Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 183 184 185 186 187 188 189 190 191 ... 209
Перейти на страницу:

Ссыпаю перліны назад, у куфэрак, туды ж кладу толькі што знізаныя каралі і зачыняю цяжкую накрыўку. Цяпер куфэрак стаіць на століку, як маленькая труна. Адварочваюся ад акна. Зноў галёканне гэтых. Яны пад’язджаюць да самых кустоў шыпшыны, нешта крычаць. Так, сапраўды, клічуць з сабою. Цікава, што было б, калі б я аднойчы выйшла да іх. Магчыма, яны проста з’ехалі б ад мяне, маўклівыя і прыгаломшаныя.

Але я ніколі не выйду да гэтых. Непрыстойна.

Сёння не будзе хрэсьбін. Не будзе белай сукенкі з высокім карункавым каўняром. Перліны застануцца пахаванымі ў куфэрку.

Галёканне сцішылася. Чуваць толькі, як у вечаровым прыцемку з голля падаюць буйныя кроплі. Быццам ходзяць на звонкіх абцасіках маленькія чалавечкі.

У такія хвіліны мне здаецца, што мой сапраўдны дзень народзінаў яшчэ не настаў.

Але я і не ведаю, ці варта мне нараджацца.

Жаніх панны Данусі

Жахлівае апавяданне

За месяцам месяц мінае,

Вось вершнік у шыбу грукае

Увосень парой начною:

«Ты помніш ці не, дарагая,

Як колісь мяне кахала?

Сядай на каня са мною!» —

«Мой любы, заўжды з табою!»

Старажытная нямецкая балада

Парцэлянавыя пастух і пастушка прайшліся ў танцы пад пяшчотную мелодыйку «Ах, мой мілы Аўгусцін!», і бялюткія парцэлянавыя ж галубкі над імі далікатна сутыкнуліся ружовымі дзюбкамі. Гадзіннік прабіў дзевяць вечара.

Панна Дануся, пекная выпускніца Марыінскай жаночай гімназіі горада М*, закінула ў сакаўны раток чарговую порцыю разынак. Ах, як сумна... Татуся і мамуся сышлі ў госці, на дварэ сеецца дробны кастрычніцкі дождж, занудлівы, як настаўнік лаціны, і няма як развеяцца беднай паненцы, бо прыстойная заручоная дзяўчына не мусіць цягацца па сцямнелым мястэчку ў пошуках прыгод... Адно суцяшае — заўтра Дануся будзе спяваць у хоры Апякунства аматараў цвярозасці, а пасля — танцы! Дабрачынны кірмаш, і шляхетны Генусь з акцызнага банка падносіць вазачку з цукеркамі...

Пад уплывам салодкіх мрояў панна Дануся ўкінула ў раток яшчэ прыгаршчу разынак і закруцілася на абабітай сінім, у ружовыя кветкі аксамітам канапе, ад чаго тая жаласна ўскрыкнула ўсімі спружынамі. «Дануся, Вы сапраўдная рубенсаўская кабета»,— казаў выкладчык гімнастыкі Марыінскай жаночай гімназіі пан Саміч, калі гімназістка Данута Таптэвіч ніяк не патрапляла ў такт з аднакласніцамі ў справе даставання далонямі наскоў туфлікаў...

Не, нямногага дабіліся жанчыны на шляху эмансіпацыі! Толькі што падчас французскай рэвалюцыі дамагліся права насіць трусікі...

Прагрэсіўныя роздумы панны Данусі перарваў стук у шыбу.

— Дануся! Адчыні! Гэта я, Габрусь!

Пекная дзяўчына падляцела да акна пад рыпучы ўздых палёгкі вызваленай канапы. Сапраўды — за мокрай шыбай бялеў выцягнуты твар Данусінага нарачонага Габруся. Твар гэты чамусьці заўсёды нагадваў Данусі рабочую паверхню прэс-пап’е, хаця якая тут магла б быць асацыяцыя — хіба прэс-пап’е мае круглыя акуляры з пазалочанымі дужкамі і чырвоныя прышчыкі?

Аднак — чаму гэткі нечаканы візіт?

— Ты ж павінен быць на інспекцыі чыгункі! — пракрычала Дануся.

— Я прыехаў да цябе, маёй даражэнькай нявесты,— трохі глухавата, але цалкам разборліва прагаварыў Габрусь.— Выходзь хутчэй, пакатаешся на маім аўтамабілі...

Аўтамабіль! Белы выцягнуты твар Габруся раптам падаўся Данусі вельмі сімпатычным і інтэлігентным. Аўтамабіляў у горадзе М* было пяць — жыхары ведалі кожны і кожнага з іх уладальнікаў. Праехацца ў шыкоўным увасабленні прагрэсу — запаветная мара местачковай паненкі... Дануся бегма кінулася адчыняць дзверы дарагому госцю, на хаду выдзіраючы з буйных кудзераў папільеткі.

Габрусь быў у сваёй строгай форме службоўца чыгуначнай управы. Паўзверх фуражкі ён нацягнуў башлык, так што з усяго твару відаць былі толькі бліскучыя акуляры.

— Я прыйшоў па цябе, Данута... Ці помніш ты словы кахання...

Але Дануся не слухала сентыментальнае мармытанне жаніха. На вуліцы, перад варотцамі, сапраўды стаяў аўтамабіль! Ён быў бліскучы, як калядная ёлка, і ўрачысты, як духавы аркестр.

«Хутка сцямнее! — мільганула ў Данусінай завітай галоўцы.— Ніхто не пабачыць! Трэба тэрмінова ехаць!»

Габрусь адмовіўся зайсці ў дом і пачакаць, пакуль нявеста апранецца. Ён, як слуп, стаяў перад дзвярыма, і Дануся нават праз сенцы чула ўпартыя разважанні пра незямное каханне.

1 ... 183 184 185 186 187 188 189 190 191 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)