Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Чырвоная брама - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чырвоная брама

Электронная книга - «Чырвоная брама». Краткое содержание книги:

Чырвоная брама
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 39
Перейти на страницу:

— А можа, адарванасьць ад радзімы і абвастрае пачуцьці, інтуіцыю паэта? Я толькі ў Львове зразумеў, што нічыім ня буду мастаком, ні ўкраінскім, ні расейскім, ні малдаўскім, колькі б дзе ні жыў і як бы ні любіў суседзяў, магу быць толькі беларускім, пісаць адну сваю краіну-браначку. Як скончыў інстытут у Львове, прыехаў, ня маючы накіраваньня, у Менск, каб тут застацца. А дзе жыць? Дзе працаваць? Быў не адзін — сям’я. Зайшоў у Саюз мастакоў. А там Ахрэмчык. Ён кіраваў Саюзам. І ён мне сказаў, не саромеючыся: нам тут самім няма што есьці. І больш я з ім не гаварыў. Вярнуўся ў Львоў.

— Былі пакрыўджаныя?

— Не за сябе. За тое, што на маёй радзіме гэтакае разуменьне жыцьця ў мастацтве ды і мастацтва. Там я ня бачыў і ня чуў хамства.

— І апынуліся ў Кішынёве?

— Туды накіравалі працаваць. У мастацкай вучэльні выкладаў жывапіс, кампазіцыю, малюнак. Далі кватэру.

— І нават неўзабаве ордэн?

— Медаль за працу. Але...

Замоўк, нібыта вецер, што шугануў з-за возера, падхапіў-панёс з сабою думкі, словы.

— Але?.. — нагадаў я.

— Аднойчы ў Кішынёве пайшлі мы з сябрам на рынак. А там такая яркая палітра

фарбаў, усё гарыць пад сонцам, вочы разьбягаюцца. Мора гародніны, садавіны і яшчэ болей вялізных чорных мух. Пір з мухамі — жывапіс! Пачалі пісаць. Сябра мясцовы, фарбы кладзе як у натуры, агонь ды сонца, а ў мяне прысак тлее. Ён супакойвае: бяры сьмялей колер, пішы адкрытым. А я кажу: не, я твой малдаўскі пір люблю, а пішу сваё Палесьсе. У нас там і яблыкі, і памідоры не такія. Дамоў хачу...

І прыйшло лета. І быў дзень.

Самалёт ляцеў з Кішынёва ў Менск. Сонца выблісквала з-за бялюткіх воблакаў і зноў хавалася. Воблакі плылі насустрач паверхамі, пляцоўкамі, чародамі, вяртаючы да памяці белую лесьвіцу ў Кіеве, яе блішчасты мармур, што падымаў да сонца, дзе стаяла, чакала сваіх вучняў Яблонская. Але ж ня там, дзе яна стаяла, была апошняя вышыня. Лесьвіца вяла вышэй.

Як Прахаў вёў — глыбей, яшчэ глыбей.

У Прахава была мяжа: пачатак хрысьціянства на Кіеўскай Русі — там першая падлога. А куды вышэй? Там — ці ёсьць мяжа? Сама Тацяна Нілаўна што ўсё жыцьцё шукала? Аднойчы падышла ды кажа: Мы з вамі, Вашчанка, адной крывіцкай нівы. Адразу не зразумеў. Яна ўсьміхнулася: Я са Смаленшчыны, там хата родная, жылі там мама, бацька, у нашай хаце не навалокамі былі і мова беларуская, і песьні вашыя. Яму тады як вочы іншыя хто ўставіў — наноў убачыў яе карціны, асабліва тую, дзе курганы магільныя ва ўсе бакі і ўглыб прасторы, што пад курганным небам, курганнае бязьмежжа, паміж курганьня вёсачка малая. О, як дыхнула Беларусьсю! І палатно другое: хлапец над сажалкаю, сіняй-сіняй, з вандроўнай кайстрай за плячом, глядзіць у сінь, як моліцца, а вакол сажалкі — бясконцае і вечнае курганьне. Родныя магілы? Нібы ён сам, Гаўрыла, стаяў над тою сіняю вадою. А прывяла туды — яна. Сама там што шукала? Кут родны, крывіцкі, дзе маці, бацька, свой народ? Але чаму да роднага такая доўгая пятлястая дарога? Усё жыцьцё трэба яе шукаць? Хіба яна і ён не адтуль выйшлі? Ці, блукаючы па сьвеце, з дарогі зьбіліся? З народу выйсьці і народ шукаць — шлях мастака? Як у іншых? Як у Тараса? А ў Максіма? Пакутліва шукалі таксама? Чаму ж так? Можа, што пакідаеш родны дом з маміным сухарыкам у кайстры, з вольным ветрам у галаве, са сьляпенькім, як кацяня, сэрцам, а вяртаешся з паходняю паэта, з агнянаю палітрай мастака? Ці ведала гэта настаўніца? А Прахаў – ведаў? Ён у сваіх пячорах сам быў глебай, глінай, жвірам, падмуркам той белай, у неба, лесьвіцы? І зноў жа беларус, хай і адным крылом, з-пад званоў Мсьціслава, што на Віхры, якая бяжыць у Асьцёр, з Астром — у Сож, з Сажом — у Дняпро, а там — у мора, што з небам цалуецца. Выток — ад маці, ад бабулі. Ці ж не таму, пачуўшы цяплынь бабулінай ды матчынай крыві, прафесар гэтак шчодра ў галодны год частаваў зямелю піражкамі? Ды яшчэ і таямніцамі ня толькі Урубеля, але сваёй сям’і? Як усё складана і як сьветла.

— Пра што ты думаеш?..

— Мацільда?..

Ён схамянуўся, глянуў налева, направа: саплі ў крэслах, закрыўшы вочы, людзі. Чужыя. Мацільда з сынамі, Міколам ды Косьцікам, у Кішынёве? Так — прымроіў. У Менск ляцеў адзін.

За шклом ілюмінатару плылі аблокі. Плыло праз іх і з імі разам сонечнае сьвятло, зіхоткае і трапяткое. Паміж аблокаў — плямы блакіту, сагрэтыя тым самым сонцам. Успыхвалі і зьнікалі ўсе колеры сьпектру, усе адценьні, пасьпяваючы адны ў другіх сагрэцца і растварыцца. Плямы сьвятла тапіліся і ў шараватай пене, з якое ўздымалася вялізнае смарагдавае воблака — гусьцела, налівалася зялёнай вірыдонавай з падмесам ультрамарыну і ў момант разьляцелася, нібы нажом раскроенае на дзьве роўнавялікія палосы. Там, дзе прайшоўся востры нож, зайграла вастрыё блакіту ў аздобе смарагдава-зялёнай пены. Прыпяць? Жаўтлява-сонечныя шнуры ўздоўж берагоў — яна? Гаўрыла ўтаропіў у ілюмінатар вочы, але — так хутка зьнікла? І зноў плылі аблокі. Гаўрыла адкінуўся да сьпінкі крэсла, заплюшчыў вочы і тады зноў, нібы жывая, зайграла блакітам стужка, бліснула між куп’я, чароту, хмызоў, пясчаных выспаў, уперлася ў дрэва і адступіла, уважыўшы ягонай моцы. Стаяў дуб у галоўцы ракі. Крона — усё неба. Сукі — дарогі ў небе. Камель — харома на ступаках таўсматых, у шчылінах ды раўчуках, сьлядах агню, маланак, з дуплом вялізным — проймаю ў харому. А што за латы блішчэлі на грудзіне асілка, сталёвымі трасамі аперазанай? І да вады — канцы тросаў. Там, на тросах, чаўны, баркасы, баржы — аж цэлую флатылію трымаў ля берага асілак-дуб. Прычал і прыстань? А што яшчэ — дуб? Дупло — як зала-пачакальня? Ад ветру, дажджу, завеі, сонца. Угары, дзе воблакі, — гнезьдзі­шча буслоў. Стаяць — доўгімі дзюбамі аблокі лічаць. Клац-клац — метэаролагі? І ліхтары сьвятла.

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)