Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 182 183 184 185 186 187 188 189 190 ... 217
Перейти на страницу:

Т. з тугой у вачах павёў позірк па вялізным садку, у якім цяжкія галіны з налітымі яблыкамі падпіралі сучкастыя рагулі.

Гм, а як жа вы, дзядзьку, давалі сабе рады ў вайну з гэткай прорвай фруктаў? — пацікавіўся Т.— Іх жа тут, мабыць, і ў вагон не ўбярэш?

Гаспадар ажывіўся:

Ай, не кажыце. Сэрца разрываецца, калі ўспомню пра той час! Паслухайце! У 1942 годзе яблыкі, як ніколі, далі многа квецені. Тут стаялі белыя валы!.. Прыпёрся з гарнізона амтска-місар на машыне, пахадзіў па садку, пахадзіў, палічыў даклад-на дрэвы ды нават запісаў сабе ў блакнот.

«Гут! — гаворыць і паказвае на дошкі, што ляжалі ў мяне пад акапам.— Пойдуць на тару. Калі возьмеш да восені на што-небудзь хоць адну дошчачку, пасаджу цябе з цэлай сям'ёй у Колдычава, фэрштэен?»

«Чаму не, фэрштэю, пан,— кажу яму, а сам сабе думаю: — Табе гадаваць яблыкі? Дачакаешся, гад, але — трасцы ў бок!»

Амтскамісар паехаў, а я нарабіў леснічак, узяў жонку, дзяцей і — на дрэвы! Цэлы тыдзень начамі гасілі яблыні: зрывалі квецце ў кошык ды валаклі закопваць у яму!

— I «пагасілі»?! — жахнуўся журналіст ды так паглядзеў на гаспадара, бытта толькі цяпер яго ўбачыў.

— Усе-е пагасілі! — уздыхнуў са шкадаваннем дзядзька ды паказаў рукой: — Унь там брацкая магіла таго квецця. Цэлага ўраджаю. А буйное было — як ружы!.. Прыязджае восенню амтскамісар, надта дзівіцца:

«Нікс яблык?»

«Нікс, пан,— прыбядняюся.— Усю завязь халерны мароз пабіў!..»

Але Т. больш не слухаў. З пачуццём шчаслівага чалавека, якому пашэнціла раптам знайсці скарб, ён схапіўся ды памчаў пісаць нарыс».

І трэба ж так здарыцца, што свежы нумар часопіса з апавяданнем «Пагашаныя яблыні» трапіў у Каралішчавічы, калі зноў адпачывалі мы ў тым самым складзе. Падчас вячэры Рыгор Бярозкін — у прысутнасці многіх пісьменнікаў — давай мяне бэсціць: маўляў, ці ж прыстойна матэрыял іншага пісьменніка друкаваць як свой? Зрабілася так сорамна, што не было куды дзяваць вачэй ды і самому не было куды дзецца.

I тут з дапамогай прыйшоў сам Мікалай Гаўрылавіч.

Як могуць рабіць гэта толькі шчодрыя душой людзі, выпадак ён у адзін момант перавёў у жарт і непаразуменне. Шчэ здзівіўся, адкуль вядома столькі дэталей — хіба сядзеў тады я пад лаўкай у садку, калі яны елі рыбу?

Мікалай Гаўрылавіч нават мяне пахваліў, што перажытае нашымі людзьмі ў магілёўскай вёсачцы стала цяпер жыць яшчэ ў адной інтэрпрэтацыі, ад чаго вельмі прыемна і яму. Апраўдваў М. Ткачоў мяне шчыра.

3

СПАТКАННІ З ЛЕГЕНДАЙ

Калі яшчэ Скідаль быў райцэнтрам, адправіліся мы адной-чы з Міхасём Васільком на яго радзіму праводзіць літаратурнае выступленне. Ехаў я і трывожыўся. Быў звычайны рабочы дзень, і не верылася, што выйдзе якая-небудзь карысць з на-шай задумы. Сказаў я пра гэта Васільку, але Міхась прамаўчаў.

Прыбылі мы нарэшце ў Скідаль, зайшлі да начальства. Старшыня райвыканкома павёў нас у раённы Дом культуры. Па дарозе пахваліўся:

Клуб у нас — новы, павінен вам спадабацца!

Каб толькі былі ў ім людзі, каб недарэмна мы прыехалі! — заклапочана заўважыў я.

Гэта наша бібліятэкарка прыдумала!— з раздражнен-нем прамовіў старшыня райвыканкома.— Я загадчыцы прапанаваў вечар на суботу прызначыць ці нядзелю, але яна ўперлася і — хоць ты што хочаш рабі з ёю, ведаеце, якія жанчыны ўпартыя?! Нічога, будзе мала народу, загадаем дырэктару школы прывесці вучняў старэйшых класаў, школа тут побач.

Прыгорблены, у паношаным адзенні Міхась (са ўсёй яго вялікай сям'ёй толькі нядаўна сябры дабіліся пераезду паэта з глухой вёсачкі Баброўні ў горад, Міхась тады яшчэ жыў надта бедна) толькі чамусьці хітра ўсміхнуўся. А мне гэта не спадабалася — што тут смешнага?

Падыходзячы да клуба, яшчэ здалёк я ўбачыў фурманкі. Такое скапленне іх бывала толькі да вайны на кірмашах у мястэчках. Вазамі вакол новай будыніны былі латаральна забіты ўсе двары. Людзей не відаць. Распрэжаныя коні спакойна жавалі сабе аброк з торбаў. Ля сцен і платоў зіхацелі новенькім лакам шэрагі веласіпедаў і матацыклаў.

Вось і наш клуб! — аб'явіў узрадаваны старшыня.

Аднак увайсці ў яго было не проста. У калідоры мы натк-нуліся на цесную сцяну людскіх спінаў і завязлі. Старшыня тады павёў нас хітрымі хадамі, і апынуліся мы адразу на сцэне. Зірнуў я ў залу, а там — галовы, галовы, галовы ды ў прагным чаканні напружаныя цікаўныя вочы.

Пачалі мы распранацца, складваць плашчы на крэслы. На мне быў новы касцюм, накрухмаленая кашуля, за лета я добра загарэў і цяпер адчуў, які я статны і ладны.

На літаратурных вечарах заўсёды прытрымліваюцца няпі-санага закона, падказанага жыццёвым вопытам,— слова даюць перш за ўсё празаіку, а ўжо затым — паэту.

1 ... 182 183 184 185 186 187 188 189 190 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)