Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 182 183 184 185 186 187 188 189 190 ... 209
Перейти на страницу:

Са стала прыбіраюць посуд, і я застаюся адна. У маіх пальцах — сухая кветка. Яна ўпала са снапка, падвешанага пад столлю. Напэўна, калісьці яе пялёсткі былі сінія. Зараз яны бледныя, як папера, толькі на самых кончыках захаваўся бляклы сіні колер. Кветка лёгкая і цвёрдая. Я сціскаю яе ў пальцах, але яна чамусьці не крышыцца. Толькі пераломваецца напалам тонкае сцябло. Я адчуваю, што пакалола пальцы, і кідаю кветку на падлогу. Мёртвае заўсёды варожае жывому. Нават калі гэта кветка. Няўжо людзі думаюць, што забітыя імі ж расліны будуць ратаваць сваіх забойцаў?

Званы сціхаюць. Чуваць спеў завірухі. Ён то ўздымаецца да непрыемнага скавытання, то амаль сціхае, быццам нехта ходзіць пад вокнамі замка і не наважваецца пастукаць. Але сцішылася. Снегавая мітульга асела на зямлю, і чорны аксаміт неба працялі вострыя зрэнкі зор. Гэта добра, што зоры глядзяць на зямлю. Няхай іхні пагляд халодны да болю, гэта ўсё-ткі вочы анёлаў. І я ведаю, што хутка пошасць спатоліць свой голад і засне. На нейкі, не тут вызначаны, час. Загалёкаюць на лясных дарогах дзікія паляўнічыя, і з-пад капытоў іхніх коней будуць уздымацца снежныя фантаны. Вандроўныя музыкі зноў будуць прасіцца у замак — павесяліць пані і адагрэцца, ад’есціся пасля зімовай дарогі (на жаль, лепшыя з іх зімой не вандруюць — ім ахвотна даюць прытулак да вясны ў любым замку, з увагі на доўгую чараду цёмных вечароў, да якіх так пасуюць старажытныя балады).

Зёлкі дагараюць у каміне, іх колкія сцябліны курчацца і згінаюцца ў агні. Заўтра загадаю дастаць куфэрак з маімі ўлюбёнымі перлінамі.

Хрэсьбіны

Калі блізу дня маіх народзінаў у вёсцы нараджаецца дзяўчынка, мяне просяць быць хроснай маткаю. Я не павінна адмаўляцца. Такі звычай.

Хрышчэнне адбываецца ў замкавым храме. Я прыходжу туды ў белай сукенцы з вялікім карункавым каўняром, які падымаецца за маімі плячыма, падобна накрухмаленым крылам. Мне даюць трымаць невялікі паркалёвы скрутак, у якім можна разгледзець толькі маленечкае чырвонае падабенства чалавечага твару. Я трымаю на руках чалавечае дзіця і, як магу, зычу яму ў думках шчасця, прашу ў Госпада, каб надзяліў Ён гэтае сваё стварэнне здольнасцю радавацца прыгажосці свету, уменнем бачыць і смеласцю бараніць гэтую прыгажосць.

Дзяўчынка будзе насіць імя маёй святой заступніцы. У якасці падарунка я надзяваю на хросніцу каралі з перлін. Наўрад ці болей я пабачу гэтае дзіця. Яно вырасце і перажыве не адну пошасць, і не адно дзікае паляванне сарве з вясковай дзяўчынкі вянок. І ўвесь свой век будзе гэтая дзяўчынка, пасля кабета, назапашваць палотны і каралі, словы кахання і зайздросныя позіркі суседак, і ніколі не назапасіць, і калі-небудзь загорне дрыжачымі рукамі сваё нованароджанае дзіця ў беражоны бялюткі павойнік, і вырашыць, што лепей запрасіць хроснай маткай не пані, а суседку, у якой ніколі не здыхаюць свінні. Будзе больш удачы. І пацямнеюць мае перліны разам з дзясяткам срэбных манет у гліняным гаршку, закапаным пад усходнім кутом хаты.

Я перадаю ахрышчанае дзіця на рукі маці. Што я магу змяніць? Толькі дадаць яшчэ адну нізку перлін.

За акном шэрае веснавое неба. Кусты шыпшыны цягнуць да яго аголеныя галіны. Нібыта просяць хутчэй запаліць на іх ружовыя агні, хутчэй вызваліць іх з чорна-белага мёртвага свету. Звон на замкавай вежы б’е адзін раз. Я бяру з чорнага куфэрка перліну і акуратна нанізваю на навошчаную шоўкавую нітку. Учора гэтыя прыгаршчы перлін прасвідравалі па маім загадзе. Зразумела, знізваць іх у каралі маглі б і прыслужніцы, але я заўсёды раблю гэта сама.

Звон б’е яшчэ раз. Сёння дзень маіх народзінаў. Нічога не адбудзецца. Усе ведаюць, што я не святкую гэты дзень. Я, прызнацца, баюся яго. Смешна, але я нават не гляджуся ў гэты дзень у люстэрка.

Люстэркі толькі прыкідваюцца, што пакорліва пераймаюць наш свет. На самай справе за халоднай цвёрдай абалонкай знаходзіцца нешта іншае, куды большае за тонкі слой амальгамы. Не варта лішні раз дазваляць таму зазіраць сюды.

Нізка перлін павялічваецца. Вось яна ўжо скручваецца петлямі на маіх каленях. Не ведаю, ці стануцца гэтыя каралі падарункам.

Нітка канчаецца. Я бяру яе пачатак, злучаю з канцом і звязваю ў моцны вузел. Цяпер гэтыя перліны ніколі не ўдараць звонкім градам па каменнай падлозе. Хаця — хто ведае? Іх злучае ўсяго толькі наваскаваная нітка...

У куфэрку засталіся яшчэ перліны. Я зачэрпваю іх, перасыпаю з далані на даланю. Але — прасвідраваныя — яны маўклівыя і цьмяныя, кожная нібыта з плямай таемнага грэху, пазбаўленая чысціні і ўнутранага спакою.

1 ... 182 183 184 185 186 187 188 189 190 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)