Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 189
Перейти на страницу:

Якубовіч: Мне не зусім зразумелая пастаноўка пытаньня — куды павядзе Лукашэнка народ? Бушу ж ніхто не задае пытаньне, куды ён павядзе народ. Ёсьць нейкія законы разьвіцьця, ёсьць жыцьцёвы кантэкст, кантэкст палітычны. Але ў сваёй праграмнай прамове прэзыдэнт зьвярнуўся да тых асноваў жыцьця, якія сапраўды турбуюць кожнага беларуса, калі толькі ён не адданы заўзятар палітыкі і жыве ня толькі абстрактнымі палітычнымі ўяўленьнямі. Лукашэнка заявіў пра тое, што наступны год будзе годам, калі дзяржава вельмі сур’ёзна зьвернецца да праблемаў сацыяльнай палітыкі: дарогаў, школы, заработнай платы, мэдыцыны, да праблемы дэбюракратызацыі, да пашырэньня магчымасьці людзей праявіць дзелавую ініцыятыву.

Зразумела, над усім гэтым можна грэбліва паўсьміхацца, маўляў, што гэта за драбяза, чаму менавіта пра гэта трэба казаць. Але трэба прыгадаць, што ў першай перадвыбарчай праграме прэзыдэнта ў 1994 годзе гаварылася — адвядзем народ ад бездані. І тады гэта было актуальна. Цяпер гэтак пытаньне не стаіць. І тыя высілкі дзяржавы, якія скіраваныя на рэальнае паляпшэньне жыцьця, у тым ліку ў пэўных сэгмэнтах — і на ўзмацненьне дзяржаўнага кантролю, рэгуляваньня, а ў іншых сэгмэнтах — і на абарону грамадзяніна ад празьмернага дзяржаўнага ўплыву — відаць, прыйшоў час для вырашэньня гэтых задачаў. І я мяркую, што ўсё гэта паслужыць умацаваньню беларускай дзяржаўнасьці й беларускай дзяржавы. Гэта задача самага бліжэйшага часу.

Словы справаздачы наконт таго, што мы адкінулі заклікі «дагнаць і перагнаць», трэба разумець у кантэксьце працы, якую робіць дзяржава для агульнага паляпшэньня дабрабыту беларускіх людзей. Я прашу прабачыць мне гэтыя канцылярызмы, але часам інакш і ня скажаш. Ці атрымліваецца ў дзяржавы палепшыць дабрабыт людзей? Так, атрымліваецца. Ці задавальняюць нас, выбаршчыкаў тэмпы гэтага паляпшэньня? Зразумела, не. Калі мы параўнаем нашае жыцьцё з расейскім, можна адчуць пэўнае задавальненьне. Калі мы будзем параўноўваць наш дабрабыт з Польшчай, зразумела, гэта нас задавальняць ня можа. Таму дзяржава сёньня вымушаная зьвярнуцца да сацыяльнай сфэры. Мяркую, што асноўная маса насельніцтва ацэніць гэтыя высілкі і будзе ў гэтым сэнсе салідарная з уладай.

Дракахруст: Спадарыня Алексіевіч, мы зараз больш казалі пра тое, што Лукашэнка хоча весьці беларусаў туды ці сюды. Тут прыгадваецца фраза Мао Цзэдуна «Народ — гэта чысты аркуш паперы, на якім можна пісаць самыя прыгожыя герогліфы». Але можна прыгадаць і думку знакамітага псыхоляга Карла Юнга — «Дыктатар заўсёды вядзёны». Што больш пасуе да цяперашняй беларускай сытуацыі? Іншымі словамі: Лукашэнка вядзе беларусаў — ці беларусы вядуць Лукашэнку?

Алексіевіч: Я б хацела напачатку адказаць на гэтае пытаньне, што сыстэма завязаная на адным чалавеку, і таму яна недаўгавечная. Мы ведаем Кубу, ведаем эпоху Сталіна. 50 гадоў для чалавечага жыцьця — гэта вельмі даўгавечна. Тут асаблівых ілюзіяў не застаецца.

У чым я бачу небясьпеку таго, што адбываецца, менавіта небясьпеку, бо мы і бяз гэтага ўжо нацыя, якая спазьнілася? Чалавек, які вядзе і якога вядуць — адзін, тут якраз узаемны працэс. Я думаю, што Лукашэнка, калі прыйшоў да ўлады, мог пайсьці ў розныя бакі, паколькі гэта чалавек улады, ягоная галоўная жарсьць — улада. Але нарэшце ён вылепіўся ў тую форму, у тую пачвару, якую нарадзіла настальгія і разгубленасьць народу, запалоханага сялянскага народу.

Тое, пра што казаў Павал Ізотавіч, нагадала мне перапіску пісьменьніка Фёдара Абрамава і Аляксандра Твардоўскага. Абрамаў паскардзіўся, чаму «Новый Мир» не гаворыць пра яго новы раман «Дом», калі вакол столькі рэцэнзіяў. А Твардоўскі адказаў: «Уявіце сабе, каб у аповесьці Талстога «Казакі» усе героі былі на ўзроўні казакаў. Гэта немагчыма. А ў Вас усе на ўзроўні казакаў», пісаў Твардоўскі.

Вось у нас усё і адбываецца «на ўзроўні казакаў», гэта значыць — на ўзроўні самага прымітыўнага, маленькага чалавека. Я не хачу яго пакрыўдзіць, але дыктатура маленькага чалавека — гэта самае жахлівае, што адбываецца сёньня, асабліва ў нашай краіне. Дзіўна, калі людзі, якія адказваюць за фармаваньне масавай сьвядомасьці, разважаюць на ўзроўні казакаў, на ўзроўні майго суседа ў вёсцы Пятра Сільвестравіча. Гэта гаворыць пра тое, што менавіта адзін чалавек, сабраўшы і акумуляваўшы працэсы, якія фармавалі сьвядомасьць у савецкія гады, закансэрваваў гэтую дзіцячую сялянскую сьвядомасьць. Прабачце мне, Павал, але толькі з народам-дзіцём можна размаўляць на такім узроўні: «Давайце будаваць лазьні, дарогі, здымем кепскага старшыню». Гэта проста катастрофа, калі казаць з гледзішча нашага руху наперад. Зразумела, ён адбываецца па-за нашай воляй, ёсьць мэтафізычныя сілы, але мне не падабаецца ні падзел на ўладу і народ, ні падзел на апазыцыю і народ, узаконены Лукашэнкам.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)