Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 173 174 175 176 177 178 179 180 181 ... 228
Перейти на страницу:

— На вайну, дзяды, выправіліся, у партызаны адыходзіце?

— У партызаны, у партызаны,— дружна хіталі шапкамі дзяды.

— Ну, тады смерць камарам і мухам...

Так яны і ішлі пад рогат усёй вёскі, суха шоргаючы па вулічным пыле бахіламі, пабразгваючы вёдрамі на жэрдках і вілках, паскрыпваючы касцьмі, шастаючы вяроўкамі, што церліся аб фуфайкі на плячах. Пакінулі адзаду ў цёмнай сівізне голых садоў і сыпучага пяску вёску, выдыбалі ў поле, трохі акрыялі, пачалі гамонку.

— А што, хлопцы, упалне годныя ў партызаны,— выпрастаў старэчы горб Калістрат.

— Ага, дзед,— падтрымаў яго Лукаш і, ведаючы, што ён глухі, амаль што ў самае вуха: — А помніш яшчэ, дзед, які ты быў спрытны, як бегаў лоўка ў партызанах.

— Не помню,— скоса зірнуў на Лукаша Калістрат.— Гэта вось Ахрэма ніхто не здолеў перагнаць.

— Вох, і ты бегаў добра. Ці памяць адбіла...

— Усё помню, гад ты паўзучы, прыстрэліў бы цябе, яй-богу, але ты як даў дзёру...

— Так ужо і дзёру, ты проста ў калашынах заблытаўся. Гэта ж ты толькі наладзіўся прысесці, а я з-за кустоў табе: хэндэ хох.

Пажвавеў і Ахрэм:

— Па-нямецку?

— Няўжо ж па-руску. Калістрат мне ў адказ па-руску і за вінтоўку.

— Не пазнаў па голасе? — спытаў Ахрэм.

— Пазнаў,— сказаў Калістрат.— Разлегліся кусты, адразу здагадаўся, хто так драпаць умее. Забіў бы, вось табе крыж, Лукаш, на тую мінуту, прыстрэліў бы, што зайца. Гэта ж трэба чалавеку ў такі адказны момант пад руку.

— Пад руку,— рагатнуў Ахрэм.— А мядзведжа хвароба не прыкінулася?

— Да Лукаша, а не да мяне. Мне ж яго, штукара, і лячыць давялося, траўкамі. А траўку я табе, Лукаш, даваў наадварот, каб вычхаў ты ж... жарт свой. Смачная была траўка? Легкасрай называецца. Ад той траўкі вышэй харомінкі і танчэй саломінкі.

— Што было, тое было,— уздыхнуў Лукаш і таксама засмяяўся. I ўсе яны разам засмяяліся з таго, што было, з сваёй маладосці, маладзецтва, удаласці і дужасці. Але сумна так пасмяяліся, таму што поле скончылася, быў перад імі луг, распасціраўся ён да самай амаль ракі, кіламетры з два, а то і тры, да дубоў, што купна раслі пры беразе ракі. I да самых дубоў луг быў чорны. I вочы іх міжволі пацьмянелі, памутнелі, нідзе не спаткнуўшыся, прабеглі па тым лузе, не знайшоўшы на ім ніякай зачэпкі, ні плямінкі светлай. Такою ж чорнай была і зямля пад нагамі ў шэрых мышыных паточках, як у шрамах, у паточках маленькіх, паробленых, пэўна, жукамі. I дзіва брала, колькі стварэнняў розных утрымліваў і захоўваў у сваёй траве луг, колькі іх, патаемна рыючыся ў зямлі, угнойвала луг, рабіла на луг, на траву, як робіць сам чалавек на сябе і на іншых. Таксама свой свет, нябачны чалавечаму воку. Агонь агаліў гэты свет, распрануў яго, а вока не хоча бачыць яго і прымаць. I дзяды ішлі па спапялёным лузе, старанна падымаючы ногі, бы ўброд пераходзілі раку, баяліся намокнуць, баяліся лятучага праху згарэлай травы, загубленага і згаджанага ў агні чужога жыцця.

Вярталіся яны з салодкага свайго паходу перад абедам. Моўчкі прайшлі па вёсцы, і ні адзіны чалавек на гэты раз ні паглядам, ні словам не спрабаваў іх спыніць. Вёска ўжо ўведала, што мор выкаціў амаль што пагалоўна ўсіх пчол у борцях, і сустрэла дзядоў моўчкі, як сустракаюць вестуноў смерці. Моўчкі, нават не развітаўшыся, разбрыліся яны па сваіх хатах, заняліся кожны сваімі справамі. Ахрэм сеў пад абразы на лаву каля акна і пачаў глядзець на вуліцу. Лукаш выкаціў з хлява калёсы, змазаў колы, пэўна, рыхтаваўся ў дарогу. Калістрат пайшоў таксама ў хлеў і пачаў выкідваць гной. Прыспяваў час садзіць бульбу, дожджычак — і можна было выходзіць у поле. У чаканні таго залатога дожджыку, што не кроплямі, а срэбранымі манетамі, рублямі адорвае зямлю, жыла кожная хата ў вёсцы. I кожны гаспадар і кожная гаспадыня корпаліся каля сваёй хаты. Корпаліся, бавілі час, а не рабілі, хаця работы той, як заўсёды вясной, па горла ўсім. Але спраўляць яе ў той дзень ніхто не хацеў, бы святы то быў дзень, сонны нейкі, жалобны. I само паветра, здавалася, было насычана куродымна закалыхваючай снуласцю. Сонна, як у аранжавай пракладцы, нібы спавітае, кацілася па небе сонца, сонна, як нежывыя, сноўдалі па падворках людзі. Кандрат з Анісімам па-за хлявамі на вясковым выгане ладзілі лодку, рыхтаваліся да нерасту белай рыбы, прасмольвалі і канапацілі, займаліся справай, якую ведалі і любілі. Але ў той дзень і яны вяршылі тую мілую іх сэрцу справу таксама як нежывыя, хадзілі каля лодкі, бы апоеныя, хаця і мелі стымул завіхацца. Бутэльку белага сухога віна. Адзін стымул фугасных памераў яны ўжо апрасталі, а другі толькі распачалі. Гэтага сухога фугаснага стымулу панавезлі ў вёску безліч і аніводнай бутэлькі прывычнага «пладова-выгаднага». I мужчыны напачатку абвясцілі сухому віну байкот: кісляціна. Але потым рассмакавалі: не, хлопцы, добра, галаве лёгка, ясна ўсё, а ногі разбірае, не тое што чарніла, галава так не трашчыць і боты не разлазяцца, разбіраецца інтэлігенцыя чортава, што піць. I час ад часу Кандрат з Анісімам прыкладваліся да бутэлькі і ўхвалялі сухач. Але былі яны ні ў адным воку, такім мужчынам бутэлька сухога, што дзіцяці драбок цукру. I ў хаце ў іх стаяў зусім інакшы стымул, але падыходы да таго стымулу, парог хаты пільнавалі жонкі. I, каб апынуцца хутчэй у хаце, трэба было рупіць, а руплівасці ў іх працы якраз і не наглядалася, нібы яны не рабілі, а мучылі работу, як мучылі яе ў той дзень усе ўкруга, як мучыўся сам дзень.

1 ... 173 174 175 176 177 178 179 180 181 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)