Жменя сонечных промняў
- Автор: Брыль Янка
- Год: 1965
- Язык: белорусский
- Год: Беларусь
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Жменя сонечных промняў». Краткое содержание книги:
Тон такі — у зусім нядрэннай жанчыны. Забываецца нават, што і я ж таксама «карэспандэнцік». Тон — запазычаны.
Рэмбрант. Ратэрдамская галерэя.
Многа партрэтаў важных, у той час знакамітых персон.
Сёння забаўна: ім здавалася, што яны робяць ласку мастаку, што не ён, а яны застануцца!..
Калісьці нехта выдумаў сякеру, песню, казку... Сам застаўшыся безыменным. Калісьці кітайскія літаратары пускалі ў жыццё свае творы без подпісу, ананімна.
Чытаў я пра гэта ў юнацтве i недаўмяваў, А цяпер ужо нібыта пачынаю разумець... Нядаўна нават усцешыўся, сустрэўшы ў Галчынскага:
«Працуйце — цудаў няма».
Гані мяне, доля, ад перакатных радасцей капрызнай славы да зямнога, ціхага шчасця вялікай, патрэбнай працы!
Бо як жа працуюць і працавалі мільёны безыменных творцаў жыцця,— у чым ix слава i шчасце?
Масква. Дэкада нашай літаратуры. Чарговы кіраўнік абмеркавання прозы пазіруе з прыкметнай грацыяй. Меншыя геніі, нібы стаўшы за ім у чаргу, дружна цытуюць: «Як сказаў у сваім цікавым i змястоўным слове Пётр Іванавіч...», «Пётр Іванавіч, пачынаючы нашу гаворку...», «Пётр Іванавіч справядліва заўважыў...», «Я не баюся, таварышы, паўтарыцца, сказаўшы, што акрзсленне, якое толькі што даў нам Пётр Іванавіч...»
I гэтак далей. З натуральнай сталічнай свабодай.
Якая мы, аднак, правінцыя!.. Што ў нас здаецца смеласцю, тое не толькі ў Маскве, але і ў Таліне—звычайнае. Як прыкра, балюча, што пакуль я думаў, у якую вату загарнуць мне сякую-такую смеласць, сякія-такія думкі — і Салаухін, i Смуул пусцілі ix, кожны па-свойму, у людзі...
A ў нас адзін ніяк яшчэ ўсё не адхрысціцца за сваю былую, у іншых літаратурах — ужо даўно не смелую, смеласць.
Калі мы ўчора аглядалі вашынгтонскую нацыянальную галерэю, прыбіўся да нас малады амерыканец, што шукае дружбы з савецкімі людзьмі. Чалавек з вышэйшай асветай, а так i не ўспомніў, якую кнігу, перакладзеную з рускай мовы, ён аднойчы быў прачытаў... А што тут ужо заікацца пра нацыянальныя літаратуры?.. Трэба было бачыць, як ён — шчыры, мусіць, хлопец — здзівіўся, пачуўшы пра тое, што армянскі тэатр святкаваў нядаўна свае дзве тысячы гадоў!..
Не вельмі смешна з хлопца, а шкада яго,— не ведае.
Такія ж знаўцы, як наш гнуткі гід, «спецыяліст па рускай класіцы», адкалупваюць ад глыбы савецкай літаратуры толькі крошкі, патрэбныя ім, і крычаць, што гэта — не проста найлепшае, але ж i адзінае ў нас...
I мы не ведаем усяго, што нам трэба.
I тут, у Штатах, i ў Канадзе часта пыталіся ў мяне пра адносіны да адной з кніг, шго нашумела ў нас нядаўна, да яе аўтара. Пыталіся часам i добрыя людзі, без задняе думкі. А што я мог ім сказаць,— дзе яе прачытаеш?..
Пыталіся i пра адносіны да «светила русской эмиграции» — Набокава з яго «Лалітай». Ну, а пра гэтага я толькі ў Амерыцы і пачуў...
Варта б нам ведаць тое, супраць чаго паўстаём.
Над лугавой ды лясной палескай рачулкай пяюць, шчабечуць, крычаць птушкі — амаль зусім невядомыя, як у маленстве...
Тады, аднак, было не сорамна, што я ix не ведаю,— тады яны былі вялікай, цудоўнай таямніцай, і гэтага хапала.
Мы нават не можам толкам расказаць пра ўсе кветкі з таго букета, які нам часта дораць больш, чым трэба, удзячныя чытачы.
Ёсць i такія таварышы па пяру, што гадамі не паварушаць пальцам для грамадскай справы. Нічым ён не абурыцца, нікога не падтрымае, ні за кога не заступіцца... Сядзіць і напіхае аркушамi свой эпічны сяннік.
Чытаеш такі эпас i заўважаеш перш за ўсё адно — чалавек садзіўся кожны дзень за стол і, не зважаючы ні на што, гнуў лінію.
«Няма таленту, але ж затое які axoп падзей!..»
Няма ў спевака голасу, але ж затое як ён шырока разяўляе рот!..
Угэтай кнізе вады i праўда няма,— толькі сухі, бясконцы пясок.
Многа чытаю па службе. Колькі да суму шэpaгa! I ў рукапісах, i друкаванага... I як жа хочацца, як у духмень, каб хтосьці ўсю гэтую шэрасць перакрэсліў маланкай сапраўднага таленту!..
Ён горача пакахаў, але яна адказала:
— Працуй лепш, можа тады я i адкажу табе ўзаемнасцю...
Прачытаўшы гэга ў новым рамане, крытык млява, бяззуба гугніць:
«У каханні яна аддала перавагу грамадскаму над асабістым...»
Піліпку-сынку гyci скінулі па адным пяру — ён паляцеў. Калі ж паддацца, каб кожны, хто крытыкуе, вырваў у цябе па пяру ці па два — далёка не заляціш.
— У цэлым вы напісалі добрую рэч. Але ж некаторыя старонкі я вам проста павыкідаў бы.