Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 174 175 176 177 178 179 180 181 182 ... 260
Перейти на страницу:

Тыя зласнаватыя падлеткавы словы адгукнуліся ў Гаворкавай душы новай трывогай, ён нібы адчуў недзе блізка ад іх і сваю балючую таямніцу.

«А болей нікога там не застрэлілі?» — «Не, болей нікога. Казалі, хацелі настаўніцу адну расстраляць, што да каменданта бегала. Але пусыділі». — «Якую настаўніцу?»— «Ай, ня ведаю. Я тады на чыгунку пайшоў…»

Гаворка болей ні пра што не пытаўся. Ён ужо стаў баяцца праўды, якая, па сутпасьці, яго і вяла сюды. Цяпер ён нібы хацеў абмінуць яе. Ды як абмінеш, калі яна стала ўпоперак ягонага лёсу, бы костка ўпоперак горла.

Ужо на зьмярканьні, перайшоўшы ладны прасьцяг пустога поля, ён выйшаў на падбярэзскі выган. Вёскі не было. Сям-там горбіліся зарослыя пырнікам ды крапівой куп’істыя пагоркі пажарышчаў, сярод якіх бялелі абсмыленыя бакі печаў. Толькі Яшкаў клён ля мастка раскашаваў у сваёй адзіноце, надзіва не крануты ні вайной, ні пажарамі. У зямлянцы на краі вёскі тулілася нейкая сям’я прыезджых, на лаўцы паміраў стары. Тыя людзі былі незнаёмыя, нікога тут ня ведалі. Гаворка прылёг зводдаль у закіданым паламаным садку і крыху паспаў пад воглым шынялём. Як пачало днець, павалокся цераз поле ў мястэчка. Мястэчка было далей ад лесу, па пачатку вайны там стаяў нямецкі гарнізон, пакуль яго ня выкурылі партызаны. Хоць і яно было моцна разбурана, асабліва ў цэнтры, але там маглі надарыцца знаёмыя людзі, ужо яны што-колечы ведалі.

Там ён і спаткаў на вуліцы старога Тумаша, з сынам якога Рыгорам колісь разам прызываўся на службу, а да таго нават сябраваў трохі. Тумаш нёс на плячах ладную, мабыць, цяжкаватую ношку ў мяшку. Гаворка спыніў яго і радасна павітаўся. Стары скінуў з пляча свой мех, выпрастаўся, высмаркаўся, папытаўся, ці ня мае салдат закурыць? Закурыць у Гаворкі было, ён адмераў старому добрую шчапоць «маршанкі», абодва яны закурылі. «Во, нясу тавар на продаж, — сказаў Тумаш. — Грушы. Можа, хто купіць…» Гаворка сьпярша папытаўся пра Рыгора — дзе ён, ці жывы хаця? «Каб жа ведаць, дзе? Няма. З прошлага лета няма», — дрыготкім ад жалю голасам сказаў стары. «Але ж хіба ён ня ў арміі быў?» — пытаўся Гаворка. «Быў і ў арміі, пасьля ў палоне, пасьля і ў партызанах быў. Але ж ты ведаеш, што тут у блакаду тварылася. I во дагэтуль няма». — «I я жонку шукаю», — сказаў Гаворка і аж зацяў дых, чакаючы пачуць нешта важнае. Ды стары змоўчаў, бы прыпамінаючы ўжо забытае. «Казалі, яна нешта з немцамі… З камендантам быццам», — працягваў нясьмела дапытвацца Гаворка. «Нічога яна і з немцамі, і з камендантам, дарма людзі брэшуць… Гэта ж як яно атрымалася, на маіх жа вачах усё…»

Перш чым прадоўжыць размову, Тумаш азірнуўся, пашукаў позіркам здатнае месца і, убачыўшы непадалёк чыюсь лаўку пад тынам, скіраваў туды. Там яны селі поруч. Гаворка быў поўны хвалюючай, амаль балючай увагі.

Стары пачаў распавядаць, як у тое лета прыйшлі ў раён немцы, устанавілі ў мястэчку гарнізон. Савецкія начальнікі пазьнікалі, некаторыя ўцяклі на ўсход, а некаторыя перайшлі да немцаў. Добраахвотна ці па заданьні — хто ведае. Іх бралі, асабліва ў паліцыю, — начальнікаў і найбольш акружэнцаў; лавілі камуністаў, пастралялі некаторых. Увосень пастралялі ўсіх яўрэяў, закапалі ля могілак у вялікай яме. Невядома, ці паліцаі стралялі, але закопвалі — факт, шмат хто бачыў. Калгасы не распускалі, сказалі, каб калгасы былі, як і да вайны. Але ж сялянам ужо апрыкралі тыя калгасы, і яны, як засталіся без савецкай улады, адразу паразьбіралі сабе ўсё — і коней, і інвентар, і зямлю. Памяталі ж яшчэ, дзе чые былі ніўкі, дзе ішлі межы. Вясной, як толькі надышла пара, кінуліся ўсе ў поле. Так улеглі ў працу, як не працавалі даўно. Немцы не пярэчылі, хаця і не падахвочвалі на аднаасобніцтва, вядома ж, лепей браць з агульнага, чым спаганяць з кожнага. Партызанаў тады яшчэ не было, у лясах было ціха.

1 ... 174 175 176 177 178 179 180 181 182 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)