Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).
1 ... 182 183 184 185 186 187 188 189 190 ... 221
Перейти на страницу:

— Колькі?

— Што — колькі?

— Колькі «дыняў» на мяне адпушчана? Бэка? Два?

— Ого, захацеў! — развесяліўся капітан. — Бэка! Па дваццаць «дынек» на ствол.

— Зразумеў. Што і ўвязваць! Якое тут можа быць узаемадзеянне?

— Тым больш трэба ўзаемадзейнічаць, — сказаў начарт. — Калі «дынек» навалам, тады сапраўды… Тады еш ад пуза і яшчэ застанецца. А тут кожная «дынька» на ўліку, разумееш?

— Вось што, капітан, — сказаў Валошын. — Я папрашу толькі аднаго: каб не ўсе адразу. Каб — на пасля. Спярша ўжо я сам як-небудзь. Зразумеў ты мяне?

— Я зразумеў,— уздыхнуў у трубку начарт. — Ды нада мной ці зразумеюць?

«Над табой наўрад ці зразумеюць», — падумаў Валошын, пачуўшы, як у траншэі затупалі крокі і хтось, ціха размаўляючы там, затузаў палатку. Па бесклапотным смеху і ўрыўках размовы камбат зразумеў, што гэта ішлі работнікі штаба, пасланыя да яго для кантролю і дапамогі. I сапраўды, у цесную зямлянку неўзабаве ўціснуліся тры мажныя камандзірскія постаці ў паўшубках, са счырванелымі ад марознага ветру тварамі, заклапочаныя і ў той жа час поўныя важнасці ўскладзеных на іх абавязкаў.

— Прывітанне, камбат, — фамільярна падаў яму руку першы, хто ўвайшоў,— капітан Хілько, начхімслужбы палка, чалавек падкрэслена просты ў сваіх адносінах з камандзірамі і падначаленымі.

— Мы думалі, камбат яшчэ спіць, — сказаў другі, тонкі, з чарнявым нервовым тварам, палкавы інжынер, прозвішча якога Валошын не памятаў, бо ў полк той прыбыў нядаўна. — Гэта нас паднялі ні свет ні зара.

— Да, вас дарма паднялі,— сказаў камбат, з міжвольным незадавальненнем ад гэтай навязанай яму фамільярнасці. Увогуле ён быў не супраць фамільярнасці, але цяпер адчуваў, што за ёй стаяла жаданне гэтых людзей глыбей улезці ў сутнасць яго і без таго маларадасных спраў, і ён не мог не супраціўляцца гэтаму.

— Як гэта дарма? — прастадушна здзівіўся трэці — таўставаты, з жывоцікам чалавек, якога Валошын бачыў упершыню і цяпер не без некаторай асцярогі прыглядаўся да яго маёрскіх пагонаў.— Як гэта дарма? Хіба атака адмяняецца?

— Атака не адмяняецца, — сказаў Валошын. — Атака ў шэсць трыццаць.

— Во-во! Палкоўнік менавіта так і арыенціраваў. Камандзір дывізіі,— удакладніў маёр, каго ён меў на ўвазе, і камбат падумаў, што, мяркуючы па ўсім, гэта — прадстаўнік штаба дывізіі.— Значыць, значыць… — гаварыў ён, азяблымі рукамі спрабуючы дастаць з кішэні гадзіннік.

Валошын апярэдзіў яго, выняў свой і сказаў:

— Значыць, засталося паўтары гадзіны.

— Правільна. Таму не будзем марнаваць час, у мяне сем пунктаў.

— Сем пунктаў чаго? — не зразумеў камбат.

— Сем вызначаных пунктаў праверкі. Пункт першы: наяўнасць конскага саставу?

— Восем коней, — не адразу, з некаторым здзіўленнем сказаў камбат. — Пяць мерынаў і дзве кабылы. Было яшчэ жарабя, ды недзе згубілася.

— Так, так, — заспяшаўся маёр, няўмела і таропка расшпільваючы сваю палявую сумку — яму трэба было запісаць. — А які стан вупражы?

— Здавальняючы.

— Ветэрынарная забяспечанасць? — задаў наступнае пытанне маёр, паспешліва рыхтуючы блакнот для запісу нізка нахіляючыся.

— Мабыць, вы нешта зблыталі,— са з’едлівым спакоем сказаў камбат, пачынаючы ўжо здагадвацца, што перад ім ветэрынар са штаба дывізіі.— У мяне, таварыш маёр, атака. А не вывадка конскага саставу.

— То есць як? — акругліў вочы маёр. — А конскі састаў?..

— Вельмі проста. Знайшлі час, чым цікавіцца! У мяне да атакі палавіна гатоўнасці.

— Палавіна гатоўнасці? — з яшчэ большым здзіўленнем перапытаў маёр. — Але ж праз паўтары гадзіны…

— Ужо праз гадзіну дваццаць…

— Я здзіўлены і збянтэжаны, — прабурчаў маёр, нахіліўшыся да ліхтара, каб запісаць нешта.

— Да, час ідзе, — пацвердзіў інжынер. — Я толькі хацеў паглядзець схему інжынерных збудаванняў батальёна. Атака атакай, але не грэх дбаць і пра абарону.

— Гэта ў начальніка штаба, — суха сказаў камбат.

— А дзе начштаба?

— У ротах.

— Добра. Я пачакаю.

— Ага, вы пачакайце, — раптам спахапіўся камбат, адчуўшы, што паявілася магчымасць адчапіцца ад гэтых правяральшчыкаў. Але адчапіцца ад іх можна было толькі пайшоўшы ў баявыя парадкі рот — туды ўжо яны наўрад ці сунуцца. — Чарнаручанка!

1 ... 182 183 184 185 186 187 188 189 190 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)