Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 180 181 182 183 184 185 186 187 188 ... 217
Перейти на страницу:

У сумныя дні бадзяння па чужыне, у канцлагерным пекле ці пад кулямі за брустверам франтавога акопа тыя абразкі з дзяцінства спалучаліся з паняццем роднага кутка, Бацькаў-шчыны, і я тысячу разоў гатовы быў цярпець за іх здзек, а нават — скласці галаву.

Незаўважальна міналі дні.

Раптам мяне ўразіла адкрыццё: тую самую карову — сімвал маіх вытокаў і сталасці — людзі паспелі пераўтварыць ледзь не ў надворную свінню, і яна ўжо з ліслівым блазенствам балонкі нясецца да чужога чалавека, каб першай падчысціць сметнік. Апякло пачуццё непапраўнай страты, агарнуў жах: свіння і то ў лепшых умовах — хаўроння табе не стане жэрці папяровы камяк без разбору, з дротам, цвікамі і шклом, гэтыя прадметы не застануцца ў яе «кнігах»!

Кароў такіх развялося ўжо шмат. Яны нават спрабуюць уступаць дарогу машынам, не лезуць, куды не трэба...

Я не магу спыніць пераўтварэння віду блізкай мне жывё-ліны ў новую якасць, але сваімі перажываннямі хочацца на-гвалт падзяліцца з людзьмі. Мне ўжо здаецца, пра сумную з'яву, бы пра пажар, трэба хутчэй усіх папярэдзіць. Нараджаецца цвёрдая ўпэўненасць: пра гэта сказаць дадзена толькі табе.

Гэткім жа чынам нарадзілася і другая гісторыя.

Стары чалавек, якога я восенню дагнаў сярод лужаў, надта спадабаўся. Я нічога не магу зрабіць яго вырадку, што ў пад'ездзе разлівае паўлітра «на траіх», прапанаваў і мне восем «булек», але такая агарнула трывога за ўсіх дзядзькоў, чые дзеці апынуліся ў гарадскіх блоках, што маўчаць пра іх таксама не магу. Добра ведаю: ад маёй пісаніны вырадкі не зменяцца, аднак падсвядома кіруюся, мабыць, той ісцінай, што зло абнародавана — напалову пакаранае.

Адным словам, я жыву тым, чым усе людзі. Бурлівыя будні падганяюць мяне, прымушаюць прыглядацца да ўсяго, слухаць і радавацца, злаваць ды абурацца. У мяне як бы хто ўставіў пласцінку, поўную праблем, вобразаў, перажыванняў, і яна безупынна круціцца на самым высокім рэгістры. Сярод хаатычнага гвалту, якім я нашпігаваны, выдзяляюцца асобныя гісторыі, спыняецца на іх увага, і ўсё маё нутро штурхае да дзеяння.

Вось і памянёныя дзве тэмы ўзялі за душу, выклікалі, паводле медыцынскай тэрміналогіі, «афектыўнае звужэнне свя-домасці». Я ўжо не знаходжу сабе месца, і будзе так пра-цягвацца, покуль не вазьмуся выкладваць набалелае на паперу.

Карацей кажучы, настае перыяд, калі не можа нават узнікнуць пытання — «пра што мне пісаць». Мушу якраз прыкласці сілу волі, каб займацца іншымі справамі. Сам для сябе ўстанаўліваю чарговасць: над гэтай тэмай працую зараз, над той — у наступным тыдні; да серады — пятніцы яе скончу ды ў выхадныя займуся трэцяй...

Нарэшце, бяруся за «Вырадка» і «Прыстасаванцаў».

Памыляецца той, хто лічыць, што аўтару дзесяці кніжак яны ўжо даюцца лёгка. Чым больш пішу, тым больш рабіць гэта цяжэй, і нават маленькі твор пачынаю бытта першы.

Гісторыі запісваю спачатку, як бачу. Атрымліваецца сухая інфармацыя. Прабягаю вачыма, натыкаюся на месца, дзе гаворыцца пра бамбук. Устаўляю ў дужках заўвагу, што ён шалясціць, бы на Свіцязі трыснёг. Надта дзіўлюся:

«Гм, калі добра прыгледзецца да лісточкаў, абедзве расліны нечым падобныя! Трыснёг — перароджаны бамбук, цень віду з даледніковай эпохі?!. У маім Страшаве, між ішным, расліну называюць прыгажэй — трасціна. Адгэтуль — Трасцянец пад Беластокам і Мінскам?.. Цьфу на яго, збіваюся з тэмы!»

Гісторыю перапісваю, а мяне ўсяго апаноўваюць творчыя дрыготкі. Спатыкаюся зноў у месцы, дзе гаворыцца пра «зву-жэнне свядомасці». Памяць з неабсяжных закамаркаў паслуж-ліва вывалаквае выпадак з ваеннага часу.

Зімой пранік я на станцыю Валілы ўзрываць стрэлку. У тую хвіліну палалі кантыненты, тысячамі гінулі ў муках людзі, гарэлі танкі і самалёты, танулі караблі. На фоне выкліканага нацыстамі землетрасення якісьці партызанчык з пакецікам толу мог нарабіць шкоды немцам не больш за камарыка. Аднак усё для мяне тады адышло на задні план. Увесь я быў падпарадка-ваны адной-адзінай ідэі — узарваць стрэлку, і мной валодала ўпэўненасць, што сталёвая развілка вагой у некалькі цэнтнераў для ворага — галоўнае, пасля выбуху міны немцам настане капут, і ўсё гэта магу зрабіць толькі я.

«Стоп, якая сувязь валілскай стрэлкі з «Прыстасаванцамі»? Цікавы факт выкарыстаю ў іншым творы, бліжэй да рэчы!..»

I разабрала мяне нарыхтык.

Адным словам, агорнуты тымі самымі дрыжыкамі пры перапісванні матэрыялаў, я натхняюся: выклікаю абвастрэнне памяці, фантазіі, кемлівасці, эмоцыяў. Для мяне працягваецца творчая работа — там дадаць, там скараціць, там развіць, знайсці ёмкае слова, трапную фразу. Ведаю напэўна: калі пісаў, а мяне разбірала — тады і чытач казаў — ого-о-о!

1 ... 180 181 182 183 184 185 186 187 188 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)