Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 170 171 172 173 174 175 176 177 178 ... 228
Перейти на страницу:

У запаведным лесе, які вось ужо чвэрць веку не ведаў і не чуў сякеры, а апошні стрэл прагучаў там, калі на зямлі змоўклі ўсе стрэлы, у дзень міру і Перамогі, у апошні дзень жорсткай вайны, раптам сярод ночы пачаўся бой, нібы ажылі там тыя, што леглі сорак гадоў назад, салдаты і партызаны, і ворагі іх ажылі, фашысты. Успенілася схопленая агнём, абуджаная агнём людская кроў, успенілася і паклікала з небыцця ўсіх тых, хто праліў яе, адстаяў гэты запаведны лес, звера, неба над яго галавою, сонца, насыціў сваёю крывёю зямлю і траву, даў ім сваю памяць, адыходзячы, уваскрэсіў белы свет, а сам увабраўся ў дрэвы і траву, ягады і грыбы. I калі падземная вогненная рака па-зладзейску падкралася і датыкнулася да той памяці, прагучаў сігнал трывогі, суха шчоўкнуў першы пісталетны стрэл. I па яго камандзе нібы ўсталі, падняліся байцы. Не прыпякала жывым, прыпякло мёртвым, горача ім зрабілася ляжаць у зямлі, не пад сілу. I стрэлы загучалі з-пад кожнага куста, з-за кожнага дрэва. Стралялі з вінтовак бярозы, рэзалі з аўтаматаў доўгімі чэргамі дубы, з лагчын, з купін квакалі мінамёты. На ўсю акругу, на ўвесь запаведнік, што мірна драмаў уначы, загаварыла цяжкая артылерыя, крышачы ноч і дрымоту, даносячы рэха выбухаў да раённага цэнтра. I ў раённым цэнтры радыёшнікі, што перапіліся, узялі лішняга вечарам, з перапуду ці па дурасці, дзеля жарту, перадалі ў эфір, абвясцілі раён: брацця і сёстры, пачалася трэцяя сусветная вайна. Гэты спалох ці дурасць радыёшнікаў каштавалі ім вельмі дорага: на пахмелле і выцверажэнне кожнаму далі па пяць гадоў. А вестка ўзняла на ногі раён, і амаль увесь раён быў сведкам апошняга партызанскага бою. Да самага світання рваліся снарады і міны ў запаведным лесе. I былі раненыя і забітыя, як салдаты, падалі і паміралі дрэвы — бярозы, дубы і хвоі. I дапамагчы ім было немагчыма. Людзям, усім — вайскоўцам і цывільным, пажарнікам і міліцыянерам — была адведзена ў тым змаганні зданяў роля стытыстаў, наглядальнікаў. Пераблыталіся ролі, не пазнаць, хто быў у тым баі жывы, а хто толькі прывід, здань. Тыя, што ваявалі, маглі яшчэ раз успомніць, што такое вайна, а хто не ведаў вайны — паглядзець на яе зблізку, убачыць не з блакітнага ці якога-небудзь іншага экрана, а ўвачавідкі, убачыць, як смерць крышыць вячыстыя дубы, бы каляныя арэхі шчоўкае, убачыць і адчуць сваю бездапаможнасць перад смерцю, адчуць, да чаго ж кволае іх уласнае жыццё, і не ганарыцца сваёй сілай і ўсемагутнасцю. Агонь, спёка і блізка не падпускалі людзей да запаведніка, выбухі снарадаў і мін вымушалі адступаць самых адчайных. I людзі палічылі за лепшае зашыцца ў хаты, не чуць і не бачыць, што на свеце робіцца.

1 ... 170 171 172 173 174 175 176 177 178 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)