Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 186 187 188 189 190 191 192 193 194 ... 209
Перейти на страницу:

— Я чужыя пляўкі падцірала! — горда заяўляла Жалезная Кнопка выкладчыкам-экзаменатарам.

Некаторыя з іх, пэўна, адчувалі пры гэтым сваю віну і пакорліва распісваліся ў Рытчынай залікоўцы. А іншыя, хто таксама прыйшоў на свае пасады не з палацаў, толькі смяяліся ці абураліся — у залежнасці ад характару. І таму за Рыткай з першай сесіі пацягнуліся хвасты. Яна вярталася з не здадзенага экзамену і скардзілася мне на жыццёвую несправядлівасць, абяцаючы, што крыўдзіцелям гэта не папусціцца. Бо мела Рытка талент знаходзіць уплывовых «апекуноў» — пажылых чыноўнікаў ад мастацтва. Яна прыходзіла ў іх кабінеты, расчульвала аповедамі пра чужыя пляўкі, і пасля наш дэкан бегаў па інстытуцкіх калідорах чырвоны ад шаленства і гучна расказваў, як нейкі «пень» з міністэрства тэлефанаваў, каб «смаркачцы» з першага курса паставілі станоўчую адзнаку па гісторыі КПСС.

Малявала Рытка ўсё ў бляклых зеленавата-брунатных колерах. Кожны твар у яе выкананні здаваўся апухлым і пабітым, нібыта яблык-ападак. Магчыма, можна ўваходзіць у мастацтва і з гэтым, але ў Рытчыных карцінах заўсёды адчувалася залішняя стараннасць і поўная адсутнасць фантазіі. Ад таго ўсё здавалася ненатуральным і нецікавым. Тым болей што майстэрства, па сутнасці, яшчэ не было — дый хто з нас, учарашніх школьнікаў, яго меў? Але ж Рытка адлюстроўвала «праўду». І гэта была яшчэ адна падстава патрабаваць да сябе асаблівай увагі.

Радніла нас з Рыткай ненармальная абыякавасць да матэрыяльнага боку жыцця. Дый не мелі мы, бязбацькавічы, сродкаў на нейкія аздобы. Вышэйшым нашым кулінарным дасягненнем былі вараныя буракі, а найшыкоўным адзеннем — купленыя да выпускнога балю сукенкі.

Я любіла маляваць па начах. Проста сядзець у цішыні і пры святле настольнай лямпы рабіць маленькія «пачаркушкі» — на пакрытым васковай фарбай кавалачку кардону прадрапваць малюнак танюткай іголкай. Мне здавалася, што, пакідаючы ў шчыльным каляровым фоне белыя ці чорныя рыскі, я прадрапваюся ў іншы, лепшы свет, куды калісьці сыду... Але Рытка спала вельмі чуйна і не цярпела абсалютна ніякага шоргату. Таму час ад часу мае начныя «экзерсісы» перарываліся яе пранізлівымі мацюкамі сапраўды майстэрскага выканання.

Тая зіма была надзвычай суровая. І ў самыя маразы здарылася непазбежнае — латаныя-пералатаныя трубы інтэрнатаўскай сістэмы ацяплення палопаліся, і ў пакоях запанаваў бессаромны Зюзя — старажытнае славянскае бажаство холаду. Ён мацаў настылымі рукамі вытанчаныя целы інтэрнатавак, і ніяк немагчыма было яго выгнаць. Мы з Рыткай абагравальнік мелі адзін на дзвюх, самы танны: увагнутую бліскучую талерку, у цэнтры якой, як закаханае сэрца, пунсавела спіраль... І, зусім як тое сэрца, яна згасла без дай прычыны і назаўсёды. Наперадзе чакала доўгая зімовая ноч...

Я беражліва падняла наш пагаслы агонь і пайшла па доўгіх калідорах, разважаючы, да каго можна звярнуцца па дапамогу. Блізкіх сяброў у нас з Рыткаю не было. Дражнілі нас манашкамі, гордымі самотніцамі ды яшчэ чамусьці бабізонцамі, пэўна, згадваючы адначасова Рабінзона, аматараў французскай прыроды барбізонцаў ды нашу жаночую — бабскую — натуру. Па вузкім загрувашчаным пераходзе я перайшла ў той корпус інтэрната, дзе жылі хлопцы. Тут заўсёды было шумна, смярдзела фарбамі і танным віном і сустракаліся самыя неверагодныя асобы... Вось як гэты тып з паголенай галавою і завушніцаю... Ці вунь тыя двое, доўгавалосыя і перапэцканыя фарбамі, што валакуць у свой пакой гіпсавую Венеру. Да аднаго знаёмага я проста пабаялася заходзіць, бо з-за яго дзвярэй чуўся п’яны гул. Другога ў пакоі не было — ці не адчыняў?

— У чым праблема, ясная паненка?

Я рэзка абярнулася, рыхтуючыся бараніцца. Але ў хлапчыне, што загаварыў са мною, не было нічога страшнага: вядома, ён меў традыцыйна доўгія валасы і драную джынсовую апратку, але з твару — тыповы акулярык, хлопчык-інтэлектуал, выхаваны строгімі бацькамі ў строгіх маральных нормах. Я нават не адразу ўцяміла, чым яшчэ ўразіў незнаёмец: ён звяртаўся да мяне на добрай беларускай мове. Тады гэта яшчэ не было ні модай, ні палітыкай, а так — незразумелым дзівацтвам ці адзнакай простасці. Бо нават у маім родным мястэчку на «мове» гаварылі адны старыя, а мама — яна гадавала мяне адна — працавала фельчарам, па тутэйшых мерках, начальніцай, і нібыта ўжо не мела права размаўляць папросту. Так што я нават разгубілася, не ведаючы, як адказаць.

— Дык што здарылася? Ці магу дапамагчы?

— Абагравальнік зламаўся,— мармытнула я і схавала змерзлы нос у каўнер свайго штучнага футра.

1 ... 186 187 188 189 190 191 192 193 194 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)