзіць некуды ўдалячынь.

Худы, з пышнай і стаўбуністай (як бы сказалі ў нашым Страшаве) шавялюрай сівых валасоў — Сцяпан Шчыпачоў.

Тоўсты і мажны, у акулярах з залатой аправай, Кафтанаў — міністр асветы.

Чарнавусы высокі прыгажун — Сяргей Міхалкоў.

Наступных не ведаю. Усё нейкія маладыя — з застылымі тварамі...

Кажуць, у калідоры расхожвае Пастарнак з Чукоўскім і Пановай. Вера Панова з Юрыем Трыфанавым вызначаны кіраўнікамі маёй секцыі, яшчэ паспею наглядзецца і на яе і на аўтара маёй любімай кніжкі «Студэнты», а на тых дваіх — жывых класікаў — трэба зірнуць у час перапынку. Пастарнак з Чукоўскім, кажуць, надта высокія, знайсці — не праблема.

Меўся прысутнічаць на нарадзе і Фадзееў, але бытта бы хворы...

Нечакана мяне абуджаюць словы Ажаева з трыбуны:

«...Очень жаль, что не имею возможности подробно разобрать или хотя бы рассказать об интересной повести Алексея Карпюка из Белоруссии!..»

Бытта ўдарае мяне токам. Аднак зараз жа бяру сябе ў рукі. Ат, сунулі яму фразу ў даклад літкансультанты з рэспублік, і ён прачытаў не свае словы!..

Зноў назіраю за прэзідыумам.

Ціханаву раптам спатрэбілася пайсці. Ен усхопліваецца, бойка кіруе за кулісы, але перакульвае крэсла. Шчыпачоў крэсла ловіць на ляту, ставіць на месца.

Тоўсты Кафтанаў нюхае блакнот у чырвоным каленкоры — іх з аловачкамі раздавалі ўдзельнікам нарады, у тым ліку і мне.

Адным словам, усё звычайнае — бы прэзідыум кожнай іншай нарады.

У зале раптоўна нараджаецца нейкі рух. Насцярожваюся. Ажаеў з трыбуны якраз гаворыць:

— На гэтай нарадзе маладых, на жаль, знаходзіцца занадта многа лысых і сівых...

Першыя рады пачынаюць біць у далоні. Пляскаюць заядла — з усяе сілы. За што тут апладзіраваць? Не такі ўжо і вялікі жарт сказаў дакладчык!..

Тым часам дружныя апладысменты ўспыхваюць злева, выбухаюць справа, перакідваюцца на сярэдзіну залы ды пераходзяць у бурную авацыю. Чамусьці ўсе пачынаюць яшчэ і ўставаць...

Ого-о!.. Толькі цяпер бачу: з-за куліс да прэзідыума шпарка топае аўтар «Ціхага Дона»!

Няўжо-о?!. Яшчэ ўсё не веру сваім вачам.

Аднак перада мной — жывы і самы сапраўдны Міхаіл Шолахаў. Памыліцца не магу — гэтулькі разоў бачыў яго ў кінахроніцы, на фота. Унь — тырчыць рыжаваты вожык, такія ж — вусы, знаёмая гімнасцёрачка без пагонаў...

Залу агарнуў экстаз захаплення. Усе нешта крычаць, равуць ды люта б'юць у далоні. Толькі цяпер заўважаю, што, паддаўшыся агульнаму экстазу, усхапіўся, як апантаны, на ногі ды нешта крычу і я.

Авацыя працягваецца мінут 8-10. Такое назіраю першы раз у сваім жыцці.

Нарэше ўсе супакойваюцца, садзяцца. Фотакоры і кіношнікі кідаюцца да прэзідыума рабіць здымкі — гучыць стракатанне апаратаў, бліскаюць магніевыя ўспышкі.

Шолахаў заняў у прэзідыуме месца. Камічная сітуацыя. Злева і справа ад яго — на добры метр! — пустое месца. Усе славутыя літаратары ад жывога класіка нібыта пастараліся адсунуцца ды гэтым падкрэсліць, што ў параўнанні з вешанскім Казаком яны — нішто, і аб гэтым самі добра ведаюць ды супроць госця нічога не маюць.

Цяпер што б Ажаеў ні сказаў, словы яго не даходзяць — ніхто не слухае яго. У зале пануе атмасфера нават не ўзбу-джанасці, а — экзальтацыі. I я ўвесь напоўнены ёю, перажываю ды надта дзіўлюся: яшчэ, здаецца, зусім-зусім нядаўна чытаў у Вільні дзіўную рэкламу пра Шолахава, як пра бога, назіраў калейкі за «Ціхім Донам», а страшаўцы мае забывалі карміць кароў ды свіней, зачытаўшыся раманам... Святы божа, ці ж мог тады нават сніць, што калісьці вось так спаткаюся нават з самім аўтарам, чаго на свеце не бывае?!.

Нас ніхто не папярэджваў, што будзе такі госць. Мяне раптам агортвае мужыцкі практыцызм. Думаю сабе: трэба лавіць момант! Давай пашлю Шолахаву запіску з просьбай выступіц.ь

Выдзіраю з блакнота лісток, пішу:

«Міх-л Аляк-ч! Вельмі будзем шчаслівыя пачуць ад Вас хоць некалькі слоў! Беларуская дэлегацыя».

1 ... 185 186 187 188 189 190 191 192 193 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)